Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Каля храма Усіх святых асвечаны помнік святому вялікапакутніку і цаліцелю Панцеляймону

Каля храма Усіх святых асвечаны помнік святому вялікапакутніку і цаліцелю Панцеляймону

18 ліпеня 2024, 07:47 Грамадства, Культура 7
Каля храма Усіх святых асвечаны помнік святому вялікапакутніку і цаліцелю Панцеляймону

Адзін з найбуйнейшых лідскіх храмаў па вул. Астроўскага мае сваю ўнікальнасць: пад яго скляпеннямі размясціліся адразу два храмы. Адзін – асноўны, у верхнім ярусе – у гонар Усіх святых. А другі – ніжні і меншы храм – у гонар вялікапакутніка і цаліцеля Панцеляймона.

У храм практычна штодня прыходзіць мноства лідзян, а святы вялікапакутнік і цаліцель Панцеляймон асабліва ўшанаваны вернікамі. Святы вядомы як лекар-цудатворац, які вяртаў людзям здароўе з дапамогай хрысціянскай веры і малітваў. Усё сваё жыццё ён прысвяціў хворым, убогім і бедным. За свае добрыя справы быў жорстка пакараны імператарам Максіміянам. Пасля мошчы святога разашліся па ўсім свеце і сталі аб’ектам глыбокай пашаны. Да яго звяртаюцца з малітвамі пра збавенне ад хвароб, дараванне душэўнага і цялеснага здароўя.

Ідэя ўвекавечыць памяць вялікага святога і хрысціянскага лекара з’явілася ў настаяцеля храма протаіерэя Уладзіміра Яроміча ўжо даўно. Аднак рэалізаваць яе было зусім няпроста. Ад ідэі да ўвасаблення прайшло больш за пяць гадоў. А дапамагло ў гэтай добрай справе лідскае прадпрыемства “Хавер BY”. Стараннямі мецэната помнік быў выраблены далёка за межамі нашай краіны, пасля чаго дастаўлены ў Ліду. Пастамент жа выканаў лідскі скульптар Рычард Груша.

Помнік усталяваны па дабраславенні епіскапа Лідскага і Смаргоньскага Парфірыя і ў дзень прастольнага свята асноўнага храма Усіх святых пры вялікім сходзе вернікаў асвечаны. Святочнае набажэнства наведалі ганаровыя госці, у ліку якіх – старшыня раённага Савета дэпутатаў Інэса Белуш.

Скульптурная кампазіцыя стала ўпрыгожваннем прыхрамавай тэрыторыі і ў цэлым вул. Астроўскага. Вышыня яе больш за чатыры метры, у тым ліку скульптуры – 3 метры, пастамента – крыху больш за метр. Помнік адліты ў бронзе.

Вольга Яхантава, lidanews.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

9 кастрычніка 2025, 19:5430
Паэту Васілю Жуковічу – 85
літаратура

Паэту Васілю Жуковічу – 85

27 верасня 2024, 20:2618
Гісторыя Магілёўшчыны. Выдатны археолаг Васіль Тарасенка
Навука

Гісторыя Магілёўшчыны. Выдатны археолаг Васіль Тарасенка

1 снежня 2020, 20:0018
Смак роднае мовы
Мова

Смак роднае мовы

23 студзеня 2019, 15:1116
Далучайцеся да нас