Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Пераемнасць песняроўскіх традыцый пацвердзілі маладыя артысты

Пераемнасць песняроўскіх традыцый пацвердзілі маладыя артысты

31 ліпеня 2024, 06:45 Культура 141
Пераемнасць песняроўскіх традыцый пацвердзілі маладыя артысты

У Менску ў Аляксандраўскім скверы 27 ліпеня ў праграме “Купалле з Песнярамі” адбыўся канцэрт заслужанага калектыва – беларускага дзяржаўнага ансамбля “Песняры”- пераемніка брэнда  сусветна прызнаных  “Песняроў”, створаных Уладзімірам Мулявіным. Падзея сабрала каля двух тысяч прыхільнікаў беларускай спеўнай класікі. Канцэрт вёў мастацкі кіраўнік – Раман Козыраў, які адзначаў у гэты момант свой дзень народзінаў.

Разам з “Песнярамі” выступіў жаночы тэатр эст-раднай песні “Сябрынка” пад кіраўніцтвам Таццяны Трухан.

Падчас праграмы прагучалі вершы Янкі Купалы, Ніла Гілевіча,  Паўлюка Труса ў выкананні Рамана Козырава.

Прагучала шмат песень Уладзіміра Мулявіна з рэпертуару 70-80-тых гадоў.

Найбольш закранулі сэрцы слухачоў, выклікаючы слёзы на вачах, песні “Белавежская пушча”, “Паланэз Агінскага”.

Музыкі весела зайгралі “Лявоніху”, уся грамада разам заспявала “Касіў Ясь канюшыну”, “Волагду” з гарачымі воплескамі.

1 верасня калектыў будзе адзначыць 55-годдзе. 30 лістапада чакается справаздачны канцэрт калектыва ў вялікай зале Палаца Рэспублікі.

 Два гады назад калектыў запісаў новы дыск “Прыдзі да мяне, каханне”.

Зараз у складзе адноўленых песняроў выступаюць: Алег Железнякоў, Артур Міхайлаў, Ігар Дударчык, Сяргей Гарбацкі, Юры Туравец і Сяргей Баёк. Маладое пакаленне ўдзельнікаў ансамбля захоўвае багаты і разнастайны песенны фонд, выпускае новыя дыскі і стварае яркія новыя канцэртныя праграмы.

За апошнія гады  “Песняры”  выступалі у Прыбал-тыцы, на Далекім Усходзе, у Азербайджане і ў іншых кутках свету. У апошнім месяцы іх яны прадстаўлялі лепшыя хіты на “Славянскім базары”, а таксама выступалі на фестывалі ў Волагдзе.

Э. Дзвінская, фота аўтара.

 

 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ  МЕТАЛІНГВІСТЫКА
Мова

Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ МЕТАЛІНГВІСТЫКА

2 жніўня 2026, 09:3991
Памёр Пётра Садоўскі
Грамадства

Памёр Пётра Садоўскі

2 жніўня 2026, 09:0888
Юбілей Ніны Баршчэўскай
У свеце

Юбілей Ніны Баршчэўскай

2 жніўня 2026, 08:4486
Юбілей нашай Цёткі
літаратура

Юбілей нашай Цёткі

2 жніўня 2026, 09:5685
Далучайцеся да нас