Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
3 ліпеня – Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. 80-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

3 ліпеня – Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. 80-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

4 ліпеня 2024, 21:41 Грамадства 21
3 ліпеня – Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. 80-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

З 1 па 3 ліпеня ў Беларусі і замежжы адзначаўся Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь – галоўнае свята беларускай дзяржаўнасці. Рашэнне аб святкаванні Дня Незалежнасці 3 ліпеня было прынята ў 1996 годзе на рэспубліканскім рэферэндуме. У тым жа годзе дэкрэтам Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі было ўстаноўлена дзяржаўнае свята – Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дзень Рэспублікі). Ён адзначаецца ў дзень вызвалення Менска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў – 3 ліпеня 1944 года. Гэтае свята стала сімвалам нацыянальнага адраджэння нашай дзяржавы.

Важная традыцыя святкавання Дня Незалежнас-ці — урачысты сход у Палацы Рэспубліцы, які аб’яднаў прадстаўнікоў розных сфер з усіх куткоў Беларусі. Службовыя асобы, вайскоўцы, прадстаўнікі прадпрыемстваў, людзі спорту і культуры, прадстаўнікі розных канфесій і нацыянальнасцяў, кіраўнікі дзяржаўных органаў і арганізацый, прадстаўнікі палітычных партый і ўсе, хто кожны дзень на сваім працоўным месцы захоўвае і памнажае дасягненні беларускай дзяржавы, разам сустрэлі галоўнае дзяржаўнае свята. Ключавы момант урачыстага сходу, прысвечанага Дню Незалежнасці — выступленне Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.

Ключавым момантам святкавання 3 ліпеня стаў вайсковы парад. Парад атрымаўся найбольш прадстаўні-чым паводле ўсіх папярэдніх. Акрамя 27 пешых разлікаў вельмі моцным аказаўся парад вайсковай тэхнікі.

– У гэтым парадзе ў параўнанні з папярэднімі істотна ўзрасла айчынная частка ўзбраення (айчыннай вытворчасці і распрацовак. – Заўвага БелТА), – падкрэсліў кіраўнік урада Раман Галоўчанка. Былі прадстаўлены тэхніка і ўзоры ўзбраення беларускага Дзяржкамваенпрама. Многія ўзоры тэхнікі, якія знаходзяцца на ўзбраенні беларускага войска і ішлі ў складзе калоны Узброеных Сіл, таксама былі дапрацаваныя, удасканаленыя айчыннымі спецыялістамі-збройнікамі.

Масава былі прадстаўлены падчас параду беспілотнікі, хоць раней іх былі адзінкі, заўважыў прэм’ер-міністр. Гэта, паводле яго слоў, адпавядае ўсім сучасным падыходам да вядзення баявых дзеянняў і забеспячэння бяспекі.

– Магу з упэўненасцю сказаць, што беларускія беспілотнікі адрозніваюцца, па-першае, шырокім спектрам прымянення, і па-другое, яны ўсе грунтуюцца выключна на айчынных рашэннях, што вельмі важна з пункту гледжання забеспячэння ўласнай імпартанезалежнасці, – падкрэсліў Раман Галоўчанка.

Паводле БелТА.

 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Збіральнік скарбаў зямлі беларускай
Навука

Збіральнік скарбаў зямлі беларускай

14 верасня 2023, 22:5319
З новым годам!
Грамадства

З новым годам!

1 студзеня 2020, 08:0517
Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"
Навука

Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"

29 чэрвеня 2021, 22:4716
ДОБРЫЯ КНІГІ - У ДОБРЫЯ РУКІ
ТБМ

ДОБРЫЯ КНІГІ - У ДОБРЫЯ РУКІ

1 чэрвеня 2021, 07:0715
Далучайцеся да нас