(Працяг. Пачатак у папярэдніх нумарах.)
Дзень. Ноч. Суткі.
Кароткае і звонкае слова дзень гучыць практычна аднолькава на ўсіх славянскіх і балцкіх мовах. Адзін з нашых вялікіх князёў насіў імя Трайдзень (трэці дзень), але меў не зусім высветленае паходжанне. Таму сёння беларусы і летувісы ніяк не могуць прыйсці да згоды наконт яго этнічнай прыналежнасці, бо што ў нас “дзень”, што ў іх “den” розніца невялікая. Разам з тым гэтыя па-дабенства і прастата слова змусілі звярнуць на яго ўвагу, як на слова, што прэтэндуе на глыбокую старажытнасць. I сапраўды слова дзень у нас абазначае дзень і больш нічога. Яно ні з якога іншага слова не выводзіцца. Таму адразу звяртаемся да сівых тысячагоддзяў. У санскрыце знайходзім dina – дзень. I хоць да раскрыцця паходжання нашага слова мы не наблізіліся, але, прынамсі, засведчылі, што 3,5 тысячы гадоў назад яно было і гучала амаль так жа, як і сёння.
У газеце “Версія” № 3 1998 г. прыводзяцца звесткі, згодна з якімі ў многіх народаў слова дзень на гучанні супадае са словам сонца. Напрыклад, у шумерскай мове ud – значыць i сонца, і дзень. У турэцкай мове gun – дзень, gunes – сонца. Знешне блізкая сітуацыя і ў санскрыце, але тут пры больш пільным поглядзе акрэсліваюцца ка-рэнныя адрозненні. Так, і ў санскрыце сонца мае назву блізкую да слова дзень: dina – kara, dina – natha, dina – pad, dina – bhartar, dina – mani i г.д., што абазначае dina – kara – тварэц дня, dina – bhartar – носьбіт дня, гаспадар дня, dina – mani – пярліна дня. Як бачна, гучанне падобнае, але з усіх гэтых назваў дакладна вынікае, што dina (дзень) тут першасны, а сонца другаснае. Старажытны чалавек першым усвядоміў дзень, а ўжо пасля пачаў унікаць, адкуль той дзень бярэцца. Зразумеўшы, што дзень пры-носіць, сонца людзі і далі сонцу такія эпітэты, як тварэц дня, гаспадар дня і г.д.
Усвядоміўшы дзень чалавек павінен быў усвядоміць і ноч. Так і ёсць, у санскрыце мы бачым niс, nіса (ніч, ніш, ніча, ніша) – ноч, а таксама nаk, nakta – ноч. Згадаўшы бліжэйшыя мовы мы заўважым, што па-ўкраінску так і будзе ніч, па-летувіску і па-латышску нешта блізкае да nakta, па-нямецку die Nacht. Але разам з гэтымі словамі неабходна згадаць, што nа на санскрыце абазначае адмоўную часцінку не. Nicht па-нямецкаму таксама не. Ёсць у санскрыце словы niccinta – бяздушны, безклапотны, niccetana – бессвядомы, неразумны і г.д. Згадаем нашае слова нічога і польскае nic. I няма выйсця, як зрабіць выснову, што хоць паходжанне слова дзень нават і ў санскрыце мы не выявілі, то слова ноч узнікла з адмаўленняў. Не было святла, нічога не было відно. Нічога не было. Засталіся без усяго. Вось што такое ноч.
Аналагічна дню ў ночы павінен быў быць свой тварэц ці гаспадар. Згодна з логікай гэта павінен быць месяц. Так яно і ёсць: niса-kara – месяц (тварэц ночы), niceca – месяц (уладар ночы). Можна напісаць мноства эпітэтаў. I ўсе яны будуць абазначаць месяц.
Нават певень і той меў сваю назву з удзелам слова ноч: nica-vedin – вядун (знаўца) ночы. Што ж, певень дакладна дзеліць ноч на часткі, ведае ноч, таму мае права на эпітэт сугучны з эпітатам самога месяца.
Паміж ноччу і днём, днём і ноччу ёсць невялікія прамежкі часу, якія называюцца раніцай і вечарам.
Словы раніца і вечар з’явіліся ў нашай мове позна. Калі нашыя арыйскія прашчуры былі ў паўднёвых шыротах, то выдзяляць асобна раніцу і вечар не было ніякай патрэбы. Там яны кароткія. А вось калі перайшлі ў шыроты паўночныя, то тут гэтыя словы спатрэбіліся. Нават з’явіліся і такія словы як досвітак, дасвецце, пад-вячорак, надвячорак.
Усе гэтыя адрэзкі часу – ноч, досвітак, раніца, дзень, падвячорак, вечар – сабраныя разам, даюць суткі. Слова суткі ўтрымоўвае прыстаўку су-, якая абазначае збор чаго-небудзь, сумесь. Супесь, суразмоўцы, сумесны і г.д. Сумесь адрэзкаў часу ад такога да такога самага і дае нам суткі (су + такі самы).
Памяць пра старыя часы, калі ў нас былі кароткія раніцы і вечары, данесла да нас традыцыю не вітацца словамі: “Добрай раніцы”. Дасведчаныя ў этнаграфіі адмыслоўцы кажуць, што калі беларус падняўся, то ў яго адразу пачынаецца дзень, а формула “Добрай раніцы” штучная. Хаця прычына, напэўна, у іншым. Абмежаванае ўжыванне вітання “Добрай раніцы” звязана з тым, што вітацца асабліва не было з кім. Раніцай беларус уходжваўся па гаспадарцы, а на людзі выходзіў ужо днём.
Тыдзень. Нядзеля.
Пасля дня, ночы і сутак нас чакае наступны адрэзак часу: тыдзень. У санскрыце такое слова не праглядваецца, прынамсі пакуль, але складовыя часткі ёсць. Дзень – dina. Літары ы там няма. Яе месца займае літара а. Та – той, тая, тое. Та +dina – дало б той дзень. Але пакуль што ў санскрыце такой структуры я не выявіў. Затое ў польскай мове тыдзень гучыць у назоўным склоне, як у нас tydzen, але ўжо ў родным tyqodnia – таго дня. Значыць тыдзень – гэта перыяд паміж днямі з аднолькавай назвай. Скажам паміж панядзелкамі. Гістарычна ў нас устанавіўся сямідзённы тыдзень, закладзены ў Бібліі. У прынцыпе тыдзень мог мець колькі хочаш дзён. Шмат якія народы наогул тыдня не мелі. Але гэта ўжо пытанні этнаграфіі. Лінгвістычна тыдзень – той самы дзень, той дзень.
Зачапіўшы тыдзень мы не можам прайсці міма слова нядзеля. Тым больш, што на расейскай мове наш тыдзень і гучыць як “неделя”. Народная трактоўка слова нядзеля ад “не дзелай” не вытрымлівае крытыкі, таму, што сама гэтая трактоўка з’явілася пасля таго, як беларусы пазнаёміліся і добра пазнаёміліся з расейскай мовай. Слова ж нядзеля існавала спрадвек. Спробы расейскіх лінгвістаў вывесці нашую нядзелю з албанскага en-del (дзень сонца) не вытрымліваюць крытыкі. Усё было наадварот. Албанцы трапіўшы на славянскія Балканы запа-зычылі гэтае слова нядзеля і трансфармавалі яго ў сваю мову. Дык, адкуль тады ўзялося гэтае слова, а заадно і панядзелак і іншыя назвы дзён.
Тут мы павінны разабрацца са структурай тыдня. А яна абсалютна не простая У нас прынята лічыць па-чаткам тыдня панядзелак. Тады аўторак – другі дзень. чацвер – чацвёрты, пятніца – пяты. Усё як бы пагічна. Але што рабіць з серадой. Яна сярэдні дзень тыдня, а значыць павінна быць чацвёртым днём, а не трэцім. Аналагічна ў нямецкай мове Mitwoch – сярэдзіна тыдня, серада. Mitter – паміж, пасярэдзіне. У таджыкаў сталіца носіць назву Душанбэ, што значыць панядзелак, а даслоўна другі дзень. Згодна з Бібліяй Бог адпачываў сёмы дзень, але габрэі не працуюць у суботу (шабат, шабас). I хоць назва гэтага дня запазычана габрэямі з арыйскай хетскай мовы, дзе шаш (шас, шаб) – гэта шэсць, але накладзена яна на біблейскі сёмы дзень. Атрымоўваецца несусветная, дакладней, сусветная блытаніна. Але гэта толькі пры павяр-хоўным падыходзе. А па самай справе ўсё не так ужо і складана. Проста сістэма ліку была іншая.
Першым днём тыдня была нядзеля. У санскрыце ёсць слова nedictha (нядзіштха) – спачатку. Магчыма яно легла ў назву нядзеля. І гэта быў першы дзень тыдня. Тады наступны дзень быў панядзелак. У таджыкаў гэта другі дзень. Тут усё правільна. У нас гэта першы дзень па нядзелі (пасля нядзелі). Аўторак у нас паўторны дзень, другі дзень пасля нядзелі, серада сярэдні, трэці дзень пасля нядзелі і чацвёрты дзень тыдня. Чацвер – чацвёрты дзень пасля нядзелі, пятніца – пяты, субота – шосты. I зноў наступала сама нядзеля. Я не магу сёння яшчэ дакладна распавесці пра тыдзень розных арыйскіх народаў, але габрэйская сядміца была навязана арыйскаму свету разам з хрысціянствам, хаця лічба сем і ў арыйскай міфалогіі і рэлігіях займала ганаровае месца, сёмае неба, напрыклад. Хрысціянская запаведзь сёмы дзень святкаваць узята з габрэйскай традыцыі, але гэты святочны дзень ссунуўся з суботы на нядзелю, дзень уваскрэшання Хрыста. На Русь традыцыя святкаваць нядзелю была занесена з хрысціянствам, і ў Расеі нядзелю перайменавалі ў “воскресение”, мабыць, каб лепей даходзіла. На Беларусі такое перайменаванне было немагчымым. У нас засталася архаічнная нядзеля. Толькі яе зрабілі святочным днём. У меру, канешне.
З увядзеннем “воскресения” ў расейцаў слова нядзеля вызвалілася, і яны прымянілі яго да тэрміну тыдзень, і пачалі лічыць гэты тыдзень ад нядзелі да нядзелі, што зусім справядліва, улічваючы ўсе нашыя разважанні пра нядзелю, як першы дзень тыдня.
Ну і ніяк не абысці адной крамольнай акалічнасці. Усе сцвярджэнні прымітыўнай рэлігійнасці пра тое, што ў нядзелю нельга нічога рабіць, бо Бог у гэты дзень адпачываў, мякка кажучы, не маюць падстаў. Калі ўжо трымацца Бібліі, то адпачываў Бог у суботу, а ў нядзелю, першы дзень тварэння, як раз і заварваў усю гэтую кашу, якая называецца Сусветам.
Час. Год. Гадзіна.
А зараз прыйшоў час разгледзець больш буйныя адрэзкі часу: месяц, год і г.д. Але пачнём з самога слова час. У беларускай мове яно мае найбольш старажытную аднаскладовую форму, у адрозненне ад расейскага время Аднаскладовую форму die Zeit мае слова час i ў нямецкай мове, timp – у румынскай, czas – у польскай і ў шмат іншых, хаця само па сабе азначэнне час абстрактнае і павінна было ўзнікнуць пазней, чым словы: дзень, ноч, але калі глянем на ўсе адрэзкі, то словы: год, век таксама аднаскладовыя, а вось месяц і тыдзень шматскладовыя. Такім чынам трэба меркаваць, што старажытны чалавек першым уразумеў сутнасць дня, ночы, года, веку і часу цалкам, а пасля ўжо месяца, тыдня, сутак, гадзіны, хвіліны і г.д. Пры гэтым век не трэба разумець як сто гадоў, а менавіта, як век чалавека, нейкі сярэдні адрэзак паміж годам і вечнасцю. Год у нас пацвярждаецца і іншымі мовамі: нямецкай – das Jahr, польскай – rok i г.д.. Гэта цалкам зразумела, бо каб заўважыць змену пораў года, не трэба было глядзець на неба і лічыць квадры месяца.
Але вернемся да часу. Адкуль пайшло гэтае слова?. Традыцыйны зварот да санскрыту на першы погляд нічога не дае. Тэрміну час найбольш адпавядае санскрыцкае kala. Але старажытныя арыі пад гэтым термінам разумелі некалькі іншы час. Справа ў тымшто арыі падзялялі ўвесь час на перыяды, эпохі і вось гэты перыяд абазначаецца kala. Яны не гаварылі пра раку часу, а гаварылі пра кола часу kala-саkrа. Зразумела, што з такіх складаных азначэнняў і, зразумела, позніх мы мала што возьмем. Нам трэба шукаць больш раннее і прасцейшае.
У старажытнасці не было дакладных азначэнняў гэтым адрэзкам. Год мог лічыцца ад любой пары і мог проста называцца кругам vara, ад якога пайшоў нямецкі Jahr. Carad (шарад, чарад) абазначала восень, а ў множным ліку гэта ўжо гады.
Слова час, як і зазначалася ў пачатку, не магло ўзнікнуць раней за іншыя, таму што яно мае абстрактнае значэнне. Яно ўзнікла тады, калі прыйшла яго пара. Людзі пачалі лічыць гады. І вось тады спатрэбілася абазначыць тую колькасць, якую палічыць было цяжка. Узнік тэрмін многа: сata (шата, чата). Гэты тэрмін даў беларускае шмат. У санскрыце ён пазней увасобіўся ў лічбу сто, але захаваў і першае значэнне шмат. У дачыненні да гадоў ён у другім гучанні даў і нямецкае Zeit (цайт) і нашае часта і час. Такім чынам час – гэта шмат гадоў.
Патрэбнасць лічэння гадоў з’яўлялася ў кожнай цывілізацыі ў свой час, а менавіта, калі цывілізацыя дасягала пэўнага росквіту і пачынала шукаць сваё месца ў бясконцым працэсе быцця. Цывілізацыі вырашалі пытанне пачатку адліку гадоў, прынцыпаў адліку, пачатку і канца самога года. Інда-арыі залезлі ў такія часавыя трушчобы, што цяжка зразумець і даць веры і самой сістэме, і тым сотням тысяч гадоў быцця чалавека на планеце. Грэкі вельмі дакладна вызначыліся з сутнасцю быцця – нарадзіўся бог часу Кронас, і на месцы хаосу пайшло паступальнае развіццё. Біблейскі адлік гадоў ад пачатку свету мае мноства пытанняў, а вось хрысціянскі і мусульманскі адлікі цалкам зразумелыя. А пра тое, калі адзначалі пачатак года ў Беларусі, мы ўжо пісалі.
Што датычыць месяца, то старажытныя арыі чамусьці звязалі гэты перыяд з зайцам. Саса (шаша, чача) заяц, сасі-kala – месяц, cacin – месяц. Але ёсць i слова masa, якое пазней i дало наш месяц. Sanmasya – шэсць месяцаў, паўгоддзе.
Тыдзень у арыяў не меў нейкага рэлігійнага адцення, і яны яго моцна не выдзялялі. Яны лічылі дні месяца напрыклад, sasthi – шосты дзень месяца, але маглі выдзеліць і меншыя перыяды дзён. Так звыклы нам тыдзень (перыяд у сем дзён) у санскрыце гучыць, як sapta-ratra, што гаворыць пра яго позняе і штучнае ўтварэнне.
Што датычыць малых перыядаў часу, то была такая адзінка як kala (на жаль ні беларускі, ні лацінскі алфавіт не дазваляе правільна выразіць гучанне гэтага слова), гэтая каlа раўнялася перыяду часу ад 8 секунд да 2,5 хвілін, што дакладна адпавядае беларускай хвілі або хвіліне, якую гвалтам прывязалі да 60 секунд. А ў народзе хвіля – гэта даволі абстрактны адрэзак часу, які ніколі дакладна не вымяраўся.
У якасці адзінкі вымярэння слова калі неяк пра-бралася ў далёкую ад часу вобласць. У нас расліны, ска-жам, расаду памідораў або ўзышоўшыя гуркі лічаць не штукамі, а калівамі. Пяць каліў, дзесяць каліў.
Беларускае слова год хутчэй за ўсё звязана так- сама з адным з санскрыцкіх словаў. Гэта можа бачыць слова adi – пачатак або adima – першы, якія з прыстаўной г даюць гадзі, гадзіма. Год і гадзіна ў беларускай мове ў абстрактных значэннях – гэта адно і тое ж і абазна-чаюць толькі перыяд часу блізкі да года, гадзіна з 1/24 часткай сутак, была зязана значна пазней, праўда, раней за хвіліну. Сэнсава гэта пачатак новага перыяду.
Звыклая нам гадзіна на санскрыце гучыць як hora і абазначае ў дадатак да гадзіны яшчэ і гараскоп, hora – castra – астралогія.
Такім чынам, калі з паходжаннем слоў дзень і ноч усё было даволі проста, то з астатнімі адрэзкамі часу значна складаней, бо дзень і ноч з’ява вельмі канкрэтная, а ўсё астатняе мае вялікую долю абстрактнасці або штучнасці, як цалкам штучнае слова секунда, якое да абазначэння часу прыцягнута зусім нядаўна.