Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Легенды з Лідскай зямелькі ад вяшчуна Гедыміна Ліздзейкі

Легенды з Лідскай зямелькі ад вяшчуна Гедыміна Ліздзейкі

4 ліпеня 2024, 20:10 Культура 48
Легенды з Лідскай зямелькі ад вяшчуна Гедыміна Ліздзейкі

Лідскі замак… Галоўная славутасць горада Ліды… За 700 год велічныя сцены замка князя Гедыміна назапасілі безліч гісторый! Колькі падзей захавана ў старажытным гмаху прынёманскага горада! Вядома, замак не толькі трымаў аблогу, але ж і прымаў шаноўных гасцей, якія потым пакінуць значны след у гісторыі Вялікага Княства Літоўскага! Легенды, паданні, аповеды…

Вось каб разбудзіць гэтыя замкавыя камяні!!! Дык можам паспрабаваць акунуцца самым праз апавядальную вандроўку ў стагоддзі!

Вандроўнік – збіральнік народных скарбаў – казак, легендаў і паданняў падзеліцца з прыхільнікамі ў двары Лідскага замка цікавымі гісторыямі, якія народам перадаюцца з пакалення ў пакаленне. А іх жа нямала! Гэта пра Лідскі замак і яго былых гаспадароў, пра дзве сасны каля замка, пра дачку Гедыміна Лідзію, пра пакінутую варту князем Карыбутам, пра схаваны скарб ханам Тахтамышам. Адным з акцэнтаў стане – аповед пра язычніцкага першасвятара Крыва-Крывейтэ, вяшчуна Гедыміна – Ліздзейку, якія разгадваў сны князю.

Пасля гэтых аповедаў вандроўнік закліча сваіх спадарожнікаў у далейшую вандроўку. І такім чынам прывядзе іх у Дом Валянціна Таўлая на знаёмства з экспазіцыяй “Жылі-былі ў міфах так…”.

Прыняць удзел у тэатралізаванай экскурсіі “Легенды з Лідскай зямелькі ад вяшчуна Гедыміна Ліздзейкі” МОЖНА БУДЗЕ ПА ПАПЯРЭДНІХ ЗАЯЎКАХ.

Алесь Хітрун.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Новы год і віншаванка ў Таўлая, што ля замка
Культура

Новы год і віншаванка ў Таўлая, што ля замка

2 студзеня 2019, 17:5717
Як па-беларуску „боярышник“? ВІДЭА
Мова

Як па-беларуску „боярышник“? ВІДЭА

13 верасня 2019, 16:2616
Навіны Германіі. У Германіі стала больш адзіночных хатніх гаспадарак
У свеце

Навіны Германіі. У Германіі стала больш адзіночных хатніх гаспадарак

8 лютага 2023, 20:1115
Калi песня збiрае сяброў - 1
Культура

Калi песня збiрае сяброў - 1

16 ліпеня 2026, 12:1014
Далучайцеся да нас