Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
“Легенды з Лідскай зямелькі …” цікавыя дзецям

“Легенды з Лідскай зямелькі …” цікавыя дзецям

18 ліпеня 2024, 08:01 Культура 24
“Легенды з Лідскай зямелькі …” цікавыя дзецям

Лідскі замак… Колькі падзеяў памятаюць яго каменныя сцены! Вось каб разбудзіць іх! Мы даведаліся б ад іх безліч цікавых гісторый! А імі напоўнена наша Лідская зямля! Так, абарончы замак трымаў некалькі разоў аблогу, але ж тут праводзіліся і гулянні, забавы розныя!

Легенды, паданні… Іх нямала бытуе на гэтай зямлі яшчэ з часоў паганства…

“Легенды з Лідскай зямелькі ад вяшчуна Гедыміна Ліздзейкі” – так гучыць тэатралізаваная экскурсія, якая распрацаваная Домам Валянціна Таўлая сумесна з Лідскім замкам.

Наведвальнікамі і яе ўдзельнікамі сталі вучні з лідскай школы № 8.

Яны акунуліся ў мінулае праз аповеды Вандроўніка, які сустрэў іх у двары Лідскага замка, а пасля заклікаў у Дом Валянціна Таўлая, дзе працуе цікавая экспазіцыя “Жылі-былі ў міфах так…”. Такім чынам, наведвальнікі даведаліся пра жыццё-быццё беларускіх міфалагічных герояў, пра іх месца жыхарства, паводзіны, як задобрывалі іх людзі…

Іншым разам вандроўнік зноў сабраў каля сябе дзетак. Выхаванцы з дзіцячага садка № 18 паўдзельнічалі ў тэатралізаванай экскурсіі “Легенды з Лідскай зямелькі ад вяшчуна Гедыміна Ліздзейкі”.

Паслухалі цікавыя гісторыі ў двары Лідскага замка і пабывалі на экспазіцыі “Жылі-былі ў міфах так…”, якая працуе ў Доме Валянціна Таўлая і даведаліся пра быт і жыццё міфалагічных герояў.

Завітайце і Вы да Вандроўніка!!!

ТК “Культура Лідчыны”.

 

 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

9 кастрычніка 2025, 19:5440
Смак роднае мовы
Мова

Смак роднае мовы

23 студзеня 2019, 15:1116
Біскуп Аляксандр Кашкевіч:  Няма такіх песняў жальбы,  пасля якіх не спявалася б алілуя
Грамадства

Біскуп Аляксандр Кашкевіч: Няма такіх песняў жальбы, пасля якіх не спявалася б алілуя

21 красавіка 2020, 08:2715
Паэту Васілю Жуковічу – 85
літаратура

Паэту Васілю Жуковічу – 85

27 верасня 2024, 20:2615
Далучайцеся да нас