Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Фэст гістарычных рэканструкцый “Нясвіжская фартэцыя – 2024”: ад тампліераў да народных абрадаў

Фэст гістарычных рэканструкцый “Нясвіжская фартэцыя – 2024”: ад тампліераў да народных абрадаў

18 жніўня 2024, 06:33 Гісторыя і краязнаўства, Культура 96
Фэст гістарычных рэканструкцый “Нясвіжская фартэцыя – 2024”: ад тампліераў да народных абрадаў

10 жніўня ў маляўнічым Нясвіжы адбыўся фэст гістарычных  “Нясвіжская фартэцыя”, прысвечаны жыццю і традыцыям даўно прайшоўшых эпох. Утульны Ангельскі парк стаў сцэнай для захапляльных падзей гэтага свята.

Праграма фэсту мела шмат сярэднявечных відовішчаў: рыцарскія двубоі зачароўвалі нячутным звонам даспехаў, конныя турніры нагадвалі пра высакароднасць і адвагу, а інсталяцыі баёў 1812 года і Першай сусветнай вайны дазвалялі гледачам на імгненне перанесціся ў бурныя гістарычныя часы.

На фэсце кожны наведвальнік мог стаць не проста гледачом, але і непасрэдным удзельнікам гістарычных падзей. Тэматычныя зоны дазволілі пагрузіцца ў атмасферу прайшоўшых часоў: ад гарнітураў эпохі Рэнесансу да побыту сялянскага насельніцтва. Госці мелі магчымасць паспрабаваць сябе ў ролі рыцара, прыняўшы ўдзел у майстар-класе па фехтаванні ці асвоіць асновы стральбы з лука пад чулым кіраўніцтвам майстроў.

Кірмаш “Горад майстроў” падарыла магчымасць пагрузіцца ў свет рамёстваў, дзе майстры народнай творчасці падзяляліся сваімі навыкамі і выводзілі на святло працэсы стварэння ўнікальных прадметаў побыту.

Першы абласны фэставы праект “Кола традыцый Меншчыны” натхніў гледачоў, прадэманстраваўшы летнія абрады і займальныя майстар-класы па сярэднявечных і беларускіх народных танцах, напоўніўшы атмасферу падзеі жывой энергіяй традыцый. Адмысловы акцэнт фэсту быў зроблены на ўзаемадзеянні з прыродай. Арганізатары прапанавалі ўдзельнікам паспрабаваць сваю сілу ў традыцыйных гульнях і забавах.

Акрамя таго, адбыўся фестываль сыру “СЫРадзел” і кулінарны конкурс “Пернікавы цуд” і канцэртная пра-грама калектываў аматарскай творчасці.

Кульмінацыяй фэсту стаў вячэрні канцэрт. Ён сабраў гледачоў пад гукі музыкі, ствараючы непаўторную атмасферу адзінства і радасці.

“Нясвіжская фартэцыя” стала не проста святам, але і сапраўдным мостам паміж пакаленнямі і стагоддзямі.

Дзяніс Агароднік.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Новы год і віншаванка ў Таўлая, што ля замка
Культура

Новы год і віншаванка ў Таўлая, што ля замка

2 студзеня 2019, 17:5717
Як па-беларуску „боярышник“? ВІДЭА
Мова

Як па-беларуску „боярышник“? ВІДЭА

13 верасня 2019, 16:2615
Навіны Германіі. У Германіі стала больш адзіночных хатніх гаспадарак
У свеце

Навіны Германіі. У Германіі стала больш адзіночных хатніх гаспадарак

8 лютага 2023, 20:1115
Тыдзень беларускай мовы на Лідскай зямлі
Мова

Тыдзень беларускай мовы на Лідскай зямлі

6 сакавіка 2024, 20:2514
Далучайцеся да нас