Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
“Расце попыт на навучанне па-беларуску”

“Расце попыт на навучанне па-беларуску”

10 кастрычніка 2024, 06:47 Мова, Навука 77
“Расце попыт на навучанне па-беларуску”

Кіраўнік адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Дзмітрый Круты прапануе абвясціць 2025-ты Годам беларускай мовы

Дзмітрый Круты успомніў, што ў пачатковай школе ўсе прадметы ў яго былі на беларускай мове.

Паводле яго слоў, самыя цёплыя ўспаміны звязаны менавіта з тым часам – “калі перапынкаў не чакаў, а слухаў з задавальненнем настаўнікаў”, паведамляе СТБ.

– Першыя чатыры класы ў мяне ўсе прадметы ў школе былі на беларускай мове. Галоўнае ўражанне – гэта настаўнікі. Усё ж такі савецкія настаўнікі, гэтая савецкая загартоўка, вопыт… Я памятаю, што вельмі хвалююча заўсёды было рыхтавацца да ўрокаў. Выконвалі ўсе заданні.

Але калі я пераехаў ужо ў раённую школу, у раённы цэнтр, то дзесьці паўгода мне спатрэбілася на прывыканне да шэрагу прадметаў на рускай мове, – згадаў Круты.

Па яго словах, у Беларусі расце папулярнасць навучання на беларускай мове.

– Цяпер вялікі запыт на навучанне на беларускай мове. Мы з нашым міністрам адукацыі абмяркоўваем, можа быць, неяк больш ярка паказаць тыя навучальныя ўстановы, якія праводзяць навучанне толькі на беларускай мове, – заявіў Круты.

Ён таксама адзначыў, што ёсць варыянт абвясціць 2025-ты Годам беларускай мовы. Прэзідэнт, паводле Крутога, яшчэ думае, але раней ён адзначаў, што ўсе наступныя пяць гадоў будуць Гадамі якасці.

Адным з сумных вынікаў апошняга 30-годдзя стала скарачэнне колькасці школьнікаў, якія вучацца на беларускай мове. У верасні 2023 года міністр адукацыі Андрэй Іванец паведамляў, што ў краіне на беларускай вучацца ўсяго 10% школьнікаў. Гэта менш, чым было ў канцы існавання СССР, калі па-беларуску вучыліся 22% дзяцей.

У сярэдзіне 1990-х на хвалі нацыянальнага адра-джэння гэтая лічба вырасла да паловы. У многіх раёнах паказчык быў яшчэ вышэйшым. Пасля ізноў пайшоў адкат і дакаціліся да 10 %.

Паводле СМІ.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

9 кастрычніка 2025, 19:5446
Паэту Васілю Жуковічу – 85
літаратура

Паэту Васілю Жуковічу – 85

27 верасня 2024, 20:2616
Беларускае „Слова 2019 году“ — Каліноўскі
Мова

Беларускае „Слова 2019 году“ — Каліноўскі

6 снежня 2019, 14:3216
Біскуп Аляксандр Кашкевіч:  Няма такіх песняў жальбы,  пасля якіх не спявалася б алілуя
Грамадства

Біскуп Аляксандр Кашкевіч: Няма такіх песняў жальбы, пасля якіх не спявалася б алілуя

21 красавіка 2020, 08:2716
Далучайцеся да нас