Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Развіваць і вывучаць беларускую культуру, захоўваць нацыянальную ідэнтычнасць

Развіваць і вывучаць беларускую культуру, захоўваць нацыянальную ідэнтычнасць

12 верасня 2024, 20:41 Культура, Мова, Навука 159
Развіваць і вывучаць беларускую культуру, захоўваць нацыянальную ідэнтычнасць

5-6 верасня ў Менску ў Цэнтры даследаванняў беларускай мовы, культуры і літаратуры НАН працаваў 3 Міжнародны навуковы кангрэс беларускай культуры.

На ўрачыстым пасяджэнні выступілі акадэмікi У.Р. Гусакоў, А.І. Лакотка, А.А. Каваленя, кандыдат гiста-рычных навук з С. Пецярбурга – Марыя Спірына, прадстаўнік Міністэрства адукацыі і іншыя.

Акадэмік А.А.Каваленя нагадаў прысутным, што першы Мiжнародны навуковы кангрэс культуры адбываўся ў 2016 годзе, другі праходзіў у 2020-тым у час пандэміі, часткова ў дыстанцыйным фармаце.

Акадэмік Уладзімір Гусакоў падкрэсліў важнасць вызначэння паняцця “Беларускі свет” і заклікаў развіваць і вывучаць беларускую культуру, захоўваць фундаментальныя асновы нашай ідэнтычнасці: беларускую мову, культуру, хрысціянскі светапогляд, міжканфесійную талерантнасць і спагаду да прадстаўнікоў іншых народаў, лепшыя якасці, як гасціннасць і душэўнасць, дабразычлівасць.

Выступленні даследчыкаў праходзілі ў секцыях: нацыянальная мова, літаратура і культура, культура этнічных супольнасцяў і рэгіёнаў, кіна-, відэа- тэатральнае мастацтва, музычнае мастацтва, выяўленчае і дэкаратыўна прыкладное мастацтва і дызайн.

6 верасня з дакладамі выступілі беларускія літаратуразнаўцы: Галіна Тычка, Ігар і Жанна Шаладонавы, Марыя Мартысевіч, Дзмітрый Дрозд і іншыя.

У дзейнасці Міжнароднага кангрэса ўдзельнічамі кітайскія студэнты і аспіранты: Сюй Цзінань, Чэн Сюйжун, Лю Юйлін, якія вывучаюць беларускую культуру, мастацтва і музыку.

6 верасня Цэнтры даследаванняў беларускай мовы, культуры і літаратуры НАН праходзіў круглы стол на тэму: “Харавое мастацтва як феномен нацыянальнай культуры” з удзелам вядомых мастацтвазнаўцаў і музычных даследчыкаў –  кандыдата мастацтвазнаўства Галіны Паўлаўны Цмыг, доктара мастацтвазнаўства Ларысы Аляксандраўны Густовай-Рунцо, Святланы Сцяпанаўны Герасімовіч і іншых.

Гаворка ішла пра развіццё харавога мастацтва ў Беларусі з 90-тых гадоў, правядзенне Міжнародных харавых фестываляў, творчыя кантакты паміж выканаўцамі і дзеячамі культуры, міжнародную камунікацыю, папулярызацыю беларускай нацыянальнай музыкі і твораў беларускіх кампазітараў у Iнтэрнэце і сродках масавай інфармацыі.

 З цікавымі дакладамі выступілі аспіранты – Елізавета Зямскова і Ірына Папова, якія вувучаюць феномен беларускага харавога мастацтва.

Эла Дзвінская,

фота аўтара.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"
Навука

Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"

29 чэрвеня 2021, 22:4720
Збіральнік скарбаў зямлі беларускай
Навука

Збіральнік скарбаў зямлі беларускай

14 верасня 2023, 22:5319
З новым годам!
Грамадства

З новым годам!

1 студзеня 2020, 08:0516
Цікавая сустрэча з беларускім пісьменнікам
Выданні

Цікавая сустрэча з беларускім пісьменнікам

3 сакавіка 2020, 20:3315
Далучайцеся да нас