Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Памерла пісьменніца Лідзія Савік

Памерла пісьменніца Лідзія Савік

26 чэрвеня 2024, 19:30 літаратура 73
Памерла пісьменніца Лідзія Савік

З Менска прыйшла сумная вестка – не стала беларускага літаратуразнаўца, крытыка, культуролага, даследчыцы праблем развіцця беларускай літаратуры ХХ ст., сучаснага літаратурнага працэсу, спадчыны рэпрэсаваных беларускіх пісьменнікаў, творчасці пісьменнікаў беларускага замежжа Лідзіі Савік. Сёлета пісьменніцы споўнілася 88 гадоў.

 Лідзія Савік у 1977 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю па праблемах сучаснай беларускай літаратуры. З 1978 года працавала ў Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы вядучым навуковым супрацоўнікам, адначасова з 1982 года – у Беларускім універсітэце культуры. Выкладала ў ВНУ беларускую літаратуру, чытала спецыяльныя курсы пра творчасць рэпрэсаваных і эмігранцкіх пісьменнікаў.

Лідзія Савік была адна з арганізатараў і сакратаром Рады Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына”, членам Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў, старшынёй камісіі па вяртанні спадчыны беларускіх пісьменнікаў. Аўтар манаграфій “Адчуванне часу”, “Пад мірным небам Бацькаўшчыны”, “Каб не астыла цяпло зямлі”, суаўтар кніг “Беларускія пісьменнікі і літаратурны працэс 20-30-х гадоў” (1985), “Сыны і пасынкі Беларусі” (1996), “Гістарычны шлях беларускай нацыі і дзяржавы” (2001), “Культура беларускага замежжа” і іншых.

Пісьменніца выдала кнігу “Космас беларуса: жыццяпіс Барыса Кіта, асветніка, вучонага, патрыёта” пра Барыса Кіта – акадэміка Міжнароднай акадэміі астранаўтыкі. Яна таксама з’яўляецца аўтарам шэрагу даследаванняў пра творчасць беларускіх пісьменнікаў-эмігрантаў, напрыклад “Пакліканыя: літаратура беларускага замежжа” (2001) і іншых.

Лідзія Савік напісала звыш 100 артыкулаў і рэцэнзій, 230 энцыклапедычных артыкулаў, пастаянна друкавалася на старонках беларускіх выданняў.

Светлая памяць!

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
З літаратурнай спадчыны. Першы пераклад "Слуцкіх ткачых" на польскую мову
літаратура

З літаратурнай спадчыны. Першы пераклад "Слуцкіх ткачых" на польскую мову

11 студзеня 2025, 05:0616
Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"
Навука

Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"

29 чэрвеня 2021, 22:4715
20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча
Грамадства

20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча

1 кастрычніка 2018, 14:4914
Кніга легенд-апавяданняў пра “каменных” продкаў
Выданні

Кніга легенд-апавяданняў пра “каменных” продкаў

7 лютага 2019, 15:4714
Далучайцеся да нас