Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Навагодняя акцыя “Нашы дзеці”

Навагодняя акцыя “Нашы дзеці”

29 снежня 2024, 05:24 Культура 85
Навагодняя акцыя “Нашы дзеці”

У рамках інклюзіўнага праекта “Лідскі замак для ўсіх і кожнага” была арганізавана дабрачынная навагодняя акцыя “Нашы дзеці” для дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі. Прынялі ўдзел у праекце і акцыі таксама калегі з Дома Валянціна Таўлая.

Для наведвальнікаў у замкавым двары была арганізавана тэатралізаваная экскурсія “Легенды з Лідскай зямелькі ад вешчуна Гедыміна Ліздзейкі”, на якой Вандроўнік падзяліўся паданнямі, легендамі і гістарычнымі аповедамі, якімі насычаны старажытны Лідскі замак.

Для дзетак, якія перамяшчаюцца ў інвалідным вазку, быў працяг у Доме Валянціна Таўлая. Для іх працавала тэматычная пляцоўка ад навуковага супрацоўніка Драздовай С. С., на якой дзеткі разам з бацькамі дабавілі фарбаў на эскіз Лідскага замка, даведаліся праз гульню МЭМО пра цікавыя артэфакты замка Гедыміна, а таксама пачулі як гучыць старажытны музычны інструмент варган.

Разам з тым Лідскі замак наведалі Дзед Мароз і Снягурка, якія ўручылі дзеткам салодкія пачастункі.

Наш кар.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5918
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0017
Слуцкі збройны чын - 100 гадоў
Грамадства

Слуцкі збройны чын - 100 гадоў

9 снежня 2020, 00:3416
Свой край вывучай. ВЯРТАННЕ  З  НЯБЫТУ
Культура

Свой край вывучай. ВЯРТАННЕ З НЯБЫТУ

28 кастрычніка 2019, 18:5315
Далучайцеся да нас