Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Рады мы заўжды сябрам

Рады мы заўжды сябрам

1 кастрычніка 2024, 20:21 Грамадства 77
Рады мы заўжды сябрам

Для выхаванцаў ДУА “Дзіцячы сад № 33 г. Ліда” ў Лідскай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы прайшла забаўляльная праграма “Рады мы заўжды сябрам – запрашаем у госці к нам…”. Дзеці даведаліся, што такое бібліятэка, колькі кніг тут захоўваецца, пазнаёміліся з прафесіяй бібліятэкара.

Дзеці з цікавасцю разглядалі стэлажы з мастацкай і галіновай літаратурай, дзівячыся разнастайнасці кніг, дазналіся, што такое абанемент і чытальная зала, як стаць чытачом бібліятэкі, слухалі аповед бібліятэкара пра тое, як правільна трэба абыходзіцца з кнігамі, для чаго яны патрэбныя і як ствараліся.  Да прыходу дашкалят, супрацоўнікі бібліятэкі падрыхтавалі да прагляду шмат яркіх, маляўнічых, добра аформленых кніг, даступных успрыманню дзяцей дашкольнага ўзросту. Кожнае дзіця мела магчымасць паглядзець любую ўпадабаную кніжку. Затым дзеці прынялі ўдзел у віктарыне “У гасцях у казкі” і літаратурнай гульні “Адгадай героя”.

ТК “Культура Лідчыны”.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

9 кастрычніка 2025, 19:5430
Гісторыя Магілёўшчыны. Выдатны археолаг Васіль Тарасенка
Навука

Гісторыя Магілёўшчыны. Выдатны археолаг Васіль Тарасенка

1 снежня 2020, 20:0018
Паэту Васілю Жуковічу – 85
літаратура

Паэту Васілю Жуковічу – 85

27 верасня 2024, 20:2618
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0016
Далучайцеся да нас