Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Катэхетычны каледж імя Зыгмунта Лазінскага ў Баранавічах абвяшчае набор навучэнцаў на 2024-2025 навучальны год

Катэхетычны каледж імя Зыгмунта Лазінскага ў Баранавічах абвяшчае набор навучэнцаў на 2024-2025 навучальны год

4 ліпеня 2024, 20:27 Навука 14
Катэхетычны каледж імя Зыгмунта Лазінскага ў Баранавічах абвяшчае набор навучэнцаў на 2024-2025 навучальны год

З чэрвеня Катэхетычны каледж імя Зыгмунта Лазінскага ў Баранавічах (Пінская дыяцэзія) абвяшчае набор навучэнцаў на 2024/2025 навучальны год. Уступныя экзамены пройдуць у жніўні і ў верасні.

Мэтай каледжа з’яўляецца паглыбленне рэлігійных ведаў, умацаванне веры, развіццё хрысціянскай культуры і падрыхтоўка спецыялістаў для працы ў парафіях у якасці катэхетаў і сямейных кансультантаў. Навучэнцы каледжа атрымліваюць веды па разнастайных прадметах: філасофскіх, тэалагічных, педагагічных і псіхалагічных, вывучаюць Святое Пісанне і гісторыю Касцёла.

Акрамя ведаў, навучэнцы здабудуць новых сяброў-аднадумцаў, змогуць прайсці духоўную фармацыю, развіць свае асабістыя таленты і атрымаюць шанц праявіць іх у служэнні Богу і людзям.

Навучанне ў каледжы працягваецца тры гады, з верасня па чэрвень. Форма навучання – завочная. Заняткі праводзяцца ў суботу і нядзелю двойчы ў месяц.

Навучанне бясплатнае. Іншагароднія студэнты забяспечваюцца начлегам і пасілкамі.

Прымаюцца асобы ад 18-ці гадоў.

Каб стаць навучэнцам Катэхетычнага каледжа, неабходна:

  1. Вызначыцца са спецыялізацыяй:

Катэхетыка – прадугледжана для асобаў, якія жадаюць пасля заканчэння ўстановы працаваць у парафіях у якасці катэхета (выкладчыка катэхізіса).

Дадаткова на гэтай спецыялізацыі можна атрымаць наступныя кваліфікацыі:

– арганізатар літургіі;

– арганізатар рэлігійнага турызму і адпачынку;

– супрацоўнік каталіцкіх СМІ.

Агульная тэалогія (без права выкладання катэхізіса) – прадугледжана для асобаў, якія жадаюць паглыбіць сваю веру і веды, вывучаючы каталіцкую тэалогію.

Сямейнае кансультаванне і кансультаванне ў галіне залежнасцяў – прадугледжана для асобаў, якія жадаюць на прафесійным узроўні дапамагаць душпастырам у вырашэнні разнастайных духоўных і маральных пытанняў, звязаных з сужэнскім і сямейным жыццём вернікаў, а таксама з разнастайнымі залежнасцямі і сузалежнасцю.

  1. Прадставіць наступныя дакументы:

– біяграфія (напісаная ўласнаручна);

– рэкамендацыйны ліст ад пробашча парафіі;

– копіі пасведчанняў аб сакрамэнтах хросту і канфірмацыі;

– 2 фотаздымкі 3х4;

– копія атэстата аб агульнай сярэдняй адукацыі ці іншыя дакументы аб адукацыі;

– копія пашпарта;

– медыцынская даведка.

 

  1. Здаць экзамен па катэхізісе і прайсці вусную кваліфікацыйную размову.

Дакументы можна падаць раней альбо непасрэдна ў дзень здачы экзаменаў.

Уступны экзамен для абітурыентаў на выбар:

– 24 жніўня ў 11.00;

– 7 верасня ў 11.00.

 

Адрас каледжа:

вул. Тараса Шаўчэнкі, 6,

225411, г. Баранавічы.

Падрабязная інфармацыя і запіс па тэлефонах:

– тэл/факс: +375 (16) 367 64 19;

– МТС: +375 (29) 513 57 92;

– А1:  +375 (29) 644 26 05;

e-mail: callegge@gmail.com;

сайт: www.catcollege.by.

Тэкст і фота: бр. Корнэль Консэк SVD.

Catholic.by.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
ХХІ Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі
Культура

ХХІ Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі

28 чэрвеня 2022, 20:0816
2 красавіка – Вербніца
Грамадства

2 красавіка – Вербніца

29 сакавіка 2023, 07:3215
У Берасці адкрылі памятны знак на былой сінагозе
Грамадства

У Берасці адкрылі памятны знак на былой сінагозе

19 снежня 2018, 10:2314
“Замкавы гасцінец” у Лідзе запрашае музыкаў і паэтаў
Культура

“Замкавы гасцінец” у Лідзе запрашае музыкаў і паэтаў

26 чэрвеня 2025, 20:0714
Далучайцеся да нас