Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Арцыбіскуп Станеўскі прызначыў новага пробашча ў Менску

Арцыбіскуп Станеўскі прызначыў новага пробашча ў Менску

31 ліпеня 2024, 06:19 Грамадства 79
Арцыбіскуп Станеўскі прызначыў новага пробашча ў Менску

26 ліпеня, ва ўспамін святых Яўхіма і Ганны, арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, Мітрапаліт Менска-Магілёўскі, здзейсніў шэраг прызначэнняў.

Ксёндз прэлат Уладзіслаў Завальнюк у сувязі з дасягненнем 75-гадовага ўзросту, у адказ на скіраваную ад яго просьбу, звольнены з пасады пробашча парафіі святога Сымона і святой Алены ў горадзе Менску, дэканата Менск-Захад. Пасля заканчэння выканання абавязкаў пробашча парафіі яму надаецца тытул “эмэрыт”.

У сувязі з вышэйсказаным, ксёндз прэлат звальняецца з пасады дэкана дэканата Менск-Захад Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

 Ксёндз канонік Францішак  Рудзь прызначаны пробашчам парафіі святога Сымона і святой Алены ў горадзе Менску, дэканата Менск-Захад.

Адначасова ксёндз канонік Францішак Рудзь прызначаецца дэканам дэканата Менск-Захад Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

 Ксёндз канонік Юрый Санько звольнены з пасады адміністратара парафіі святога Сымона і святой Алены ў горадзе Менску, дэканата Менск-Захад.

Прызначэнні пачынаюць дзейнічаць з 1 жніўня 2024 года.

Арцыбіскуп Юзаф Станеўскі падзякаваў святарам за служэнне і дабраславіў на выкананне новых душпастырскіх абавязкаў.

Сatholic.by.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

9 кастрычніка 2025, 19:5432
Паэту Васілю Жуковічу – 85
літаратура

Паэту Васілю Жуковічу – 85

27 верасня 2024, 20:2617
Смак роднае мовы
Мова

Смак роднае мовы

23 студзеня 2019, 15:1116
100 гадоў з дня нараджэння мастака Леаніда Шчамялёва
Культура

100 гадоў з дня нараджэння мастака Леаніда Шчамялёва

17 лютага 2023, 15:4916
Далучайцеся да нас