Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
У стварэнне “залатога” зубра ўнеслі свой уклад бярозаўскія майстры

У стварэнне “залатога” зубра ўнеслі свой уклад бярозаўскія майстры

1 кастрычніка 2024, 21:01 Культура 67
У стварэнне “залатога” зубра ўнеслі свой уклад бярозаўскія майстры

 Майстры ААТ “Шклозавод “Нёман” увесь час пацвярджаюць свой творчы пачатак стварэннем арыгінальных вырабаў. Нядаўна калекцыю сувеніраў у Палацы Незалежнасці ў Менску папоўніў крыштальны зубр з Гарадзенскай вобласці. Скульптуру на шклозаводзе ў Бярозаўцы вырабіла пад замову брыгада Вадзіма Барташэвіча. Пасля выраб быў напоўнена рапсавым алеем, таму ён стаў залацістага колеру.

На тое, што экслюзіўны сувенір прадставіла менавіта Гарадзенская вобласць, паказвае некалькі асаблівасцяў. Ёмістасць для алею зроблена ў выглядзе зубра, а ён з’яўляецца знакам нашага рэгіёна. Сёлета ў вобласці сабраны небывалы ўраджай рапсу. Паказчык лепшы ў краіне – 40 ц з гектара, валавы збор склаў 286 тысяч тон. Надпіс на падстаўцы выраба абвяшчае: “Рапс – новае золата Гарадзеншчыны”. А яшчэ ў выраб укладзены высокае прафесійнае майстэрства, крэатыўнасць, імкненне выканаць працу якасна. Усё гэта ўласціва ў любой справе працаўнікам нашай вобласці.

Тэкст: Люцыя Філіпава, lidanews.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
100 гадоў з дня нараджэння мастака Леаніда Шчамялёва
Культура

100 гадоў з дня нараджэння мастака Леаніда Шчамялёва

17 лютага 2023, 15:4916
ХХІV Нацыянальны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне
Культура

ХХІV Нацыянальны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне

19 чэрвеня 2025, 23:4516
Кніга Вінцэся Мудрова
Выданні

Кніга Вінцэся Мудрова

26 студзеня 2021, 13:2015
2 красавіка – Вербніца
Грамадства

2 красавіка – Вербніца

29 сакавіка 2023, 07:3215
Далучайцеся да нас