Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Алею навагодніх кніг адкрылі ў Лідзе

Алею навагодніх кніг адкрылі ў Лідзе

19 снежня 2024, 08:45 Культура, літаратура 51
Алею навагодніх кніг адкрылі ў Лідзе

Пераможцаў конкурсу інсталяцый “Кнігі з навагоднімі віншаваннямі” абвясцілі ў Лідзе, якая стане ў наступным годзе сталіцай Дня беларускага пісьменствка. Пра гэта паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Лідскім райвыканкаме.

Праводзіць напярэдадні навагодніх свят конкурсы арыгінальных святочных ёлак стала ў шэрагу гарадоў Гарадзенскай вобласці выдатнай традыцыяй. Цэлыя алеі дызайнерскіх ёлак ствараюцца і прыцягваюць гараджан і гасцей, становяцца вялікай яркай фотазонай. А вось алея дызайнерскіх кніг у Лідзе з’явілася ўпершыню: так у горадзе вырашылі сустрэць 2025 год, які стане для райцэнтра асаблівым: Ліда прыме рэспубліканскае свята – Дзень беларускага пісьменства.

Прадпрыемствы, установы адукацыі, культуры, аховы здароўя, гаспадаркі стварылі свае тэматычныя інсталяцыі на кніжныя тэмы і напісалі на іх старонках навагоднія пажаданні сваёй малой Радзіме і яе жыхарам, Гарадзеншчыне і ўсёй Беларусі. Творчая фантазія ўдзельнікаў конкурсу аказалася сапраўды бязмежнай. На алеі кніг занялі свае месцы самыя разнастайныя экспанаты. Тут ёсць ёлка-вітрына з сапраўднымі беларускімі кнігамі і партрэтамі класікаў нацыянальнай літаратуры, ёлка з лапамі ў форме зіготкіх кніжных старонак. Лідскі гістарычна-мастацкі музей разгарнуў сваю стылізаваную скураную кнігу на старонках, прысвечаных 70-годдзю ўстановы культуры, якое адзначылі ў 2024 годзе, а ў Дзень беларускага пісьменства абяцае разгарнуць старонкі, якія распавядаюць пра гэтае свята.

У ААТ “Лакафарба” напісалі віншаванні і пажаданні старадаўнім вязьмом, у Лідскіх электрасетках запэўнілі жыхароў раёна, што працуюць для таго, каб у хатах было цёпла і светла, зрабіўшы гэтыя словы свайго роду эпіграфам да інсталяцыі-кнігі. Супрацоўнікі ААТ “Лідская мука” правялі віктарыну пра гэты каштоўны прадукт і пра тое, што пра яго сказана і напісана. А ў адну з кніг можна было нават увайсці: так адкрываўся партал у новы год, калі Ліда стане сталіцай вялікага літаратурнага свята.

У Лідскім аддзеле рамёстваў і традыцыйнай культуры дакладна ведаюць, правільна ўжываюць, паспяхова адраджаюць, умела захоўваюць і ярка папулярызуюць элементы нематэрыяльнай культурнай спадчыны.

Майстры народнай творчасці да навагодніх святаў падрыхтавалі навагоднюю інсталяцыю “Макет кнігі з навагоднім  віншаваннем”, прысвечаную Дню беларускага пісьменства.

Інсталяцыю прысвяцілі элементам нематэрыяльнай спадчыны Беларусі: беларускай выцінанцы, традыцыйнай страве – дранікам, і абраду “Тры каралі”, арэалам распаўсюджання якіх з’яўляецца Лідчына.

Пераможцам конкурсу заслужаныя дыпломы і ўзнагароды ўручыў старшыня Лідскага райвыканкама Аляксандр Вярсоцкі.

Адным словам, у Лідзе – усё ў лепшым выглядзе!!!

ТК “Культура Лідчыны”.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

9 кастрычніка 2025, 19:5446
Паэту Васілю Жуковічу – 85
літаратура

Паэту Васілю Жуковічу – 85

27 верасня 2024, 20:2616
Біскуп Аляксандр Кашкевіч:  Няма такіх песняў жальбы,  пасля якіх не спявалася б алілуя
Грамадства

Біскуп Аляксандр Кашкевіч: Няма такіх песняў жальбы, пасля якіх не спявалася б алілуя

21 красавіка 2020, 08:2716
Беларускае „Слова 2019 году“ — Каліноўскі
Мова

Беларускае „Слова 2019 году“ — Каліноўскі

6 снежня 2019, 14:3216
Далучайцеся да нас