Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Юбілейныя і памятныя даты 2025 года

Юбілейныя і памятныя даты 2025 года

4 студзеня 2025, 17:29 Гісторыя і краязнаўства 355
Юбілейныя і памятныя даты 2025 года

Студзень

 

1 студзеня – 95 гадоў з дня нараджэння Лявона Шырына (1930, Слуцкі р-н), паэта.

1 студзеня – 80 гадоў з дня нараджэння Вольгі Іпатавай (1945), беларускай пісьменніцы, перакладчыцы.

1 студзеня – 80 гадоў з дня нараджэння Валерыя Чарапіцы (1945 г., г. Ліда), кандыдата гістарычных навук, прафесара Гарадзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

10 студзеня – 95 гадоў з дня нараджэння Фёдара Капуцкага (Маладзечанскі р-н), вучонага-хіміка, акадэміка НАН Беларусі, Заслужанага работніка вышэйшай школы Беларусі

10 студзеня – 85 гадоў з дня нараджэння Яраслава Клімуця, крытыка, літаратуразнаўца.

14 студзеня – 105  гадоў з дня нараджэння Міколы Аўрамчыка  (1920-2017), паэта, празаіка, перакладчыка, заслужанага работніка культуры Беларусі.

14 студзеня – 75 гадоў з дня нараджэння Вадзіма Спрынчана (1950), беларускага паэта, перакладчыка.

16 студзеня – 120 гадоў з дня нараджэння А.В. Пальчэўскага (1905-1979), празаіка, паэта, драматурга, перакладчыка.

20 студзеня – 120 гадоў з дня нараджэння Яна Пятроўскага (1905 – 2002), беларускага перакладчыка, празаіка, мемуарыста, выдаўца.

20 студзеня – 110 гадоў з дня нараджэння Гайдучыка Сяргея Міронавіча (1915 – 1984), беларускага мовазнаўца-германіста.

20 студзеня – 80 гадоў з дня нараджэння Галіны Бальчэўскай (Мядзельскі р-н), актрысы, Заслужанай артысткі Беларусі. 

21 студзеня – 80 гадоў з дня нараджэння) Юрыя Станкевiча (Барысаў), пісьменніка.

22 студзеня – 135 гадоў з дня нараджэння Пётры Простага (сапр. Бобіч Ільдэфонс, 1890-1944), беларускага празаіка, драматурга, публіцыста, перакладчыка.

24 студзеня – 140 гадоў з дня нараджэння Юрыя Віктаравіча Тарыча (сапр. Аляксееў, 1885, г. Полацк – 21.02. 1967), заснавальніка беларускай мастацкай кінематагра-фіі, рэжысёра, сцэнарыста.

25 студзеня – 70 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Іванавіча Лакоткі (1955, в. Кузьмічы Дзятлаўскага р-на), доктара гістарычных навук, дырэктара Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы НАН Беларусі.

26 студзеня – 35 гадоў таму Вярхоўны Савет БССР прыняў Закон “Аб мовах Беларускай ССР”.

28 студзеня – 85 гадоў з дня нараджэння Леаніда Дайнэкі (1940-2019), беларускага пісьменніка.

 

Люты 

 

1 лютага – 105 гадоў з дня нараджэння Фелікса Марцінкевіча (1920 -1992), эканаміста, акадэміка АН БССР.

3 лютага – 80 гадоў з дня нараджэння Арнольда Ранцанца, артыста аперэты, спявака, Заслужанага артыста Беларусi i Украiны, лаўрэата прэ-мii iмя Л. Александроўскай.

4 лютага – 510 гадоў з дня нараджэння Мікалая Радзівіла Чорнага, дзяржаўнага, ваеннага і культурнага дзеяча Вялікага Княства Літоўскага. Памёр у 1565 г.

5 лютага  – 95 гадоў з дня нараджэння Расцiслава Янкоўскага, акцёра, народнага артыста Беларусi i СССР, акадэмiка Мiжнароднай акадэмii тэатра.

8 лютага –  215 гадоў з дня нараджэння Івана Хруцкага (1810-1885), беларускага жывапісца, акадэміка жывапісу, прызнанага майстра нацюрморту, партрэтыста, аўтара пейзажаў, алтарных карцін, абразоў.

8 лютага –  75 гадоў з дня нараджэння Віктара Мітрафанавіча Бачарова (1950 г., г. Краснаярск – 2004 г.), дырэктара Лідскай сярэдняй школы № 13, паэта, празаіка, самадзейнага кампазітара, педагога.

9 лютага – 95 гадоў з дня нараджэння Валянцiна Тараса, беларускага пiсьменнiка.

13 лютага – 320 гадоў з дня нараджэння Францішкі Уршулі Радзівіл  (1705 – 1753), асветніцы і драматурга.

14 лютага –  225 гадоў з дня нараджэння) Валенція Вільгельма Ваньковіча (Бярэзінскі р-н), жывапісца, аднаго з найбольш значных беларускіх мастакоў XIX ст.

15 лютага – 80 гадоў з дня нараджэння Яўгена Сахуты (Стаўбцоўскі р-н), мастацтвазнаўца, лаўрэата Дзяржаўнай прэмii Беларусi i прэмii Мiнiстэрства культуры Беларусi.

16 лютага – 260 гадоў з дня нараджэння Мусніцкага Нікадыма (1765 – 1805), паэта, драматурга, гісторыка, педагога.

16 лютага – 100 гадоў з дня нараджэння Івана Якаўлевіча Навуменкі (1925, г. Васілевічы Рэчыцкага р-на – 17.12.2006), народнага пісьменніка, акадэміка НАН Беларусі.

19 лютага – 135 гадоў з дня нараджэння Казіміра Сваяка (сапр. Стаповіч Канстанцін, 1890, в. Барані Астравецкага р-на – 06.05.1926), паэта, рэлігійнага і грамадскага дзеяча.

19 лютага – 100 гадоў з дня нараджэння Івана Міхайлавіча Саўко (1925 г., в. Падкасоўе Наваградскага раёна – 1998 г.) – самадзейнага паэта.  Аўтар трох зборнікаў паэзіі.

19 лютага – 110 гадоў з дня нараджэння Анатоля Бярозкі (сапр. Смаршчок Мацвей, 1915 – 2008), беларускага паэта, заслужанага доктара медыцыны.

19 лютага – 90 гадоў з дня нараджэння Генадзя Сцяпанавіча Аўсяннікава (1935, г. Магілёў), акцёра, народнага артыста БССР і СССР.

19 лютага – 80 гадоў з дня нараджэння  Юрыя Антонава, спявака, кампазiтара, творчая дзейнасць якога пачыналася на Беларусi, Заслужанага дзеяча мастацтваў Расii.

20 лютана – 100 гадоў з дня нараджэння Таісы Мікалаеўны Бондар (1945 – 2005), беларускай паэтэсы, празаіка, перакладчыцы.

 

21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы.

 

24 лютага – 90 гадоў з дня нараджэння Рыгора Барадуліна 1935-2014), Народнага паэта Беларусі.

25 лютага – 90 гадоў з дня нараджэння  Генадзя Лыча (Уздзенскі р-н), вучонага ў галіне эканомікі, акадэміка НАН Беларусі, Заслужанага дзеяча навукі Беларусі

25 лютага – 105 гадоў з дня нараджэння Пятра Прыходзькі, беларускага паэта.

26 лютага – 220 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Здановіча (1805-1868), гісторыка, пісьменніка, педагога, кандыдата філасофіі.

26 лютага – 85 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Пузыні (1940 – 2012), музыкі, майстра народных музычных інструметаў.

 

Сакавік

 

1 сакавіка – 80 гадоў з дня заснавання Беларускай дзяржаўнай харэаграфічнай гімназіі-каледжа.

3 сакавіка – 145 гадоў з дня нараджэння Льва Шчэрбы, мовазнаўца. 

3 сакавіка – 85 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Фёдаравіча Ладысева (1940 г., в. Дзяцель Дубровенскага р-на), доктара гістарычных навук, прафесара.

4 сакавіка – 135  гадоў з дня нараджэння  Вінцука Адважнага, паэта. 

5 сакавіка – 130 гадоў з дня нараджэння Аляксандр Кавалені, вучонага-археолага Беларусi.

5 сакавіка – 95 гадоў з дня нараджэння Паўла Уладзіміравіча Сцяцко, доктара філалагічных наук, прафесара Гарадзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

6 сакавіка – 35 гадоў з часу стварэння (1990) згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына”.

7 сакавіка – 75 гадоў з дня нараджэння Васіля Раінчыка (1950), кампазітара, піяніста, музычнага і грамадскага дзеяча, народнага арты-ста Беларусі. 

 8 сакавіка – 95 гадоў з дня нараджэння Яраслава Пархуты (1930-1996), беларускага пісьменніка.

10 сакавіка – 85 гадоў з дня нараджэння Аляксея Антонавіча Марачкіна (1940, в. Язёры Чэрыкаўскага р-на), жывапісца, грамадскага дзеяча.

11 сакавіка – 250 гадоў з дня нараджэння Васiля Анастасевiча, бiблiёграфа, перакладчыка, выдаўца, якi ажыццявiў навуковае выданне Статута ВКЛ 1588 г.

12 сакавіка – 85 гадоў з дня нараджэння Алены Генадзеўны Калечыц (1940, г. Нальчык Кабардзіна-Балкарскай АССР, Расія), доктара гістарычных навук, прафесара.

13 сакавіка –  130 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Савіча, беларускага гісторыка, доктара гістарычных навук, прафесара. З в. Лапеніца (Ваўкавыскі р-н). Памёр у 1957 г.

14 сакавіка – 130 гадоў з дня нараджэння Iвана Валадзько (Менскі р-н), архiтэктара.

15 сакавіка – 95 гадоў з дня нараджэння Жарэса Алфёрава, вучонага-фiзiка, акадэмiка АН Расii, замежнага члена НАН Беларусi, АН  Германii, Польскай АН, Нацыянальнай iнжынернай АН ЗША, Нацыянальнай АН ЗША, лаўрэата Нобелеўскай прэмii. 

15 сакавіка – 85 гадоў з дня нараджэння Ірыны Шыкуновай (Любанскі р-н), артысткі оперы, педагога, Народнай артысткі Беларусі, акадэміка Міжнароднай АН Еўразіі

16 сакавіка – 85 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Аляксандравіча Карпава (1940 – 2006), беларускага мовазнаўца.

17 сакавіка – 100 гадоў з дня нараджэння Валянціна Ермаловіча, заслужанага работніка культуры Беларусі

17 сакавіка – 95 гадоў з дня нараджэння Хведара Ільяшэвіча, паэта.

17 сакавіка – 35 гадоў ад пачатку выхаду газеты ТБМ “Наша слова”.

18 сакавіка – 90 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Булыкі, мовазнаўцы, доктара філалагічных навук, прафесара.

19 сакавіка – 130 гадоў з дня нараджэння Тамаша Тамашавіча Грыба (1895, в. Паляны, цяпер Астравецкі р-н – 25.1.1938, Прага, Чэхія), палітычнага і грамадскага дзеяча.

19 сакавіка – 110 гадоў з дня нараджэння Васіля Іванавіча Матэвушава (1915 – 1974), беларускага паэта.

21 сакавіка – 185  гадоў з дня нараджэння Францішка Багушэвіча (1840-1900), пісьменніка, публіцыста, перакладчыка, аднаго з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры.

22 сакавіка – 105 гадоў з дня нараджэння Аляксея Пысіна, беларускага паэта. 

22 сакавіка – 80 гадоў з дня нараджэння Пятра Кухарчыка (Клецкі р-н), вучонага ў галiне радыёфiзiкi, члена-карэспандэнта НАН Беларусi.

23 сакавіка –  160 гадоў з дня нараджэння Старога Уласа (сапр. Сiвы-Сiвiцкi Уладзiслаў Пятровiч, Валожын), паэта, фалькларыста.

23 сакавіка –  130 гадоў з дня нараджэння Васiля Сташэўскага (Капыльскі р-н), пiсьменнiка, грамадскага дзеяча.

23 сакавіка – 95 гадоў з дня нараджэння Леаніда Бурака (Вілейскі р-н), мовазнаўца, Заслужанага работніка адукацыі Беларусі.

26 сакавіка – 85 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Паўлавіча Касцюка (1940 г., в. Масцішча Наваградскага р-на), доктара гістарычных навук, акадэміка НАН Беларусі.

26 сакавіка – 65 гадоў з дня нараджэння Віктара Шніпа (Валожынскі раён) – беларускага паэта, празаіка, перакладчыка.

28 сакавіка – 85 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Мархеля (1940 – 2013), літаратуразнаўца, перакладчыка.

29 сакавіка – 130 гадоў з дня нараджэння Майсея Якаўлевіча Грынблата  (1905 – 1983) беларускага этнографа, фалькларыста, гісторыка.

 

Красавік

 

1 красавіка – 85 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Басалыгі, мастака.

2 красавіка – 95 гадоў з дня нараджэння Сяргея Гусака, крытыка, лiтаратуразнаўца.

4 красавіка – 80 гадоў з дня нараджэння Віктара Карзюка (Валожынскі р-н), вучонага-матэматыка, члена-карэспандэнта НАН Беларусі, Заслужанага работніка адукацыі Беларусі.

6 красавіка – 115 гадоў з дня нараджэння Барыса Уладзіміравіча Кіта (Кіты, 1910, г. Санкт-Пецярбург), педагога, вучонага.

6 красавіка – 70 гадоў з пачатку выдання “Голаса Радзiмы”, штотыднёвай газеты для суайчын-нiкаў за межамi Беларусi.

7 красавіка – 275 гадоў з дня нараджэння Рамуальда Тадэвуша Гедройца (1750-1824), генерал-маёра ВКЛ, аднаго з кіраўнікоў паўстання 1794 г.

10 красавіка – 125 гадоў з дня нараджэння Гаўрылы Іванавіча Гарэцкага (1900, в. Багацьеўка Мсціслаўскага р-на – 20.11.1988), геолага, географа, эканаміста, акадэміка АН БССР.

10 красавіка – 120 гадоў з дня нараджэння Сцяпана Андрэевіча Баркоўскага (1905 – 1966), беларус-кага этнографа, літаратурнага крытыка.

12 красавіка – 135 гадоў з дня нараджэння Янкі Нёмансакага (сапр. Пятровіч Іван Андрэевіч, 1890 – 1937), беларускага празаіка, публіцыста, грамадскага дзеяча.

14 красавіка –  145 гадоў з дня нараджэння Язэпа Дылы (Слуцк), пісьменніка, тэатразнаўца, грамадскага дзеяча. 

14 красавіка –  140 гадоў з дня нараджэння Сымона Рак-Міхайлоўскага (Маладзечанскі р-н), грамадска-палітычнага дзеяча, публіцыста, педагога.

14 красавіка – 105 гадоў з дня нараджэння Аляксея Карпюка (1920-1992), пісьменніка, заслужанага работніка культуры Беларусі, удзельніка партызанскага руху ў Вялікую Айчынную вайну. 

15 красавіка – 95 гадоў з дня нараджэння Расціслава Платонава (Слуцк), гісторыка, археографа, публіцыста.

15 красавіка – 85 гадоў з дня нараджэння Алены Таболіч, кандыдата філалагічных навук, беларускага мовазнаўца, педагога, паэта-перакладчыка.

18  красавіка –  85 гадоў з дня нараджэння Эдуарда Ханка, кампазітара.

21 красавіка – 85 гадоў з дня нараджэння Філарэта (свецкае Вахрамееў Кірыла Варфаламеевіч, 1935, г. Масква), праваслаўнага царкоўнага дзеяча Беларусі, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, Героя Беларусі.

23 красавіка – 85 гадоў з дня нараджэння Віктара Казько (1940), пісьменніка, кінасцэнарыста.

25 красавіка – 105 гадоў таму пачалася савецка-польская вайна, якая доўжылася да 12 кастрычніка 1920 г. 

27 красавіка – 95 гадоў з дня нараджэння Мая Данцыга, жывапiсца, народнага мастака Беларусi, Заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі.

27 красавіка – 80 гадоў з часу ўступлення Беларусi ў склад Арганiзацыi Аб’яднаных Нацый

28 красавіка – 150 гадоў з дня нараджэння Эдварда Малiшэўскага, польскага гiсторыка, бiблiёграфа, аўтара краязнаўчых прац, у тым ліку даведнiкаў па Гарадзенскай, Менскай i Вiленскай губернях

 

Травень

 

1 траўня – 440 гадоў з дня нараджэння Сафіі Слуцкай (Слуцк), рэлігійнай дзяячкі, асветніцы, беларускай праваслаўнай святой.

1 траўня – 150 гадоў з дня нараджэння Г.А. Ціхава, астранома і астрафізіка.

1 траўня – 95 гадоў з дня нараджэння Алеся Петрашкевiча, драматурга, пiсьменнiка, публiцыста, заслужанага работнiка культуры Беларусi, лаўрэата Дзяржаўнай прэмii Беларусi.

2 траўня – 160 гадоў з дня нараджэння Зыгмунта Макрэцкага, беларускага і польскага батаніка, прафесара, акадэміка. З маёнт. Дзітрыкі (Лідскі р-н). Памёр у 1936 г.

4 траўня – 310 гадоў з дня нараджэння Г.Ф. Радзівіла (1715-1760), заснавальніка Слуцкага тэатра.

5 траўня – 95 гадоў з дня нараджэння Апанаса Пятровіча Цыхуна, Заслужанага настаўніка Беларусі.

6 траўня – 85 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Ліпскага (1940), беларускага пісьменніка, ініцыятара правядзення і старшыні журы Усебеларускага фестывалю народнага гумару ў Аўцюках, Заслужанага дзеяча культуры Беларусі. 

6 траўня – 75 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Уладзіміра Мясніковіча, дзяржаўнага дзеяча Беларусі. 

8 траўня – 80 гадоў з дня нараджэння Уладзiслава Мiсевiча, беларускага эстраднага музыканта, удзельніка ВІА “Песняры”; аднаго з заснавальнікаў і ўдзельнікаў ВІА “Беларускія песняры”.

8 траўня – 40 гадоў з часу адкрыцця  архітэктурна-скульптурнага комплексу “Мінск – горад-герой”. 

 

9 траўня – Дзень Перамогі, 80 гадоў з часу заканчэння Вялiкай Айчыннай вайны 1941-1945 гг.

 

9 траўня – 15 гадоў з дня адкрыцця экспазіцыі першага Музея гісторыі Першай сусветнай вайны ў в. Заброддзе Вілейскага раёна.

9 траўня – 95 гадоў з дня нараджэння Мiхаiла Цэдрыка (Бярэзiнскі р-н), вучонага-фiзiка i педагога, заслужанага работнiка вышэйшай школы Беларусi.

11 траўня – 170 гадоў таму назад гісторык Яўстах Піевіча Тышкевіч заснаваў у Вільні музей старажытнасцей, большасць экспанатаў якога былі з Беларусі.

13 траўня – 120 гадоў з дня нараджэння) Стэфанiі Станюты, актрысы, народнай артысткі Беларусi, акадэмiка Мiжнароднай акадэмii тэатра, лаўрэата Дзяржаўнай прэмii Беларусi.

17 траўня – 180 гадоў з дня нараджэння Мікалая Якаўлевіча Нікіфароўскага (1845 – 10.6.1910), этнографа, фалькларыста.

18 траўня – 85 гадоў з дня нараджэння Яна Арцёмавіча Чыквіна, паэта, філолага.

19 траўня – 485 гадоў таму назад каралева Бона пацвердзіла Магдэбурургскае права для Гародні.

20 траўня – 85 гадоў з дня нараджэння Міколы Вяршыніна (Мікалая Пятровіча, 1940 – 2010), беларускага паэта, сатырыка, гумарыста.

22 траўня –  555 гадоў з дня нараджэння Міколы Гусоўскага, аўтара паэмы “Песня пра зубра”.

27 траўня – 190 гадоў з дня нараджэння Антона Данілавіча Трусава (1835, г. Барысаў – 1886?), рэвалюцыянера-дэмакрата, удзельніка паўстання 1863 – 1864 гг.

27 траўня – 125 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Жылкі (1900-1933), беларускага паэта.

28 траўня – 65 гадоў з дня нараджэння Алеся Аркуша, (г. Жодзіна) – беларускага паэта, эсэіста, выдаўца.

30 траўня – 115 гадоў з дня нараджэння Анатоля Труса (Уздзенскі р-н), акцёра, Народнага артыста Беларусі.

 

Чэрвень

 

2 чэрвеня – 215  гадоў з дня нараджэння Івана Пятровіча Барычэўскага, гісторыка. 

3 чэрвеня – 160 гадоў з дня нараджэння Марыі Канстанцінаўны Навіцкай (у дзявоцтве Снітко, 1865 – (?)). Заснавальніца Лідскай жаночай гімназіі.

3 чэрвеня – 90 гадоў з дня нараджэння Васіля Зуёнака (Крупскі р-н), паэта, крытыка, лiтаратуразнаўца, лаўрэата Дзяржаўнай прэмii Белару-сi iмя Янкі Купалы.

4 чэрвеня – 120 гадоў з дня нараджэння Мікалая Іванавіча Гурскага (1905 – 1972), беларускага мовазнаўца.

6 чэрвеня – 80 гадоў таму (1945 г.) у Бярэсці адкрыты настаўніцкі інстытут.

6 чэрвеня – 75 гадоў з дня нараджэння Аляксея Дударава (1950), беларускага драматурга, сцэнарыста, тэатральнага дзеяча, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі.

7 чэрвеня – 145 гадоў з дня нараджэння Вацлава Леанардавіча Іваноўскага, палітычнага і грамадскага дзеяча, доктара тэхнічных навук.

7 чэрвеня – 30 гадоў з часу зацвярджэння Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, сімвала дзяр-жаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь.

8 чэрвеня – 130 гадоў з дня нараджэння Iгната Дварчанiна (1895 -1937), лiтаратуразнаўца, паэта.  

9 чэрвеня – 430 гадоў з дня нараджэння Уладзiслава IV Вазы, караля польскага і вялікага князя літоўскага.

9 чэрвеня – 65 гадоў з часу стварэння Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва.

9 чэрвеня –  35 гадоў з часу адкрыцця (1990) Літаратурна-мемарыяльнага музея-сядзібы Ф. Багушэвіча ў Кушлянах (Смаргонскі р-н). 

12 чэрвеня – 130 гадоў з дня нараджэння Леапольда Родзевіча (1895 – 1938, Лагойскі р-н), пісьменніка, драматурга, публіцыста, палітычнага і грамадскага дзеяча.

18 чэрвеня – 95 гадоў з дня нараджэння Яўгена Петрашэвіча, беларускага музычнага педагога, кампазітара.

21 чэрвеня – 95 гадоў з часу заснавання ў Гомелі Ляснога інстытута (цяпер Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт імя С. М. Кірава ў Менску).

24 чэрвеня – 125 гадоў з дня на-раджэння Кузьмы Чорнага (сапр. Раманоўскі Мікалай, 1900-1944), беларускага пісьменніка, перакладчыка.

25 чэрвеня – 120 гадоў з дня нараджэння Пятруся Усцінавіча Броўкі (1905 — 25.03.1980), Народнага паэта Беларусі.

25 чэрвеня – 95 гадоў з часу заснаваня Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны.

30 чэрвеня – 135 гадоў з дня нараджэння Макара Краўцова (сапр. Касцевіч Макар Мацвеевіч, 1890-1939), беларускага паэта, перакладчыка, крытыка, публіцыста.

30 чэрвеня – 80  гадоў з дня нараджэння Васіля Уладзіміравіча Ракуця, выдатніка асветы СССР,

 

Ліпень

 

1ліпеня – 25 гадоў таму адкрыўся Палац Рэспублікі ў Менску.

3 ліпеня – 130 гадоў з дня нараджэння Сары Рувімаўны Каган (1895 – 1941), беларускай паэтэсы, празаіка. Пісала на яўрэйскай, беларускай і рускай мовах.

3 ліпеня – 75 гадоў з дня нараджэння Мікалая Арахоўскага, беларускага пісьменніка.

3 ліпеня – Дзень горада адзначаюць Барысаў, Беразіно, Валожын, Дзяржынск, Капыль, Маладзечна, Нясвіж.

6 ліпеня – 125 гадоў з дня нараджэння Івана Сцяпанавіча Лупіновіча, глебазнаўца, акадэміка АН БССР.

6 ліпеня – 120 гадоў з дня нараджэння Пятра Фёдаравіча Глебкі (1905 – 18.12.1969), Народнага паэта Беларусі.

8 ліпеня – 100 гадоў з дня нараджэння Міхася Канстанцінавіча Клышкі (1925 – 1984), беларускага мовазнаўца.

9 ліпеня  – 45 гадоў з часу заснавання Літаратурнага музея Пятруся Броўкі.

10 ліпеня – 125 гадоў з дня нараджэння) Пётры Сергіевіча, беларускага жывапісца, графіка, мастака-манументаліста.

11 ліпеня – (95 гадоў з дня нараджэння) Івана Рэя, жывапiсца, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусi.

14 ліпеня – 105 гадоў з дня нараджэння Алеся Астапенкі (в. Сырская Буда, Рагачоўскі павет) – беларускага паэта, літаратуразнаўца.

15 ліпеня – 615 гадоў з часу пераможнай бітвы войскаў ВКЛ і Польшчы пад Грунвальдам.

15 ліпеня – 125 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Дубоўкі, беларускага паэта, празаіка, перакладчыка, крытыка.

20 ліпеня – 145 гадоў з дня нараджэння Гальяша Леўчыка, беларусазнаўца, паэта, публіцыста, перакладчыка, музыкі.

22 ліпеня – 130 гадоў з дня нараджэння Сухога Паўла Восіпавіча (1895 – 1975), авіяканстуктара.

24 ліпеня – 75 гадоў з дня нараджэння Генадзя Уладзіміравіча Грушавога, вучонага, грамадскага дзеяча.

25 ліпеня – 185 гадоў з дня нараджэння Юльяна Фаміча Крачкоўскага (1840, в. Азяты, цяпер Жабінкаўскі р-н – 25.7.1903), этнографа, фалькларыста, археографа, старшыні Віленскай археаграфічнай камісіі (1888 – 1902 гг.)

 

27 ліпеня – 35 гадоў з часу прыняцця Вярхоўным Савета БССР Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай ССР. 

 

29 ліпеня – 25 гадоў таму (2000 г.) у Менску адбыўся Усебеларускі з’езд, на якім прыняты “Акт незалежнасці Беларусі”.

31 ліпеня –  105  гадоў таму прынята Дэкларацыя аб незалежнасці ССР Беларусі на сумесным пасяджэнні Менскага губернскага ВРК (Ваенна-рэвалюцыйнага камітэта) з шэрагам палітычных партый і прафсаюзных арганізацый Менскай губерні. У ёй не былі зафіксаваны патрабаванні аб уключэнні ў склад Беларусі Віцебскай, Магілёўскай, Смаленскай губерняў, аб абвяшчэнні беларускай мовы дзяржаўнай, аб стварэнні самастойнага беларускага войска і інш.

 

Жнівень 

 

4 жніўня – 80 гадоў з часу заснавання Літаратурнага музея ў Вязынцы, філіяла Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы (Маладзечанскі р-н)

4 жніўня –  80 гадоў з часу заснавання Літаратурнага музея ў Ляўках, фiлiяла Дзяржаўнага лiтаратурнага музея Янкi Купалы.

6 жніўня – 310 гадоў з дня нараджэня Мацея Догеля (1715 г., в. Гембулы Лідскага павета – 1760 г.), гісторыка, правазнаўца, педагога.

6 жніўня – 185 гадоў з дня нараджэння Альгерда Абуховіча, беларускага паэта, мемуарыста, перакладчыка.

7 жніўня – 115 гадоў з дня нараджэння Генадзя Цітовіча, беларускага этнамузыкаведа, дзеяча харавога мастацтва, дырыжора.

9 жніўня – 115  гадоў з дня нараджэння Ларысы Геніюш (1910-1983), паэткі, дзеяча беларускага адраджэння.

10 жніўня – 105 гадоў таму ў Менску пачала дзейнічаць тэатральная група Уладзіслава Галубка.

10 жніўня – 90 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Сямёнавіча Корзуна (1935, в. Мышкавічы Кіраў-скага р-на), доктара гістарычных навук, прафесара.

10 жніўня – 80 гадоў з дня нараджэння Анатоля Вераб’я, беларускага крытыка, літаратуразнаўца, кандыдата філалагічных навук.

11 жніўня – 155 гадоў таму (1870 г.) быў выдадзены “Слоўнік беларускай мовы” Івана Насовіча.

12 жніўня – 75 гадоў з дня нараджэння Леаніда Галубовіча (Клецкі р-н), беларускага паэта.

13 жніўня – 75 гадоў з дня нараджэння Пятра Кузьміча Краўчанкі, грамадскага дзеяча, гісторыка, актывіста Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына”.

14 жніўня – 100 гадоў з дня нараджэння Сяргея Міхальчука (Капыльскі р-н), беларускага празаіка, перакладчыка.

16 жніўня – 90 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Іосіфавіча Падлужнага (1935 – 2005), беларускага мовазнаўца.

17 жніўня – 100 гадоў з дня нараджэння Васіля Міхайлавіча Нікіцевіча (1925 – 1994), беларускага мовазнаўца.

19 жніўня – 115  гадоў з дня нараджэння Алеся Жаўрука (сапр. Сінічкін Аляксандр) (1910-1942), беларускага паэта.

20 жніўня – 100 гадоў з дня нараджэння Барыса Паўлавіча Міцкевіча (1925 – 1983), беларускага літаратуразнаўца.

21 жніўня – 85 гадоў з часу стварэння (1940) Дзяржаўнай акадэмічнай харавой капэлы Беларусі імя Р. Шырмы.

25 жніўня – 115 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Корбана, беларускага паэта, сатырыка, празаіка.

27 жніўня –  75 гадоў з дня нараджэння Галіны Каржанеўскай (Слуцкі р-н), беларускай паэтэсы, драматурга.

29 жніўня – Дзень горада ў Заслаўі. 

27 жніўня –  225 гадоў з дня нараджэння Дамініка Ходзькі, літаратара, этнографа.

27 жніўня – 185 гадоў таму (1840 г.) у м. Горы-Горкі Магілёўскай губ. адкрыта земляробчая школа (цяпер Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія).

28 жніўня – 110 гадоў з дня нараджэння Часлава Найдзюка, дзеяча вызвольнага руху ў Заходняй Беларусі (20-30-я гг.). З в. Байдаты (Ваўкавыскі р-н). Памёр у 1995 г.

30 жніўня –  Дзень горада ў Салігорску.

31 жніўня – 110 гадоў з дня нараджэння Янкі Казекі (Івана Дарафеевіча, 1915 – 2000), беларускага крытыка і літаратуразнаўца, заслужанага работніка культуры Рэспублікі Беларусь.

 

Верасень 

 

1 верасня – 125 гадоў з дня нараджэння) Сымона Баранавых (Уздзенскі р-н), беларускага дзіцячага пісьменніка, празаіка.

2 верасня – 95 гадоў з дня нараджэння) Анатоля Шаўні, беларускага паэта, крытыка. 

2 верасня –  80 гадоў з часу заканчэння Другой Сусветнай вайны.

6 верасня – 120 гадоў з дня нараджэння Віктара Іванавіча Казлоўскага (1905 – 1975), беларускага паэта.

7 верасня – 140 гадоў з дня нараджэння Івана Паўлавіча Сікоры (1885, в. Малыя Алашкі Шаркаўшчынскага р-на – 26.09.1966), славутага садоўніка, беларускага селекцыянера.

7 верасня – 110 гадоў таму (1915 г.) нямецкія войскі прарвалі абарону рускіх войск (“Свянцянскі прарыў”) у кірунку Свянцяны – Ба-рысаў.

7 верасня – 35 гадоў з дня адкрыцця (1990) Полацкага музея беларускага кнігадрукавання.

11 верасня – 170 гадоў з дня нараджэння Еўдакіма Раманава, беларускага археолага, фалькларыста, этнографа, педагога.

11 верасня – 135 гадоў з дня нараджэння Мікалая Васільевіча Шатэрніка (1890 – 1934), беларускага мовазнаўца і педагога.

12 верасня – 255  гадоў  з дня нараджэння Аляксандра Міхала Сапегі (1730-1793), гетмана польнага, генерал-маёра ВКЛ. 

12 верасня – 235 гадоў з часу нараджэння Івана Іванавіча Грыгаровіча (1790 – 13.11.1852), гісторыка, археографа, мовазнаўца.

12 верасня – 80 гадоў з дня нараджэння Рыгора Семашкевіча (Маладзечанскі р-н), беларускага пісьменніка і літаратуразнаўца.

12 верасня – Дзень горада ў Менску.  

12 верасня – Дзень горада ў Смалявічах.

14 верасня – 110 гадоў з часу заснавання Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы

15 верасня – 240 гадоў з часу заснавання Менскай вышэйшай духоўнай семінарыі, вышэйшай навучальнай установы Беларускай праваслаўнай царквы (Слуцк, 1785 г., зараз в. Жыровічы Слонімскага р-на).

15 верасня – 170 гадоў з дня нараджэння Кастуся Аляксеевіча Аляксееўскага (1855, Віленская губ. – пасля 1918), ваеннага дзеяча БНР.

 

15 верасня – Дзень бібліятэк Беларусі.

 

15 верасня – 195 гадоў з часу заснавання Гарадзенскай абласной бiблiятэкі iмя Я.Ф. Карскага.

17 верасня –  435 гадоў з дня атрымання г. Лідай Магдэбургскага права. Дзень горада ў Лідзе. (Апорная дата, рэальныя вар’іруюцца па гадах.)

19 верасня – 135 гадоў з дня нараджэння Сяргея Палуяна (1890-1910), беларускага пісьменніка, публіцыста, літаратуразнаўца.

19 верасня – 120 гадоў з дня нараджэння Янкі Туміловіча (Івана Людвігавіча, 1905 – 1938), беларускага паэта.

20 верасня – 80 гадоў з дня адкрыцця (1945) Літаратурнага музея Янкі Купалы.

22 верасня – 15 гадоў таму назад у Лідзе па вул. Замкавая 7 быў адкрыты Дом Валянціна Таўлая, літаратурны філіял Лідскага гістарычна-мастацкага музея.

24 верасня – 105 гадоў таму адбыўся І з’езд КСМБ.

25 верасня – 260 гадоў з дня нараджэння Міхала Клеафаса Агінскага (1765-1833), беларускага дзяржаўнага дзеяча,  кампазітара.

25 верасня – 150 гадоў з дня нараджэння Сяргея Канстанцінавіча Паўловіча (1875 – 1940), беларускага грамадска-культурнага дзеяча і педагога.

25 верасня – 130 гадоў з дня нараджэння Ванды Антонаўны Лявіцкай (па мужу Лёсік, 1895-1968), беларускай паэтэсы, празаіка.

 

26 верасня – Еўрапейскі дзень моваў.

 

28 верасня – 100 гадоў з дня нараджэння Барыса Сцяпанавіча Лапава (1925 – 1967), беларускага мовазнаўца.

28 верасня – 95 гадоў з дня нараджэння Віктара Дайліда (Слуцкі р-н), беларускага празаіка.

29 верасня – 145  гадоў  з дня нараджэння Сяргея Пятровіча Сахарава, этногафа, фалькларыста.  

 

Кастрычнік  

 

1 кастрычніка – 90 гадоў з дня нараджэння Міхася Васільевіча Няхая (1935 – 1997), беларускага літаратуразнаўца.

2 кастрычніка – 35 гадоў таму назад выйшаў першы нумар газеты Вярхоўнага Савета БССР “Народная газета”.

7 кастрычніка – 260 гадоў з дня нараджэння Міхала Клеафанса Агінскага, беларускага і польскага дзяржаўнага, ваеннага і культурнага дзеяча, кампазітара. Жыў у маёнтку Залессе (Смаргонскі р-н) у 1802-23 гг. Памёр у 1833 г.

10  кастрычніка – 85 гадоў з дня нараджэння Кастуся Тарасава, пісьменніка, гісторыка.

11 кастрычніка –  155 гадоў з дня нараджэння  Пятра Гаўрылавіча Яцыны, скульптара.

12 кастрычніка – 85 гадоў таму ў Беларусі праведзены падзел раёнаў на сельсаветы.

13 кастрычніка – Дзень работнікаў культуры Беларусі

14 кастрычніка – Дзень маці ў Беларусі.

14 кастрычніка – 110 гадоў з дня нараджэння Усевалада Ігнатавіча Краўчанкі (1915 – 1961), беларус-кага празаіка, драматурга, перакладчыка.

15 кастрычніка – Міжнародны дзень сельскіх жанчын (Inter-national Day of Rural Women)

16 кастрычніка – 85 гадоў з дня нараджэння Алеся Сяргеевіча Шатэрніка, скульптара.

17 кастрычніка – 160 гадоў з дня нараджэння Люцыяна Жалігоўскага, польскага вайскоўца, генерала. З Ашмянаў. Памёр у 1947 г.

19 кастрычніка – 135 гадоў з дня нараджэння Сяргея Епіфанавіча Палуяна (1890, г. Брагін Гомельскай вобл. – 20.4.1910, Кіеў), празаіка, публіцыста, аднаго з пачынальнікаў прафесійнай літаратурнай крытыкі.

20 кастрычніка – 140 гадоў з дня нараджэння Алеся (Аляксандра) Лаўрэнцьевіча Бурбіса (псеўданім Стары Піліп, 1885, г. Вільня – 20.03. 1922), палітычнага і тэатральнага дзеяча.

21 кастрычніка – 105 гадоў з дня нараджэння Івана Фяцісава, жывапісца, Заслужанага работніка культуры Беларусі.

21 кастрычніка – 100 гадоў з дня нараджэння Льва Антонавіча Салаўя (1925 – 1988), беларускага перакладчыка, літаратуразнаўца, крытыка.

24 кастрычніка – 230 гадоў таму Расія, Прусія і Аўстрыя канчаткова падзялілі Рэч Паспалітую.

24 кастрычніка – Дзень Арганізацыі Аб’яднаных Нацый (United Nations Day).

25 кастрычніка – 100 гадоў з дня нараджэння Льва Паўлавіча Мірачыцкага (1925 – 2002), беларускага гісторыка-славіста, літаратара.

25 кастрычніка – 95 гадоў з дня нараджэння Леаніда Дударэнкі (Маладзечна), жывапісца, Заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі.

25 кастрычніка – 90 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Паўлава, беларускага пісьменніка.

26 кастрычніка – Міжнародны дзень школьных бібліятэк (International School Library Day).

27 кастрычніка – Дзень памяці вялікага князя ВКЛ Вітаўта Вялікага (1350 – 1430).

30 кастрычніка – 140 гадоў з дня нараджэння Альбрэхта Антонія Вільгельма Радзівіла,  XVI, перадапошняга ардыната Нясвіжа.

30 кастрычніка – 120 гадоў з дня нараджэння Андрэя Ануфрыевіча Бембеля (1905, г. Веліж Смаленскай вобл. – 13.10.1986), народнага мастака.

31 кастрычніка – 95 гадоў з дня нараджэння Льва Гумілеўскага, скульптара, Заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, Народнага мастака Беларусі.

 

Лістапад  

 

1 лістапада – 130 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Крыловіча (Дзяржынскі р-н), беларускага акцёра, аднаго з заснавальнікаў беларускага тэатра, Заслужанага артыста Беларусі.

1 лістапада – 110 гадоў з дня нараджэння  Міхася Кавыля, паэта. 

2 лістапада – 95 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Баршчэўскага (Алесь Барскі), беларускага паэта, літаратуразнаўца.

4 лістапада – 85 гадоў з дня нараджэння Яўгена Сяргеевіча Гучка (1940, г. Слуцк), паэта.

6 лістапада – 225 гадоў з дня нараджэння Леанарда Ходзькі (Маладзечанскі р-н), беларускага  гісторыка, публіцыста, выдаўца.

7 лістапада – 235 гадоў з дня нараджэння Караля Падчашынскага, беларускага архітэктара, педагога, прафесара.

8 лістапада – 140 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Кірылавіча Баброўскага (1785, в. Вулька Бельскага пав. цяпер Польшча – 21.09.1 848), славіста, доктара тэалогіі.

8 лістапада –  135 гадоў з дня нараджэння  Янкі Пачопкі , літаратара, фалькларыста.

9 лістапада – 85 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Нічыпаравіча Сідарцова (1935, в. Клімаўка Гомельскага р-на), доктара гістарычных навук, прафесара.

11 лістапада – 150 гадоў з дня нараджэння Альберта Паўловіча, беларускага паэта-гумарыста, драматурга.

11 лістапада – 100 гадоў з дня нараджэння Алены Іванаўны Чабярук (1925 – 2007), беларускага мовазнаўца.

12 лістапада – 140 гадоў з дня нараджэння Міхайлы Грамыкі (Міхаіла Аляксандравіча, 1885 – 1969), беларускага празаіка, драматурга, вучонага.

12 лістапада – 105 гадоў з дня нараджэння Андрэя Макаёнка, Народнага пісьменніка Беларусі, драматурга.

14 лістапада –  120 гадоў з дня нараджэння Міхася Васілька  (сапр. Касцевіч Міхаіл Восіпавіч, 1905 – 1960),, беларускага паэта.

14 лістапада –  125 гадоў з дня нараджэння Нічыпара Чарнушэвіча (Капыль), беларускага паэта, перакладчыка, драматурга.

15 лістапада – 610 гадоў з часу пасвячэння Рыгора Цамблака ў мітрапаліты Кіеўскія на царкоўным саборы ў Наваградку

16 лістапада – 120 гадоў з дня нараджэння Яна Скрыгана (Капыльскі р-н), беларускага празаіка, паэта.

16 лістапада – 100  гадоў з дня нараджэння Кастуся Акулы, пісьменніка.

16 лістапада – 80 гадоў з дня нараджэння Алега Паўлавіча Белавусава (Слуцк), мастацтвазнаўца, кінасцэнарыста.

25 лістапада – 220 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Янушкевіча (Салігорскі р-н), кнігавыдаўца, публіцыста, мемуарыста, аднаго з арганізатараў паўстання 1830-1831 гг. на тэрыторыі Беларусі.

25 лістапада – 25 гадоў таму (2000 г.) у Оршы адкрыты літаратурны музей пісьменніка Уладзіміра Караткевіча.

26 лістапада – 100 гадоў з дня нараджэння) Юрыя Семянякі, кампазітара, Народнага артыста Беларусі.

26 лістапада – 95 гадоў з дня нараджэння) Уладзіміра Караткевіча, беларускага паэта, празаіка, драматурга, публіцыста, перакладчыка, кінасцэнарыста.

27 лістапада – 125 гадоў з дня нараджэння Рыгора Пуксты, кампазітара.

27 лістапада – 105 гадоў ад пачатку Слуцкага збройнага чыну. Спынены ваенныя дзеянні 31 снежня.

28 лістапада – 75 гадоў з дня нараджэння Міколы Пятровіча Кузьміча, берасцейскага ювеліра.

29 лістапада – 195 гадоў ад пачатку паўстання ў Польшчы, Беларусі і Літве. (Лістападаўскае паўстанне 1830-31 гг.)

 

Снежань 

 

6 снежня – 505 гадоў з дня нараджэння Барбары Радзівіл, каралевы Польшчы і Вялікай княгіні ВКЛ.

10 снежня –  95 гадоў з дня нараджэння Міколы Арочкі, беларускага паэта, празаіка, перакладчыка, літаратуразнаўца, крытыка.

10 снежня –  155 гадоў з дня нараджэння  Фердынанда Рушчыца (1870 – 1936), жывапісца, графіка.

15 снежня – 290 гадоў з дня нараджэння Давыда Зыгмунтавіча Пільхоўскага (1735 – 1803), пісьменніка, перакладчыка, выдаўца, дзеяча эпохі Асветніцтва на Беларусі.

15 снежня – 85 гадоў з дня нараджэння Браніслава Аляксандравіча Плотнікава (1940 – 2004), беларускага мовазнаўца.

15 снежня – 25 гадоў таму (2000 г.) была закрыта Чарнобыльская АЭС.

17 снежня – 75 гадоў з дня адкрыцця Барысаўскага краязнаўчага музея.

19 снежня – 90 гадоў з дня нараджэння Валянціны Пятроўны Лямцюговай, мовазнаўцы, даследчыцы тапанімікі і  анамастыкі.

20 снежня – 185 гадоў з дня нараджэння Казіміра Дамінікавіча Альхімовіча (в. Дэмбрава Лідскага пав. – 1916 г.), беларускага жывапісца, графіка, дэкаратара, аўтара жывапіс-ных і пластычных работ для касцёлаў.

20 снежня – 80 гадоў з часу першага выхаду ў свет “Настаўніцкай газеты”, выдання асветнікаў Рэспублікі Беларусь.

21 снежня – 135 гадоў з дня нараджэння Мікалая Аладава, беларускага кампазітара, педагога, Народнага артыста Беларусі

22 снежня – 80 гадоў таму (1945 г.) у Менску адкрыты Беларускі тэатральны інстытут (цяпер Беларуская акадэмія мастацтваў).

25 снежня –  125 гадоў з дня адкрыцця Менскай абласной бібліятэкі імя А.С. Пушкіна.

28 снежня – 100 гадоў з дня нараджэння Анатоля Іванавіча Кісялёўскага (1925 – 1986), беларускага мовазнаўца.

30 снежня– 25 гадоў з дня адкрыцця новага чыгуначнага вакзала ў Менску.

31снежня – 60 гадоў пасёлку Новалукомль Бешанковіцкага раёна.

 

Юбілейныя даты 2025 года

 

1045 гадоў з часу першага ўпамiнання ў “Аповесцi мiнулых гадоў” горада Турава.

1040 гадоў з часу першага ўпамінання (985) у гістарычных крыніцах пра Заслаўе.

895 гадоў з дня нараджэння Кірыла Тураўскага (каля 1130 – каля 1182 ці пасля 1190) ,  беларускага цар-коўнага дзеяча, пісьменніка-прапаведніка, беларускага  святога.

750 гадоў з дня нараджэння. Гедзіміна (Гедыміна), Вялікага князя літоўскага.

635 гадоў таму (1390 г.) гораду Берасцю дадзена самакіраванне па Магдэбургскім праве.

630 гадоў таму з часу першага ўпамінання ў пісьмовых крыніцах пра Карэлічы і Мір.

 610 гадоў (ліпень 1415 г.) першай згадцы пра Мыто (Лідскі р-н).

540 гадоў з дня нараджэння Яна Вісліцкага, паэта-лацініста.

535 гадоў з дня нараджэння Францішка Скарыны (1490 – 1551).

530 гадоў (1495 г.) з часу першага вядомага пісьмовага ўпамінання вёскі Голдава. Згадваецца, як двор Оўдава  (Олдава).

500 гадоў з дня выхаду (1525) першага выдання “Апостала” ў перакладзе Ф. Скарыны.

500 гадоў (1525 г.) з часу першага вядомага пісьмовага ўпамінання вёскі Сялец (Ганчарскі с\с). Згадваецца як маёнтак  Ю.М. Радзівіла ў Лідскім павеце Наваградскага ваяводства.

495 гадоў з дня нараджэння Сымона Буднага (каля 1530 – 1593), дзеяча беларускай культуры, гуманіста, філосафа, асветніка, рэлігійнага рэфарматара, філолага, паэта.

485 гадоў з дня нараджэння Васіля Мікалаевіча Цяпінскага (каля 1540, маёнтак Цяпіна каля Лепеля – 1603?), асветніка-гуманіста, пісьменніка, кнігавыдаўца.

 295 гадоў з дня нараджэння Агінскага Міхала Казіміра (1790 – 1800), дзяржаўнага дзеяча, кампазітара, паэта, мецэната.

290 гадоў таму (1745 г.) адкрыта школа піяраў у Лідзе.

285 гадоў з дня нараджэння Тадэвуша Рэйтана.

285 гадоў з часу стварэння (1740) Нясвіжскага тэатра Радзівілаў. Існаваў да 1792 г.

260 гадоў (1765) з часу першага вядомага пісьмовага ўпамінання вёскі Гарні. Згадваецца, як вёска, цэнтр “дзяржавы” ў Лідскай эканоміі.

235 гадоў назад (1790, Лідскі павет – 1878) нарадзілася графіня Сафія дэ Шаузёль-Гуф’е (у дзявоцтве Тызенгаўз) – фрэйліна дзвюх рускіх імператрыц, аўтарка шэрагу гістарычных раманаў, мемуарыстка. Пакінула каштоўныя ўспаміны пра часы праўлення Александра І, вайну 1812 года і інш.

235 гадоў з часу нараджэння Яна Баршчэўскага (каля 1790, в. Мурагі, цяпер Расонскі р-н – 12.03.1851), пісьменніка, аўтара кнігі “Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях”.

235 гадоў таму (1790 г.) Ксаверы Карпіцкі здзейсніў Першае беларускае падарожжа ў Аўстралію.

200 гадоў таму (1825 г.) у Менску, на гары Раманаўскага прадмесця, пабудаваны Пішчалаўскі замак, помнік архітэктуры рэтраспектыўнага замкавага стылю. Ён быў ператвораны ў турму, дзе адбывалі пакаранне В. Дунін-Марцінкевіч, Я. Колас і іншыя літаратары. У ім былі напісаны многія творы беларускай літаратуры.

190 гадоў таму (1835 г.) у г.  Полацку заснаваны кадэцкі корпус.

185 гадоў таму (1840 г.) кіраўнічыя органы Беларускай праваслаўнай царквы пераведзены са Слуцка ў Менск. Сюды перавезены беларускі цар-звон і пераведзена духоўная семінарыя.

185 гадоў таму (1840 г.) у Менску Вінцэнтам Дуніным-Марцінкевічам адкрыты першы тэатр.

185 гадоў таму (1840 г.) у Санкт-Пецярбургу беларускім пісьменнікам Рамуальдам Падбярэзкім (Друцкім-Падбярэзкім) створаны беларускі гурток.

Жнівень – 170 гадоў з дня нараджэння Ігната Яўхімавіча Грынявіцкага (1855, маёнтак Басін, цяпер Клічаўскі р-н – 13.3.1881, Санкт-Пецярбург), рэвалюцыянера-нарадавольца.

170 гадоў з дня нараджэння Столе Юліюша (1855 – 1927 гг.), уладальніка аднаго з буйнейшых у Еўропе шклянога завода “Нёман” у г. Бя-розаўцы. Пахаваны ў Бярозаўцы.

170 гадоў таму (1855 г.) створана Віленская археалагічная камісія.

150 гадоў таму назад (1875-1942?) нарадзіўся Марцін Кухта, беларускі і летувіскі кнігавыдавец і друкар.

140 гадоў з дня нараджэння Палуты Бадуновай (Пелагеі Аляксандраўны, 1885, Навабеліца, цяпер у межах Гомеля – 29.11.1938, г. Менск), палітычнай дзяячкі.

120 гадоў назад (1905 г.) выйшла першая кніга па гісторыі горада Ліды. (Шимелевич, М. Город Лида и Лидский замок: исторический очерк. Вильна: Типография “Русский По-чинъ”, 1905).

120 гадоў назад пабудаваны Касцёл Святога Міхаіла Арханёла ў вёсцы Белагруда. Храм уключаны ў Дзяржаўны спіс гістарычна-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.   

100 гадоў з часу заснавання Бярэзiнскага бiясфернага запаведнiка. 

100 гадоў з часу стварэння (1925) Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі.

95 гадоў з часу заснавання Беларускага тэхналагiчнага ўнiверсiтэта.  

85 гадоў таму ў Менску пачала дзейнічаць кінафабрыка “Савецкая Беларусь”.

80 гадоў з дня заснавання (1945) філіяла Літаратурнага музея Янкі Купалы ў Вязынцы.

80 гадоў таму (1945 г.) ў жніўні ў Менску надрукаваны першы сатырычны часопіс “Вожык”.

50 гадоў з часу заснавання Беларускага дзяржаўнага ўнiверсiтэта культуры.

45 гадоў з часу стварэння вадасховішча “Крынiца”.

25 гадоў таму (2000 г.) пачаў выдавацца літаратурна-мастацкі часопіс “Ад лідскіх муроў”.

20 гадоў назад (17-18 верасня 2005 г.) у Лідзе прайшоў першы Міжнародны рыцарскі турнір “Замак Гедыміна”; з 2007 года “Меч Лідскага замка”.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
ПЕЧКАМ-ЛАВАЧКАМ – 20
Культура

ПЕЧКАМ-ЛАВАЧКАМ – 20

6 снежня 2024, 07:3619
ДРЭВА ЖЫЦЦЯ
Культура

ДРЭВА ЖЫЦЦЯ

29 сакавіка 2025, 08:0718
Падлетак з Салігорску запосціў «Укантакце» уласны верш пра бчб-сцяг. Настаўніца загадала яго выдаліць і збірае камісію
Грамадства

Падлетак з Салігорску запосціў «Укантакце» уласны верш пра бчб-сцяг. Настаўніца загадала яго выдаліць і збірае камісію

28 сакавіка 2019, 17:0618
Я краінай сваёй ганаруся
Культура

Я краінай сваёй ганаруся

4 лютага 2025, 16:3117
Далучайцеся да нас