Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Невычэрпная энергія фальклору

Невычэрпная энергія фальклору

18 ліпеня 2024, 08:13 Культура 20
Невычэрпная энергія фальклору

Працягваецца шэраг канцэртаў па суботах у Аляксандраўскiм скверы ў Менску.

13 ліпеня яскравай энергіяй дзяліўся Беларускі дзяржаўны акадэмічны заслужаны харэа-графічны ансамбль “Харошкі” пад кіраўніцтвам галоўнага балет-майстара, народнай артысткі Беларусі Валянціны Гаявой і мастацкага кіраўніка Ірыны Грушавой.

Калектыў толькі што вярнуўся з выступленняў на “Славянскім базары ў Віцебску”.  У гэтым годзе калектыў адзначыў свае 50-годдзе. Імя ансамбля пайшло ад назвы старажытнай вёскі ў Магілёўскай вобласці. Стварыла ансамбль харэограф з выразным і непаўторным творчым стылем, народная артыстка Беларусі Валянціна Гаявая.

Калектыў ансамбля “Харошкі” аб’ядноўвае танцавальную і вакальна-інструментальную групы. У арсенале аркестра класічныя і сучасныя музычныя інструменты: кларнет, флейта, баян, гармонік, альт, скрыпка і іншыя. Непаўторны нацыянальны каларыт гучанню аркестра надаюць ліра, жалейкі, кмены.

Дзякуючы “Харошкам” старажытныя танцы атрымалі новае жыццё, захаваўшы сапраўдную народнасць і непаўторную прыгажосць.

Творчая дзейнасць калектыва прапагандуе і папулярызуе беларускае нацыянальнае мастацтва як на Беларусі, так і ў замежжы, на Дня Культуры Беларусі ў Арменіі, Латвіі, Літве, Украіне, Азербайджане і іншых краінах.

Гледачам дэманструюцца некалькі пастаянных праграм: “Полацкі сшытак”, “Местачковыя малюнкі”, “Беларусы”  і іншыя, якія адлюстроўваюць сцэны і характары з народнага жыцця ў яркіх танцах.

Э. Дзвінская,

фота аўтара.

 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Дзіцячы часопіс "Матуліна сонейка" вярнуўся да чытачоў
Выданні

Дзіцячы часопіс "Матуліна сонейка" вярнуўся да чытачоў

25 студзеня 2023, 08:1719
Тыдзень роднай мовы ў СШ № 11 г. Ліды
Мова

Тыдзень роднай мовы ў СШ № 11 г. Ліды

21 лютага 2026, 19:4918
Прайшла Рада ТБМ
Грамадства

Прайшла Рада ТБМ

7 лістапада 2018, 17:0818
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0016
Далучайцеся да нас