Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Памёр Генадзь Цыхун

Памёр Генадзь Цыхун

22 кастрычніка 2024, 18:15 Мова 167
Памёр Генадзь Цыхун

18 кастрычніка памёр Генадзь Цыхун, беларускі мовазнавец, галоўны навуковы супрацоўнік аддзела славянскага і тэарэтычнага мовазнаўства Інстытута мовазнаўства Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Доктар філалагічных навук (1982), прафесар (1996). Акадэмік Міжнароднай акадэміі Еўразіі, доктар honoris causa Сафійскага ўніверсітэта (2003), сябар Міжнароднага камітэта славістаў. Яму было 87 гадоў.

Генадзь Цыхун нарадзіўся 30 кастрычніка 1936 года ў вёсцы Кунцаўшчына пад Гародняй, быў сынам паэта Апанаса Цыхуна. У 1958 годзе скончыў аддзяленне славянскай філалогіі Ленінградскага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці “Філолаг. Выкладчык балгарскай мовы і літаратуры”. Вучыўся ў аспірантуры на кафедры славянскай філалогіі Ленінградскага ўніверсітэта (1959-1961). У 1991-1993 гг. быў старшынём Камісіі па ўдасканаленні правапісу Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны. У 1991-1995 гг. – навуковы сакратар Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў (МАБ). У 1993-1994 працаваў у складзе Дзяржаўнай камісіі па ўдакладненні правапісу беларускай мовы. З 1995 г. – старшыня Тэрміналагічнай камісіі пры Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь…

Светлая памяць.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

9 кастрычніка 2025, 19:5431
Паэту Васілю Жуковічу – 85
літаратура

Паэту Васілю Жуковічу – 85

27 верасня 2024, 20:2617
100 гадоў з дня нараджэння мастака Леаніда Шчамялёва
Культура

100 гадоў з дня нараджэння мастака Леаніда Шчамялёва

17 лютага 2023, 15:4916
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0016
Далучайцеся да нас