Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Свята да Дня абароны дзяцей прайшло ў Нацыянальнай бібліятэцы

Свята да Дня абароны дзяцей прайшло ў Нацыянальнай бібліятэцы

6 чэрвеня 2024, 23:10 Культура 39
Свята да Дня абароны дзяцей прайшло ў Нацыянальнай бібліятэцы

1 чэрвеня  ў Нацыянальнай біліятэцы прайшло гарадское свята “Разумнейшыя за ўсіх на свеце!”, прысвечанае Дню абароны дзяцей.

У праграме свята было запраграмавана тэатралізаванае адкрыццё з удзелам шоў-тэатра “Хвілінка”, адбываліся канцэрты, выступленні дзіцячых творчых калектываў, праходзілі пазнавальныя віктарыны, майстар-класы па маляванні і лепцы з пластыліну.

На першым паверсе праходзіла музыкальна-забаўляльная праграма ад “Каманды першых”.

У зале беларускай літаратуры адбывалася чытанне кніг для маленькіх чытачоў з удзелам Міс-Беларусь 2023 – Элеаноры Канчалоўскай і 2-ой Віцэ-Міс Міланы Якімовіч.

Пад час свята праходзіла сустрэча з прадстаўніцамі Нацыянальнай школы прыгажосці – Элеанорай Канчалоўскай, Таццянай Івановай, Дзіянай Дамарад і іншымі.

У рамках рэспубліканскай акцыі МНС “Не пакідайце дзяцей адных” праходзіла пазнавальна-забаўляльная праграма.

Падчас дзіцячага свята юныя госці наведалі Музей кнігі Нацыянальнай бібліятэкі, убачылі старажытныя Торы, Бібліі, рукапісы і манускрыпты, пазнаёміліся з асветніцкімі традыцыямі розных народаў і завіталі ў госці да Францішка Скарыны, робячы фотасесіі з асветнікам і першадрукаром, узгадвалі пра яго жыццё і дзейнасць і складалі ягоны партрэт з пазлаў.

Свята завершылася спеўна-танцавальнай праграмай з удзелам вялікай колькасці дзяцей. Прагучалі песні пра мір і сяброўства на словы беларускіх паэтаў.

Эла Дзвінская,

фота аўтара.

 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Дзіцячы часопіс "Матуліна сонейка" вярнуўся да чытачоў
Выданні

Дзіцячы часопіс "Матуліна сонейка" вярнуўся да чытачоў

25 студзеня 2023, 08:1719
Тыдзень роднай мовы ў СШ № 11 г. Ліды
Мова

Тыдзень роднай мовы ў СШ № 11 г. Ліды

21 лютага 2026, 19:4918
Прайшла Рада ТБМ
Грамадства

Прайшла Рада ТБМ

7 лістапада 2018, 17:0818
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0016
Далучайцеся да нас