Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Навіны Германіі. Прэмія Кёрбера для нейрабіёлага Эрын Шуман

Навіны Германіі. Прэмія Кёрбера для нейрабіёлага Эрын Шуман

27 верасня 2024, 19:17 Навука, У свеце 105
Навіны Германіі. Прэмія Кёрбера для нейрабіёлага Эрын Шуман

Амерыканскі нейрабіёлаг Эрын Шуман, якая працуе ў Германіі, атрымала прэстыжную еўрапейскую ўзнагароду ў сферы навукі – прэмію Кёрбера за 2024 год. 

Яна зрабіла рэвалюцыю ў разуменні працы мозгу. Гэта адна з прычын, па якіх амерыканскі нейрабіёлаг Эрын Шуман атрымала ў Гамбургу прэстыжную еўрапейскую ўзнагароду ў сферы навукі – прэмію Кёрбера за 2024 год. Шуман з’яўляецца дырэктарам Інстытута даследавання мозгу Таварыства Макса Планка ў Франкфурце-на-Майне. Грашовы складнік прэміі роўны аднаму мільёну еўра. Фонд Кёрбера адзначыў яе заслугі як піянера нейрабіялогіі. Шуман адкрыла механізм узнікнення бялкоў у месцах кантакту нейронаў. Гэты механізм у так званых сінапсах з’яўляецца асновай для ўзаемадзеяння нейронаў паміж сабой і забяспечвае захаванне ўспамінаў і развіццё мозгу. Атрыманыя сродкі Шуман плануе выдаткаваць на даследаванне змен бялкоў у нейронах, выкліканых захворваннямі. Адкрыцці ў гэтай вобласці могуць прывесці да з’яўлення новых метадаў лячэння. 

Гамбург (dpa).

На фота: Эрын Шуман, дырэктар Інстытута даследавання мозгу Таварыства Макса Планка© Kоrber-Stiftung.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
"ВЕРАСЕНЬ" выйшаў на Замкавы гасцінец
Культура

"ВЕРАСЕНЬ" выйшаў на Замкавы гасцінец

13 чэрвеня 2026, 17:0720
Тракельскі санктуарый наведаў новапрызначаны Апостальскі нунцый
Грамадства

Тракельскі санктуарый наведаў новапрызначаны Апостальскі нунцый

26 ліпеня 2025, 09:4016
Чым жыве гурт “Троіца” пасля выхаду альбома “Цар-Агонь”
Грамадства

Чым жыве гурт “Троіца” пасля выхаду альбома “Цар-Агонь”

28 сакавіка 2019, 11:3715
Мой зямляк кампазітар Антон Валынчык
Гісторыя і краязнаўства

Мой зямляк кампазітар Антон Валынчык

2 жніўня 2026, 10:0715
Далучайцеся да нас