Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Навіны Германіі. Friedensdienst адзначае сваё 25-годдзе

Навіны Германіі. Friedensdienst адзначае сваё 25-годдзе

14 лістапада 2024, 18:45 У свеце 52
Навіны Германіі. Friedensdienst адзначае сваё 25-годдзе

Спецыялісты ZFD з Германіі дапамагаюць прадухіляць гвалтоўныя канфлікты ў 45 краінах свету 

Праграма Ziviler Friedensdienst (ZFD) адзначае сваё 25-годдзе. Па гэтым выпадку ў Берліне адбудзецца ўрачыстая цырымонія. Гэтая служба была заснавана ў 1999 годзе нямецкімі грамадскімі і царкоўнымі арганізацыямі пры падтрымцы міністэрства эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця ФРГ. ZFD – гэта праграма, накіраваная на прадухіленне гвалту, грамадзянскае ўрэгуляванне канфліктаў і падтрымку міру. Дзевяць нямецкіх арганізацый, якія займаюцца пытаннямі міратворнасці і садзейнічанні развіццю, разам з мясцовымі партнёрскімі арганізацыямі выступаюць за свет, у якім канфлікты развязваюцца без ужывання гвалту. 

Першыя шэсць адмыслоўцаў ZFD адправіліся ў краіны-партнёры ў лістападзе 1999 года. Сёння за мір, прадухіленне гвалту і грамадзянскае ўрэгуляванне канфліктаў выступаюць каля 380 спецыялістаў ZFD, іх 700 калегаў на месцах і 580 арганізацый-партнёраў ZFD у 45 краінах. Міністр эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця Свенья Шульцэ:

– 25 гадоў існавання праграмы Ziviler Friedensdienst паказваюць, што свет можна змяніць да лепшага! Няхай гэта будзе Афрыка, Азія, Лацінская Амерыка ці Усходняя Еўропа, няхай гэта будзе праграміст, праект-менеджар ці сацыяльны педагог: спецыялісты гэтай міратворчай службы працуюць там, дзе разам з мясцовымі жыхарамі яны могуць істотна палепшыць становішча спраў. 

Берлін (d.de).

На фота: Вёска ў Судане – ZFD працуе і тут.© dpa.

 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

9 кастрычніка 2025, 19:5432
Паэту Васілю Жуковічу – 85
літаратура

Паэту Васілю Жуковічу – 85

27 верасня 2024, 20:2617
Біскуп Аляксандр Кашкевіч:  Няма такіх песняў жальбы,  пасля якіх не спявалася б алілуя
Грамадства

Біскуп Аляксандр Кашкевіч: Няма такіх песняў жальбы, пасля якіх не спявалася б алілуя

21 красавіка 2020, 08:2716
Смак роднае мовы
Мова

Смак роднае мовы

23 студзеня 2019, 15:1116
Далучайцеся да нас