Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
У Строчыцкім музеі народнай архітэктуры і побыту адзначылі свята “Тры Каралі”

У Строчыцкім музеі народнай архітэктуры і побыту адзначылі свята “Тры Каралі”

11 студзеня 2025, 06:46 Культура 83
У Строчыцкім музеі народнай архітэктуры і побыту адзначылі свята “Тры Каралі”

Звычайна Тры Каралі адзначаліся 6 студзеня ў гонар трох мудрацоў – Каспара, Мельхіёра і Бальтазара. Згодна з Евангеллем, мудрацы прынеслі нованароджанаму Езусу Хрыстусу дары – золата, ладан і міру.

Традыцыйна лічыцца, што Мельхіёр быў старцам і каралём Аравіі, Бальтазар – сярэдніх гадоў і царом Эфіопіі, Каспар – юнаком і каралём Тарса. У беларускіх вёсках у гэты дзень хадзілі па дварах і віншавалі гаспадароў.

Вось і ў Строчыцах свята праходзіла па такім жа старажытным сцэнарыі – яшчэ і з прадстаўленнем лялечнага тэатра “Батлейка” і майстар-класамі. Публіцы ўсё спадабалася. Супрацоўнікі музея-скансена – людзі творчыя і ўмеюць далучаць гледачоў да дзейства. Яны хутка навучылі прысутных разам спяваць, танчыць і вадзіць карагод. Гаспадарамі свята адчулі сябе не толькі Каспар, Мельхіёр і Бальтазар, але і ўсе госці.

Аляксандр Грыгор’еў,

фота аўтара.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"
Навука

Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"

29 чэрвеня 2021, 22:4718
Час прывёў на Парнас
літаратура

Час прывёў на Парнас

21 лютага 2025, 09:0415
20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча
Грамадства

20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча

1 кастрычніка 2018, 14:4915
БНР не атрымалася, бо ў Беларусі не аказалася беларусаў
Грамадства

БНР не атрымалася, бо ў Беларусі не аказалася беларусаў

22 сакавіка 2019, 15:4814
Далучайцеся да нас