Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Багаты плён дзейнасцi навукоўца – у цэнтры ўвагi канферэнцыi

Багаты плён дзейнасцi навукоўца – у цэнтры ўвагi канферэнцыi

7 жніўня 2024, 09:06 літаратура 87
Багаты плён дзейнасцi навукоўца – у цэнтры ўвагi канферэнцыi

У Інстытуце літаратуразнаўства iмя Янкi Купалы НАН Беларусі 30-31 лiпеня праходзiла Міжнародная навуковая канферэнцыя “Высокія арбіты грамадзянскасці: гісторыя, лёс, асобы”, прысвечаная 80-годдзю знанага літаратурнага даследчыка, доктара філалагічных навук, члена-карэспандэнта НАН Сцяпана Сцяпанавіча Лаўшука.

Са словамі віншавання і падзякі да юбіляра звярнуліся акадэмік Аляксандр Аляксандравіч Каваленя, дырэктар інстытута літаратуразнаўства Іван Васільевіч Саверчанка, кандыдат гістарычных навук Вячаслаў Даніловіч і іншыя. Выступоўцы адзначылі плённую навуковую і грамадскую дзейнасць юбіляра, які даў пуцёўку ў навуку многім маладым даследчыкам. Настаўнік, педагог, дырэктар школы, вучоны, аўтар больш за 200 навуковых прац і больш за 10 манаграфій, стваральнік навуковай школы, С.С. Лаўшук шмат зрабіў для арганізацыі працы навуковай супольнасці. Адзначаны ягоныя  працы ў галіне беларускага тэатразнаўства і драматургіі, якія маюць неацэннае значэнне.

На канферэнцыі было падкрэслена, што Сцяпан Лаўшук спрычыніўся да выпуску поўнага збору твораў  Івана Навуменкі і іншых акадэмічных выданняў. Выступоўцы падзякавалі юбіляру за яго плённую дзейнасць у аддзеле беларускай літаратуры ХХ-ХХІ стагоддзя і за высокі прафесіяналізм. Сцяпан Лаўшук даследаваў прыроду драматургічнага канфлікту ў п’есах Кандрата Крапівы, Андрэя Макаёнка, Мікалая Матукоўскага і іншых, цікавіўся адлюстраваннем надзённых праблем сучаснасці  ў беларускай драматургіі. Вучоны даследаваў сацыяльна-эстэтычную місію драматургіі, сувязь яе з жыццём, цікавіўся тэатральнай дзейнасцю Лопэ дэ Вегі, Шэкспіра, Мальера, Рамэна Ралана, аналізаваў месца чалавека ў свеце сцэнічнага мастацтва. Кіраўніцтва Інстытута літаратурназнаўства iмя Я. Купалы ўзнагародзіла навукоўца медалём.

У вершаванай форме са словамі падзякі да свайго настаўніка звярнулася яго першая вучаніца кандыдат філалагічных навук, Людміла Іванаўна Пятрова. Пісьменнік Уладзімір Ліпскі, які паходзіць з адной мясцовасці з вучоным, прыгадаў ягоныя лепшыя чалавечыя якасці: любоў да малой радзімы, да бацькоў, працавітаць, адказнасць і любоў да дзяцей – уласцівыя палешукам.

З цёплымі ўспамінамі выступіў брат вучонага – Аляксей Сцяпанавіч Лаўшук. Падчас дзейнасці канферэнцыі была разгорнута кніжная выстава: “Адкрывальнік мацерыка беларускай літаратуры”, падрыхтаваная да 80-годдзя С.С. Лаўшука. З дакладам, прысвечаным даследчыцкай дзейнасці вучонага, выступіла Таццяна Іванаўна Шамякіна.

Праца канферэнцыі праходзіла ў секцыях: “Нацыянальная літаратурная класіка – вектары навуковых даследаванняў”  і “Айчынная  літаратура другой паловы ХХ – пачатку ХХІ стагоддзяў у сусветным кантэксце”. Абмяркоўвалiся пытаннi беларускай драматургіi: гісторыя i актуальны стан, перспектывы развіцця; праблемы сучаснай гуманітарнай навукі. З дакладамі выступілі літаратурныя даследчыкі: Жанна Шаладонава, Ірына Багдановіч, Аксана Данільчык, Таццяна Лаўрык, Ігар Шаладонаў і іншыя.

Э. Дзвінская,

фота аўтара.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Абраны старшыня Гарадзенскай філіі ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"
Культура

Абраны старшыня Гарадзенскай філіі ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"

26 красавіка 2021, 23:0017
У 1921г. 30 кастрычніка пачаў працаваць БДУ.
Грамадства

У 1921г. 30 кастрычніка пачаў працаваць БДУ.

30 кастрычніка 2018, 13:4816
ДОБРЫЯ КНІГІ - У ДОБРЫЯ РУКІ
ТБМ

ДОБРЫЯ КНІГІ - У ДОБРЫЯ РУКІ

1 чэрвеня 2021, 07:0716
Гарбуз- цудоўны суперфуд
Грамадства

Гарбуз- цудоўны суперфуд

31 кастрычніка 2018, 00:2416
Далучайцеся да нас