Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Як прайшоў абласны фестываль кнігі “Гарадзенскі Літфэст”

Як прайшоў абласны фестываль кнігі “Гарадзенскі Літфэст”

13 чэрвеня 2024, 05:38 літаратура 25
Як прайшоў абласны фестываль кнігі “Гарадзенскі Літфэст”

Тэматычныя пляцоўкі, прэзентацыі ды інтэрак-тыўныя праграмы падрыхтавалі публічныя бібліятэкі вобласці. Падчас свята можна было прагуляцца па літаратурным бульвары, дзе была прадстаўлена выстаўка кніжных інсталяцый. Асобная пляцоўка “Сугучча літаратур” падказвала чытачам, дзякуючы якім кнігам можна пазнаёміцца з творчасцю пісьменнікаў – прадстаўнікоў розных нацыянальнасцяў.

Разам з Надзейкай-чарадзейкай дзеці маглі прайсці майстар-класы, павучыцца нетрадыцыйным тэхнікам малявання і далучыцца да гульняў. На памяць пра свята госці рабілі незвычайныя здымкі ў фотазоне “Акрылены літаратурай”.

Для жыхароў і гасцей горада “ЛітФэст” стаў магчымасцю не толькі пачуць пра тое, якія мерапрыемствы і новыя паслугі прапануюць бібліятэкі, сустрэцца з кнігамі, але і даведацца, як развіваецца сучасная літаратура. Цікавую праграму “Напісанае застаецца” падрыхтавала Гарадзенскае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў. У рамках “ЛітФэсту” праходзілі сустрэчы з літаратарамі, сярод якіх былі і спецыяльныя госці – Канстанцін Цыбульскі з Маладзечна і прадстаўнікі беларускай дыяспары: Станіслаў Валодзька з Рыгі і Віталь Бартохаў з Алушты.

 Паэт Станіслаў Валодзька з Латвіі, які прадстаўляе беларускае таварыства “Уздым”, – часты і жаданы госць у нашай краіне. Ён з’яўляецца членам Саюза пісьменнікаў Беларусі. Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны, нагрудным знакам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, ганаровымі граматамі і дыпломамі. Маленькія чытачы, магчыма змаглі ўжо пазнаёміцца з вершамі Станіслава Валодзькі, размешчанымі ў чытанцы “Верасок”, якая пабачыла свет у Выдавецкім доме “Звязда”. Гэта багата ілюстраваная кніга – выдатны дапаможнік для выхавацеляў дзіцячых садкоў і настаўнікаў пачатковай школы.

Што Віталь Бартохаў можа так пранікнёна чытаць вершы, што яны кранаюць ажно да слёз, госці і ўдзельнікі Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур змаглі пераканацца яшчэ падчас урачыстага канцэрту-адкрыцця свята. Беларусы Крыма, якіх прадстаўляе наш суайчыннік, шмат робяць для захавання памяці пра Максіма Багдановіча. Дзякуючы ім каля магілы класіка ў Ялце на дзень яго нараджэння заўсёды ляжаць кветкі. Ствараецца музей Максіма Багдановіча. У Крыме дыяс-пара часта праводзіць літаратурныя мерапрыемствы, на якія рада запрасіць пісьменнікаў з Беларусі.

 Здавалася, “ЛітФэст” варты таго, каб праводзіцца асобным мерапрыемствам, але ён выдатна ўпісаўся ў Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур, і тут можна было сустрэць замежных гасцей. Акрамя таго літаратурны фестываль разам са спартыўным падворкам, канцэртам і батлеечнымі прадстаўленнямі ў парку Жылібера змог перацягнуць на сябе сямейную аўдыторыю і крыху “разгрузіць” асноўныя пляцоўкі фестывалю, бо па вуліцах, на якіх працавалі нацыянальныя падворкі, безупынна цякла людская рака.

Алена ДЗЯДЗЮЛЯ.

Фота Алёны ДЗЯДЗЮЛІ. “Звязда”.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

9 кастрычніка 2025, 19:5430
Паэту Васілю Жуковічу – 85
літаратура

Паэту Васілю Жуковічу – 85

27 верасня 2024, 20:2618
Смак роднае мовы
Мова

Смак роднае мовы

23 студзеня 2019, 15:1116
100 гадоў з дня нараджэння мастака Леаніда Шчамялёва
Культура

100 гадоў з дня нараджэння мастака Леаніда Шчамялёва

17 лютага 2023, 15:4916
Далучайцеся да нас