Канцэрт “Час абраў нас” стаў яркім фінальным акордам рэспубліканскай грамадска-культурнай акцыі “Марафон адзінства”, якая 10 і 11 студзеня праходзіла ў горадзе Лідзе.
Самыя добрыя пажаданні ад імя Кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі ўсім удзельнікам марафона адрасаваў намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Уладзімір Пярцоў. Ён таксама ад сябе адзначыў, што мэта “Марафона адзінства” – паказаць нашы гарады і рэгіёны.
– Для мяне велізарны гонар стаяць на гэтай сцэне і адкрываць канцэрт “Марафона адзінства”, які два дні за-хопліваў сваімі мерапрыемствамі, сустрэчамі, канцэртамі, выставамі. Гэтае свята па даручэнні Кіраўніка дзяржавы праехала ўжо практычна па ўсёй Беларусі. І вось яго сустрэла Ліда, – сказаў Уладзімір Пярцов. – Я паглядзеў сёння, што добраўпарадкаванне, чысціня вашых вуліц – гэта, напэўна, брэнд вашага прыгожага горада. Але Ліда – гэта яшчэ і шматлікія прадпрыемствы: наўскідку можна назваць “Лакафарбу”, MiLida, “Лідскую муку”, “Лідскае піва” і іншыя. Вы сваёй працай ствараеце сапраўдную эканамічную моц нашай краіны. І калі ў нас будзе эканоміка, як сказаў Кіраўнік нашай дзяржавы, у нас усё будзе добра.
Са сцэны да лідзян таксама звярнуўся старшыня Гарадзенскага абласнога выканаўчага камітэта Уладзімір Каранік:
– Сёння на Лідскай зямлі наша вобласць прымае адзін з самых маштабных праектаў у краіне – “Марафон адзінства”. Сімвалічна, што дадзены праект стартаваў 17 верасня 2024 года ў Дзень народнага адзінства. Сямнаццатае верасня – гэта адмысловая дата для нашага рэгіёна. Наш край захаваў памяць пра тое, як беларусаў сілай спрабавалі падзяліць.
Сёння мы рады вітаць Марафон у Лідзе. Тут яго ўдзельнікі і госці, я ўпэўнены, змаглі адчуць біццё сэрца гэтага старажытнага, але ў той жа час вечна маладога горада, адчуць гасціннасць і ветлівасць яго жыхароў, пагрузіцца ў яго ўнікальную атмасферу. Не выпадкова менавіта Ліда ў 2020 годзе з’яўлялася культурнай сталіцай Беларусі, а ў 2025-ым уганаравана правам правесці свята роднага слова – Дзень беларускага пісьменства.
Справядлівае сцвярджэнне: “Сабрацца разам – пачатак. Трымацца разам – прагрэс. Працаваць разам – поспех”. Сёння “Марафон адзінства” навочна дэманструе, што мы разам. Мы – спадчыннікі пакалення перамож-цаў – выразна ўсведамляем, што менавіта адзінства на-шага народа дазволіла перамагчы тады і дазваляе цяпер з добрай якасцю прымаць выклікі нашага няпростага часу.
Як кажа наш Прэзідэнт: “Час абраў нас!”, і мы павінны даказаць, што годныя гэтага выбару! Таму “Марафон адзінства” – гэта не проста акцыя. Гэта знак нашага імкнення да згуртаванасці і прагрэсу. Гэта магчымасць кожнаму адчуць сябе неад’емнай часткай адзінага цэлага, накіраванага на светлую будучыню нашай любай Беларусі!
На сцэне Лядовага палаца выступілі такія мэтры, як народны артыст Рэспублікі Беларусь Анатоль Ярмоленка, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Жанет, арт-група “Беларусы”, заслужаны дзяржансамбль “Песняры”, уладальнікі медаляў Францыска Скарыны Юлія Быкава, Аляксандра Гайдук, Ганна Благава і іншыя папулярныя беларускія выканаўцы, а таксама лепшыя творчыя калектывы Гарадзенскай, Менскай, Віцебскай абласцей.
Кожны выступ артыстаў сустракаўся бурнымі апладысментамі. Захопленыя погляды, усмешкі і выдатны настрой панаваў у Лядовым палацы на працягу дзвюх гадзін. Канцэрт “Час абраў нас” стаў незабыўным падарункам для ўсіх гледачоў.
А марафон тым часам працягне сваё шэсце па гарадах Беларусі. Наступнай кропкай маршруту “Марафона адзінства” стане Наваполацк 13 і 14 студзеня, а крыху пазней, 17 і 18 студзеня, – Гародня.
Анжаліка ЗАБРОДСКАЯ,
lidanews.