Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Навіны Германіі. “Карта магчымасцяў” палягчае пераезд кваліфікаваных спецыялістаў у Германію

Навіны Германіі. “Карта магчымасцяў” палягчае пераезд кваліфікаваных спецыялістаў у Германію

5 чэрвеня 2024, 16:20 У свеце 19
Навіны Германіі. “Карта магчымасцяў” палягчае пераезд кваліфікаваных спецыялістаў у Германію

З 1 чэрвеня пачнуць дзейнічаць новыя правілы, закліканыя паскорыць і спрасціць пошук працы ў Германіі для кваліфікаваных спецыялістаў.

У Германіі рады замежным спецыялістам.© pictureAlliance/dpa

З 1 чэрвеня 2024 года іміграцыя кваліфікаваных спецыялістаў у Германію стане яшчэ прасцейшай. Гэтым разам у сілу ўступаюць усе новыя правілы рэфармаванага Закона пра іміграцыю кваліфікаваных спецыялістаў. З 1 чэрвеня 2024 года ў спецыялістаў з трэціх краін з’явіцца шанец знайсці працу ў Германіі дзякуючы “Карце магчымасцяў”. Яна заснавана на сістэме балаў, улічвае кваліфікацыю, прафесійны досвед, сувязь з Германіяй і асабістыя крытэры, такія як узрост. Акрамя таго, доступ на нямецкі рынак працы змогуць атрымаць 50 тысяч чалавек з краін Заходніх Балканаў.

Выпускнікі вышэйшых навучальных устаноў і спецыялісты, якія валодаюць прафесійнай кваліфікацыяй, атрыманай за межамі Еўрасаюза, ужо маглі скарыстацца шматлікімі прававымі паслабленнямі пры іміграцыі ў Германію. Так, напрыклад, быў паменшаны мінімальны парог заработнай платы для атрымання “Блакітнай карты ЕС”. У сакавіку 2024 года былі зніжаны бар’еры для спецыялістаў з досведам працы па прафесіі. Нямецкая эканоміка востра мае патрэбу ў кваліфікаваных спецыялістах з-за мяжы. Зараз ім будзе нашмат прасцей прыехаць у краіну.

Берлін (d.de).

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Новы год і віншаванка ў Таўлая, што ля замка
Культура

Новы год і віншаванка ў Таўлая, што ля замка

2 студзеня 2019, 17:5717
Навіны Германіі. У Германіі стала больш адзіночных хатніх гаспадарак
У свеце

Навіны Германіі. У Германіі стала больш адзіночных хатніх гаспадарак

8 лютага 2023, 20:1115
Як па-беларуску „боярышник“? ВІДЭА
Мова

Як па-беларуску „боярышник“? ВІДЭА

13 верасня 2019, 16:2615
Калi песня збiрае сяброў - 1
Культура

Калi песня збiрае сяброў - 1

16 ліпеня 2026, 12:1014
Далучайцеся да нас