Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Духоўнае адраджэнне, рост асобы і сацыяльная трансфармацыя праз музыку

Духоўнае адраджэнне, рост асобы і сацыяльная трансфармацыя праз музыку

1 кастрычніка 2024, 20:42 Культура 50
Духоўнае адраджэнне, рост асобы і сацыяльная трансфармацыя праз музыку

Мае музычныя падарожжы і імкненне даследаваць музычную культуру іншых народаў працягнуліся дзякуючы падтрымцы беларускіх журналістаў. У  Вене я сустрэлася з сябрамі, удзельнікамі Моладзевага аркестра “Сімфоніі за Перу”. Дзякуючы ім я апынулася ў лепшых канцэртных залах Вены – WienerKonzerthaus   і  Musikvierein.

Падчас канцэрту з калумбійскім дырыжорам Анай Марыяй Паціньё Асорыё  і тэнарам Хуанам Дыега Флорэсам яны прадэманстравалі высокае прафесійнае майстэрства, уменне інтэрпрэтаваць складаныя творы Вердзі, Офенбаха, Гуно, Беліні.

Іх гастрольны маршрут у верасні гэтага года пралягаў праз Мадрыд, Барселону, Вену, Жэневу і Парыж. Аматары класічнай і опернай музыкі ўражаны гэтай яркай музычнай каметай і талентамі маладых перуанцаў.

Феномен шматтысячнага музычнага асяродка “Sinfonia por el Peru”, які служыць узорам духоўнага адраджэння і сацыяльнай трансфармацыі праз музыку, прыцягвае ўвагу аматараў класічнай музыкі і вернікаў ва многіх краінах. Музычны асяродкак ахоплівае 6.400 тысяч дзяцей, юнакоў і падлеткаў у Перу і складаецца з 20 музычных ячэек у розных гарадах.

У аснову дзейнасці асяродка пакладзена задача асобаснага росту моладзі праз ўсведамленне духоўных і культурных каштоўнасцей сваёй краіны, сваіх музычных традыцый. Пры пастаянных заняццях музыкай паляпшаецца ўзровень адукаванасці і арганізаванасці дзяцей, змяняюцца іх паводзіны, узрастаюць лідарскія якасці, здольнасць працаваць у камандзе. Бацькі пачынаюць больш паважаць сваіх дзяцей, змяншаецца узровень гвалту ў сям’і, і такім чынам адбываецца сацыяльная трансфармацыя, духоўны і культурны рост членаў гэтага музычнага асяродка, іх бацькоў і родных, узрастае нацыянальная самасвядомасць і паляпшаецца эканамічны ўзровень.

Супольнасць  “Sinfonia por  el Peru” была заснавана ў 2011 годзе сусветна вядомым перуанскім тэнарам Хуанам Дыега Флорэсам па прыкладу аналагічнага руху ў Венесуэле.

Спеваку ўдалося натхніць юнакоў сваім прыкладам, заснаваць моладзевы аркестр, які выконвае класічную і нацыянальную музыку, прыцягнуць прыватных інвестараў, якія мэтанакіравана ўкладаюць сродкі  ў музычную адукацыю дзяцей і аплочваюць працу педагогаў і выхавацеляў. У сваіх музычных цэнтрах дзеці стварылі аркестры і хоры, дзе яны развіваюць свае музычныя здольнасці і ўзаемадзейнічаюць паміж сабой. У лістападзе 2016 года генеральны дырэктар ЮНЭСКА Ірына Бокава назвала Хуана Дыега Флорэса Амбасадарам добрай волі за яго ініцыятывы, звязаныя з музычнай адукацыяй і сацыяльнай інклюзіяй.

У 2022 годзе Моладзевы аркестр разам са сваім кіраўніком здзейсніў сваю мару і ажыццявіў захапляльнае падарожжа на радзіму Вольфгана Амадэя Моцарта ў Зальцбург.

За дванаццаць гадоў “Sinfonia por  el Peru” сфарміравалася ў арганізацыю, мэтай якой з’яўляецца паляпшэнне жыцця моладзі праз музыку і мастацтва, якая дапамагае спраўдзіцца лепшым дзіцячы марам і змяняе траекторыі іх жыццяў. Праз творчасць дзеці становяцца больш развітымі і гарманічнымі асобамі, узрастае іх узровень адукаванасці, сацыяльнай інклюзіі, расце самапавага.

Пасля атрымання узнагароды на  Сусветным эканамічным Форуме ў Давосе Хуан Дыега Флорес у сваёй прамове падкрэсліў, што “моладзевыя аркестры і хоры прывіваюць дзецям духоўныя каштоўнасці, выхоўваюць у іх ідэалы і фармуюць іх лепшымі асобамі, і гэта змяняе грамадства.”

Сам знакаміты тэнар Хуан Дыега Флорэз нарадзіў-ся ў Цэнтральнаамерыканскай краіне Перу,  у краіне гор з выхадам на акіян ў Ліме ў каталіцкай сям’і 13 студзеня 1973 года. Яго маці Марыя Тэрэза  і бацька – спявак Рубэн Флорэз, вельмі любілі музыку і падтрымлівалі любоў да музыкі ў душы свайго сына і натхнялі яго на атрыманне музычнай адукацыі і дасягненне сваіх мэтаў.

З юначых гадоў ён любіў выконваць папулярную лацінаамерыканскую музыку, пісаў песні і спяваў для сваіх аднакласінкаў у раёне Баранка ў Ліме. У 17 гадоў Хуан Дыега выграў удзел у Нацыянальным конкурсе і паступіў вучыцца бясплатна ў Нацыянальную кансерваторыю ў Ліме, дзе захапіўся класічнай і духоўнай музыкай, і ў хуткім часе ён стаў удзельнікам Нацыянальнага хора, і выконваў як саліст творы В.А. Моцарта  і  Дж. Расіні.

З тых часоў геаграфія яго выступленняў пралягае праз лепшыя сусветныя оерныя пляцоўкі ў Лондане, Парыжы, Нью-Ёрку, Мадрыдзе, Барселоне, Сіднэі і іншых гарадах свету. Артыст пастаянна выступае ў тэатры Ла Скала ў Мілане.

Згодна  меркаванню экспертаў часопіса “Opera” Хуан Дыега Флорес быў прызнаны “тэнарам Расіні новага стагоддзя”. Ён з’яўляецца артдырэктарам Опернага фестываля імя Джоакіна Рассіні ў Пезара.

 З 2011 года Хуан Дыега Флорес развівае сістэму музычнай адукацыі ў сваёй краіне “Sinfonia por  el Peru”, стварыў сістэму музыкальных цэнтраў і асяродкаў, праз якія дзеці і моладзь атрымліваюць музычную адукацыю, узрастаюць духоўна, атрымліваюць станоўчыя ма-ральныя якасці. Артыст был узнагароджаны Ордэнам “Сонца Перу”.

 Мне пашанцавала сустрэцца і пагаварыць з удзельнікамі моладзевага аркестра Сімфоніі за Перу” і пагаварыць з імі перад рэпетыцыяй у прэстыжнам канцэртным зале Musikvierein. Юнакі ва ўзросце ад 14-ці да 19 гадоў трымаліся сваёй вялікай групай, яны вельмі адданыя музыцы, прыгожыя, натхнёныя, самаахвярныя. Джыанела, Пьеро і Хасе расказалі пра сваю любоў да музыкі і пра падрабязнасці сваіх выступленняў у Мадрыдзе і Барселоне ў сярэдзіне верасня.

 Калі паглядзець уважліва, неверагодны энергічны нацыянальны пад’ём назіраецца ў гэтай краіне пад уплывам розных фактараў, адным з якіх з’яўляецца нацыянальная музыка. Таленавітыя перуанцы сёння дэманструюць поспехі ў розных сферах жыцця: навуцы, культуры і літаратуры, спорце.

Перуанскі гонар, перуанскі вучоны Адрыян Кабесас Маралес атрымаў залаты медаль у 8-ым штогадовым Міжнародным конкурсе вынаходак і інавацый у Канадзе, ICAN 2023, арганізаваным Міжнароднай федэрацыяй інавацый і перадавых навыкаў Таронта (TISIAS). Праект, які Адрыян Кабесас прадставіў на конкурсе пад назвай “Новая тэхналогія для ліквідацыі мікра- і наначасціц з выкідаў выхлапных газаў”, меў сваёй асноўнай мэтай улоўліванне цвёрдых і вадкіх часціц (PM), якія выдзяляюцца транспартнымі сродкамі.

Перуанская вучоная Янімі Гільен Кіспе даследуе шляхі, якія аднойчы змогуць дапамагчы ў лячэнні рака, адначасова імкнучыся пашырыць магчымасці працы перуанскіх даследчыкаў па ўсім свеце. Яна праводзіць даследаванні па барацьбе з рознымі відамі раку і сцвярджае, што стабілізуючыя пратэіны могуць разглядацца ў якасці кандыдатаў для тэрапеўтычных метадаў лячэння названай хваробы.  Янімі Гільен Куіспе, якая ў цяперашні час з’яўляецца дактарантам Вышэйшай школы навукі і тэхналогій Convergence пры Сеўльскім нацыянальным універсітэце ў Паўднёвай Карэі, вывучае ўзаемадзеянне бялкоў пры раку малочнай залозы, асабліва бялкоў, звязаных з гіпаксіяй.

Выдатніца Нацыянальнага інжынернага ўніверсітэта (UNI) пакідае след у галіне інжынерыі навакольнага асяроддзя. Іх удзел у гэтым піянерскім праекце сканцэнтраваны на паўторным вымярэнні глеб, забруджаных вуглевадародамі, актуальнай праблемай у некалькіх рэгіёнах Перу.

Марліт Трыгоса Санчэс – вядомая перуанка, якой  усяго 24 гады, яна удзельнічае ў важным праекце біяаднаўлення глебы ў Ліме. Маладая жанчына з’яўляецца не толькі перспектыўным перуанскім вучоным, але і крыніцай натхнення для будучых пакаленняў даследчыкаў. Яе прыхільнасць да аховы навакольнага асяроддзя і яе інавацыйны падыход дэманструюць, што змены ў руках тых, хто адважваецца шукаць рашэнні ў самым сэрцы зямлі, як яна кажа.

Маладая перуанская лёгкаатлетка Каэтана Чырынас у 15 гадоў гадоў выграла ібера-амерыканскае золата з вынікам 11 секунд і 90 і выйграла залаты медаль на Гран-пры Паўднёвай Амерыкі імя Пэдра Гальвеса Велардэ. Цяпер яна марыць аб чэмпіянаце свету па лёгкай атлетыцы, які ў наступным годзе пройдзе ў Перу.

Геаграфічныя, гістарычныя і духоўныя фактары, уплыў Каталіцкага касцёла ўздзейнічаюць на рост нацыянальнай свядомасці, патрыятызма, эфектыўнасці працы людзей, пабудаванне адкрытага і салідарнага грамадства.

 Але бясспрэчна, што адным з фактараў з’яўляецца асэнсаванне каштоўнасцяў сваёй культуры, фальклора і музыкі. Гэты досвед можа быць карысным беларусам у будаванні культурных мастоў з іншымі народамі і усведамлення каштоўнасцяў беларускай культуры і музыкі.

Эла Дзвінская.

 

На фота аўтара:

1-4. На канцэрце ў Вене ў WienerKonzerthaus.

  1. Cустрэча з удзельнікамі Моладзевага аркестра “Сімфоніі за Перу”.
Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"
Навука

Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"

29 чэрвеня 2021, 22:4728
Як аформіць падпіску на «Нашу гісторыю» — інструкцыя
Выданні

Як аформіць падпіску на «Нашу гісторыю» — інструкцыя

18 снежня 2018, 10:5716
З днём нараджэння Данута Янаўна
літаратура

З днём нараджэння Данута Янаўна

13 снежня 2022, 21:3616
Шэрыя пацукі распазналі голад суродзічаў па паху і здабылі ім ежу
Навіны

Шэрыя пацукі распазналі голад суродзічаў па паху і здабылі ім ежу

26 сакавіка 2020, 10:1416
Далучайцеся да нас