Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Інклюзіўны праект “Перадай дабро па крузе” працягвае сваю працу

Інклюзіўны праект “Перадай дабро па крузе” працягвае сваю працу

25 ліпеня 2024, 07:45 Грамадства, Культура 60
Інклюзіўны праект “Перадай дабро па крузе” працягвае сваю працу

Ужо звыш трох гадоў цераз парог Дома Валянціна Таўлая Лідскага гісторыка-мастацкага музея пераступіла значная колькасць людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Тут, у Доме паэта, для такіх асобаў арганізавана і створана светлая пляцоўка, на якой кожны з іх можа паказаць сябе і выказаць сваё ўнутранае “Я” ў творчасці.

За час працы праекта былі арганізаваны сустрэчы, дзе гучалі вершы, песні, цікавыя жыццясцвярджальныя гісторыі, працавалі выставы. З якімі толькі відамі работ не пазнаёміліся наведвальнікі!

Сумесная праца з партнёрамі – аддзяленнем сацыяльнай рэабілітацыі і абілітацыі інвалідаў ДУ “Лідскі раённы тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва” гарадоў Ліды і Бярозаўкі, Лідскай аб’яднанай арганізацыі ГА “Беларускае таварыства інвалідаў” далі добры плён.

Эстафетчыкам дабра на гэты раз стаў разьбяр па дрэве Івулін Віктар Васільевіч. Інвалід-калясачнік знайшоў сабе занятак па душы. Інструментамі, зробленымі сваімі рукамі, ён стварае незвычайныя вырабы. Першымі сярод іх былі простыя стальніцы, а затым – складаныя шкатулкі, табурэткі, столікі, насценныя сувеніры з выявамі розных арнаментаў у выглядзе раслін і г.д. У тым ліку ў калекцыі майстра ёсць шахматныя фігуры.

Віктар Васільевіч уваходзіць у Лідскую аб’яднаную арганізацыю ГА “Беларускае таварыства інвалідаў”. Прымае ўдзел у конкурсах, у Міжнародным фес-тывалі мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”, фестывалі нацыянальных культур у Гародні, на якіх быў узнагароджаны дыпломамі і граматамі. Работы майстра знайшлі сваіх прыхільнікаў у Гародні, Лідзе, нават за межамі ў Маскве, Санкт-Пецярбургу, Іспаніі.

Некаторымі вырабамі падзяліўся Віктар Івулін і перадаў на экспанаванне ў Дом Валянціна Таўлая для ўдзелу ў праекце “Перадай дабро па крузе”.

Такім чынам, 11 ліпеня 2024 года пачалася праца новай экспазіцыі “Жывога дрэва подых”.

Яе наведалі першыя прыхільнікі, якія цікавяцца працай праекта.

dav

Сярод прысутных завіталі і бацькі лідскага пісьменніка Максіма Бацкалевіча. Нядаўна ён прымаў таксама ўдзел у праекце, уходзе якога прайшлі прэзентацыі кніг, з’яўленне якіх у друку вартае ўвагі, прытым, ведаючы, у якіх абмежаваных умовах яны набіраюцца пісьменнікам.

Наведайце і вы экспазіцыю “Жывога дрэва подых” у Доме Валянціна Таўлая Лідскага гісторыка-мастацкага музея па адрасе: вуліца Замкавая, 7.

Алесь Хітрун.

 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

9 кастрычніка 2025, 19:5441
Смак роднае мовы
Мова

Смак роднае мовы

23 студзеня 2019, 15:1116
Сёння нарадзіўся Рыгор Барадулін
Выданні

Сёння нарадзіўся Рыгор Барадулін

24 лютага 2020, 15:5615
Біскуп Аляксандр Кашкевіч:  Няма такіх песняў жальбы,  пасля якіх не спявалася б алілуя
Грамадства

Біскуп Аляксандр Кашкевіч: Няма такіх песняў жальбы, пасля якіх не спявалася б алілуя

21 красавіка 2020, 08:2715
Далучайцеся да нас