(Працяг. пачатак у папярэдніх нумарах.)
Сякера, тапарышча
У папярэднім нумары мы краналі слова “сякера”, але гэта было зроблена бегла. Мы паказалі што слова сastrа (шастра) на санскрыце абазначае нож, кінжал, зброя. Слова sankarа (санкара) абазначае разразаць, рассякаць. Сакера слова, якое да гэтага часу ўжываецца побач з сякерай вельмі блізка да санкары. На тым мы тады спыніліся. Але сёння мы можам пайсці далей і, калі не паказаць увесь шлях сякеры ад санскрыту да беларускай мовы, то хаця б акрэсліць бліжэйшыя абсягі бытавання гэтага слова.
Слова сякера ў бела-рускай мове мае вялізарнае гняздо: секчы, пасечаны, засека, засек, прасека, сякач, насечка, сячы, падсечка, рассекчы, сячкарпя і г.д. Яно ў нашай мове сваё і даўняе, але ёсць адзін элемент, які абавязвае звярнуць на сякеру больш пільную ўвагу. Гэта тапарышча. Тронка да сякеры, ці ручка, ці дзяржак. Як ні развітое слова сякера, але тапарышча нікуды не дзелася. I тады прыходзіць на памяць дзяцінства, у якім побач з сякерай заўсёды быў тапор і слова тапорнік (дровы, нарыхтаваныя без пілы, адной сякерай), і тапорная работа (грубая работа). Тапор і сякера розніліся памерамі. Тапор быў грубейшы, і большы, і ту-пейшы. Сякера, сякерка – далікатнейшая і вастрэйшая. Быў яшчэ і калун, але ён ужо з іншага гнязда словаў. А мы мусім пагадзіцца, што слова тапор колісь было не чужое беларускай мове. Высвятляць яго паходжанне пакуль пакінем на далей. Адзначым толькі, што малое гняздо словаў, адсутнасць асновы ў грэцкай, санскрыце і іншых мовах інда-арыйскай сям’і кажа пра запазычаны характар гэтага слова, а адсутнасць яго ў балгарскай мове і наогул збівае з тропу. Тым не менш мы маем тапа-рышча і пры ім сякеру. Санскрыцкае санкара выводзіць на лацінскае (sеko) секо – секчы, расякаць, на сектар, секстант, секцыю. Насякомае (іnsektum) ад дзеяслова іnsectо (насякаю), штозначыць падсечанае, падрэзанае і цалкам адпавядае выгляду суставаў і тулава насякомых.
Тут жа ў латыні мы знайходзім і sekuris – сякера. I ведаючы форму сякеры давайце пагадаем, што ад чаго паходзіць: сектар – ад таго, што яго высякаюць з круга ці сякера ад таго, што па форме яна – рыхтык сектар. Але маючы дзеяслоў sесо пагодзімся, што спачатку была сякера. З гэтага ж кораня і sесrеtо – асобна, сам з сабою.
З гэтага ж кораня маем і sekundus – наступны, другі. Пасля рассячэння чаго небудзь заставаліся першы і другі кавалкі.
Цікава, што слова сякера, перайшоўшы ўва ўсе славянскія мовы хутчэй за ўсё праз латынь, не трапіла ў мовы балцкія. Сякера па-летувіску kirvis. Летувісы маюць і слова kirvininkas – тапорнік. Побач з тым яны маюць слова kirtis – вытненне, удар і ад гэтага будуюць такія словы, як kirtejas – лесаруб, дрывасек, kirtikles – кірка, сякач, рубільнік, kirtimas – лесасека, прасека, высечка і г.д. Нічога агульнага з сякерай. Але адкінуўшы міжнародныя латылізмы: сектар, секцыя і г.д. у летувіскай мове мы знайходзім усё тое ж sekа – паслядоўнасць, парадак, чаргаванне. Sekantis – наступпы, sekundе – секунда.
Дарэчы пра секунду. Гэта слова ўзнікла ў пры- мяненні да меры часу ў выніку дзялення сутак спачатку на гадзіны, потым гадзіну падзялілі па хвіліны, потым трэба было знайсці наступную назву. Яе не сталі шукаць, так і назвалі sekundе – наступная, але наступная ў сячэнні ў падзеле.
Як здарылася так, што лацінская sekuris прайшла міма германскіх моваў (там сякера – dаs Веіl), міма балцкіх (летувісы лічаць сябе нашчадкамі рымлян) і атабарылася ў славянскіх? Адказаць цяжка.
I чаму туркі называюць сякеру baltа (балта) і не маюць вакол яе гнязда словаў. Ці не дасталася яна ім ад балтаў.
Слова тапор аказалася выцесненым сякерай. Засталося тапарышча.
Якой была першапачатковай назва сякеры? Санкара? Над гэтым працаваць і працаваць.
Па ходу аповеду мы згадвалі слова калун. У прынцыпе гэта спецыяльнай формы сякеры. Прызначаны калун для расколвання тоўстых калодак. Калодка – кароткае, звычайна тоўстае палена, кавалак бервяна. Калі калодка вялікая, то яна ўжо – калода. Калода з дуплом – гэта для пчол. Таму, магчыма, калун паходзіць менавіта ад калоды. А тады і слова калоць паходзіць ад слова калода.
Згадвалі і слова кірка. Мы знайшлі пачаткі гэтага слова ў летувіскай мове. А адкуль яно там узялося, адразу не сказаць. Кірка, як інструмент, была не вельмі распаўсюджаная ў Беларусі. Яна больш характэрная для Германіі, дзе не хадавая такая прылада, як лом. У Беларусі прымяняліся свайго роду паўкіркі – аднабокія кіркі. Такая паўкірка мела назву клявец. У Расіі яна называецца кайло. Клявец побач з зубілам прымяняўся для насечкі каменняў жорнаў. Калом у Расіі стаханаўцы дзяўблі каменны вугаль. Дзяўбсці па расейску – клевать, то вось клявец у іх быў бы больш лагічным. Аж не.
(Працяг у наступным нумары.)