Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Навіны Германіі. У Дрэздане адбылася цырымонія закладкі першага каменя ў падмурак завода па вытворчасці мікрасхем

Навіны Германіі. У Дрэздане адбылася цырымонія закладкі першага каменя ў падмурак завода па вытворчасці мікрасхем

29 жніўня 2024, 08:05 У свеце 63
Навіны Германіі. У Дрэздане адбылася цырымонія закладкі першага каменя ў падмурак завода па вытворчасці мікрасхем

Фон дэр Ляйен і Шольц вітаюць пераарыентацыю ЕС на вытворчасць паўправаднікоў

Старшыня Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляйен і канцлер Германіі Олаф Шольц прынялі ўдзел у сімвалічнай цырымоніі закладкі першага каменя для будаўніцтва новага завода па вытворчасці мікрасхем у Дрэздане. Будаўніцтва гэтага завода азначае сабой пераарыентацыю ЕС на вытворчасць паўправаднікоў. Еўрасаюз мае намер стаць больш незалежным ад глабальных ланцужкоў паставак. Завод павінен амаль падвоіць долю Еўропы на сусветным рынку мікрасхем, якая на сённяшні дзень складае дзесяць адсоткаў. З 2027 года тут будуць выпускацца мікрасхемы пераважна для аўтамабільнай прамысловасці. Вялікія інвестыцыі ў дзесяць мільярдаў еўра з’яўляюцца сумеснай ініцыятывай тайваньскага гіганта паўправадніковай індустрыі TSMC і кампаній Bosch, Infineon і NXP Semiconductor, якія ўжо абаснаваліся ў Дрэздане. Завод, які створыць каля 2000 працоўных месцаў, будзе звацца “Еўрапейская кампанія па вытворчасці паўправаднікоў” (ангел. “European Semiconductor Manufacturing Company, ESMC”). 

Дрэздан (dpa/sn).

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
"ВЕРАСЕНЬ" выйшаў на Замкавы гасцінец
Культура

"ВЕРАСЕНЬ" выйшаў на Замкавы гасцінец

13 чэрвеня 2026, 17:0720
Тракельскі санктуарый наведаў новапрызначаны Апостальскі нунцый
Грамадства

Тракельскі санктуарый наведаў новапрызначаны Апостальскі нунцый

26 ліпеня 2025, 09:4016
Чым жыве гурт “Троіца” пасля выхаду альбома “Цар-Агонь”
Грамадства

Чым жыве гурт “Троіца” пасля выхаду альбома “Цар-Агонь”

28 сакавіка 2019, 11:3715
Мой зямляк кампазітар Антон Валынчык
Гісторыя і краязнаўства

Мой зямляк кампазітар Антон Валынчык

2 жніўня 2026, 10:0715
Далучайцеся да нас