Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Конкурс “Голас стагоддзя”

Конкурс “Голас стагоддзя”

11 студзеня 2025, 05:44 літаратура 22
Конкурс “Голас стагоддзя”

У рамках святкавання 32-га Дня беларускага пісьменства ў г. Лідзе ў 2025 г. Лідскі замак праводзіць паэтычны конкурс “Голас стагоддзя”. Конкурс праводзіцца з 1 студзеня па 1 жніўня 2025 г. Пазнаёміцца з Палажэннем аб правядзенні конкурсу вершаў уласнага сачынення пра Лідскі замак “Голас стагоддзя” можна на афіцыйным сайце ДУ “Лідскі гісторыка-мастацкі музей” www.lixmuseum.by

Па пытаннях арганізацыі і правядзення конкурсу звяртацца па тэлефоне:  +375 154 54 22 60

або на электронную пошту: lz@lixmuseum.by.

 

ПАЛАЖЭННЕ

АБ ПРАВЯДЗЕННІ КОНКУРСУ ВЕРШАЎ УЛАСНАГА САЧЫНЕННЯ  ПРА ЛІДСКІ ЗАМАК

“ГОЛАС СТАГОДДЗЯ”

 

  1. Агульныя палажэнні

1.1. Паэтычны конкурс праводзіцца ў рамках святкавання 32-га Дня беларускага пісьменства ў г. Лідзе ў 2025 г.

1.2. Арганізатарам конкурсу з’яўляецца Лідскі замак, аддзел ДУ “Лідскі гісторыка-мастацкі музей”.

1.3. Дадзенае Палажэнне вызначае мэты, задачы і парадак правядзення конкурсу вершаў уласнага сачынення пра Лідскі замак “Голас стагоддзя”.

 

  1. Мэты і задачы конкурсу

2.1. Прыцягненне ўвагі да гісторыі Лідскага замка праз літаратурную творчасць.

2.2. Актывізацыя творчага мыслення насельніцтва, стварэнне ўмоў для выяўлення і самарэалізацыі адораных паэтаў, раскрыцця творчага патэнцыялу.

2.3. Папаўненне паэтычнага матэрыялу пра Лідскі замак.

 

  1. Удзельнікі конкурсу

3.1. Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца жыхары Рэспублікі Беларусь.

3.2. У мэтах стварэння роўных умоў для ўсіх удзельнікаў, конкурс праводзіцца ў некалькіх узроставых групах:

– малодшая ўзроставая група (ад 14 да 25 гадоў);

– сярэдняя ўзроставая група (ад 25 да 50 гадоў);

– старэйшая ўзроставая група (ад 50 гадоў).

3.3. У кожнай узроставай групе будзе вызначаны пераможца.

 

  1. Тэрмін і парадак удзелу

4.1. Конкурс праводзіцца з 1 студзеня па 1 жніўня 2025 г.

4.2. Удзельнік можа прадставіць на конкурс адзін верш.

4.3. Для ўдзелу ў конкурсе неабходна да 1 жніўня 2025 г. даслаць на адрас lz@lixmuseum.by або: 231281, вул. Замкавая 1, г. Ліда, Гродзенская вобласць, Рэспубліка Беларусь наступныя дакументы:

– заяўка* на ўдзел у конкурсе (гл. дадатак 1);

* Заяўка на ўдзел у конкурсе разглядаецца як прыняцце аўтарам усіх умоў гэтага Палажэння і згода на далейшую магчымую публікацыю конкурсных твораў на афіцыйным сайце ДУ “Лідскі гісторыка-мастацкі музей” і сацсетках на безганарарнай аснове. Пры гэтым за канкурсантам захоўваюцца выключныя аўтарскія правы на апублікаваны твор.

 

  1. Патрабаванні да прадстаўленых матэрыялаў

5.1. Да ўдзелу прымаюцца творы толькі ўласнага сачынення.

5.2. Верш павінен быць напісаны на беларускай мове.

5.3. Верш можа быць прадстаўлены ў розных варыянтах (напісаны ад рукі, у друкаваным ці электронным выглядзе).

5.4  Прадстаўленыя на конкурс матэрыялы не рэцэнзуюцца і не вяртаюцца.

5.5 Не прымаюцца на разгляд заяўкі:

– якія не адпавядаюць тэме конкурсу;

– якія паступілі пасля названага тэрміну;

– раней апублікаваныя вершы;

– не дапускаюцца творы, якія змяшчаюць ненарматыўную лексіку альбо маюць недапушчальна абраз-лівы характар і прыніжаюць чалавечую годнасць, творы, змест якіх забаронены дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

 

  1. Падвядзенне вынікаў конкурсу

6.1. Конкурсны адбор работ удзельнікаў ажыццяўляецца на аснове экспертных ацэнак, якія выстаўляюцца членамі журы;

6.2. Работы ўдзельнікаў конкурсу ацэньваюцца журы па наступных крытэрыях:

– адпаведнасць тэматыцы конкурсу;

– сэнсавая і кампазіцыйная цэласнасць верша;

– стылістычная і моўная пісьменнасць;

– рытмічная складнасць верша (памер, рытм, рыфма, мілагучнасць);

6.3. Пераможцы ацэньваюцца па максімальнай колькасці балаў;

6.4. Пераможцы ўзнагароджваюцца дыпломамі і прызамі.

 

ЧЛЕНЫ ЖУРЫ:

Старшыня журы: Ліпніцкая Т. Л., старшы навуковы супрацоўнік ДУ “Лідскі гісторыка-мастацкі музей”.

Члены аргкамітэта:

Некрашэвіч Г. Т., загадчык аддзела Лідскі замак ДУ “Лідскі гісторыка-мастацкі музей”;

Драздова С. С., навуковы супрацоўнік ДУ “Лідскі гісторыка-мастацкі музей”;

Хітрун А. Ч., навуковы супрацоўнік ДУ “Лідскі гісторыка-мастацкі музей”.

 

КАНТАКТНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ

Па пытаннях арганізацыі і правядзення конкурсу звяртацца па тэлефоне:

54-22-60 або на электронную пошту: lz@lixmuseum.by

 

ДАДАТАК 1

Заяўка на ўдзел у конкурсе вершаў уласнага сачынення пра Лідскі замак “Голас стагоддзя”.

Прозвішча, імя, імя па бацьку.

Узрост удзельніка конкурсу.

Адрас.

Назва работы (верша).

Верш.

Кантактны тэлефон, E-mail.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
ПЕЧКАМ-ЛАВАЧКАМ – 20
Культура

ПЕЧКАМ-ЛАВАЧКАМ – 20

6 снежня 2024, 07:3621
Я краінай сваёй ганаруся
Культура

Я краінай сваёй ганаруся

4 лютага 2025, 16:3118
Час прывёў на Парнас
літаратура

Час прывёў на Парнас

21 лютага 2025, 09:0418
ДРЭВА ЖЫЦЦЯ
Культура

ДРЭВА ЖЫЦЦЯ

29 сакавіка 2025, 08:0718
Далучайцеся да нас