Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
З любоўю да кнігі, малявання і жывёлаў

З любоўю да кнігі, малявання і жывёлаў

29 мая 2024, 21:25 літаратура 30
З любоўю да кнігі, малявання і жывёлаў

У абласной Віцебскай бібліятэцы імя Леніна прайшло ўзнагароджанне ўдзельнікаў конкурсу творчых прац юных чытачоў “Кніжны кот Фаліянт”, прымеркаванага да дня сям”i.

У ім прынялі ўдзел наведвальнікі Віцебскага абласнога Палаца дзяцей і моладзі, Віцебскага абласнога цэнтра дадатковай адукацыі, творчага аб’яднання “Натхненне”.

Дырэктар Віцебскай абласной бібліятэкі Таццяна Адамян уручыла ўзнагароды лаўрэатам конкурса – Эвеліне Хлебнікавай, Сафіі Уданоўскай, Кацярыне Тарасавай, Ксеніі Кісялёвай і іншым. Самым малодшым удзельнікам конкурса стаў васьмігадовы Цімафей Разумаў.

Таццяна Адамян адзначыла, што гэта быў конкурс, напоўнены пяшчотай і радасцю, любоўю да малявання, да кніг і да жывёлаў.

Бібліятэка кожны год праводзіць конкурсы мастацкіх прац юнакоў да дня сям’i.  У гэтым годзе тэму падказала даўнее захапленне Дзмітрыя Рыжыка, які прапанаваў сваю выставу.

Турыстычны агент Дзмітрый Эрнэставіч Рыжык  з Віцебска  ўжо 13 гадоў збірае калекцыю фігурак катоў з розных краін. Ён сам дома больш 12 гадоў утрымлівае гэтых пухнатых выхаванцаў. Дзмітрый супрацоўнічае з арганізацыяй па ахове жывёлаў “Эгіда”, і пералічвае сродкі з праведзеных выстаў  на дапамогу бяздомным жывёлам.

Дзмітрый цікавіцца краязнаўствам і захоўвае звесткі пра свой род. Яго дзяды паходзілі з Віцебшычыны, з Астроўна і з Улы.

Э. Дзвінская.

  Фота аўтара

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
"ВЕРАСЕНЬ" выйшаў на Замкавы гасцінец
Культура

"ВЕРАСЕНЬ" выйшаў на Замкавы гасцінец

13 чэрвеня 2026, 17:0720
Тракельскі санктуарый наведаў новапрызначаны Апостальскі нунцый
Грамадства

Тракельскі санктуарый наведаў новапрызначаны Апостальскі нунцый

26 ліпеня 2025, 09:4016
Мой зямляк кампазітар Антон Валынчык
Гісторыя і краязнаўства

Мой зямляк кампазітар Антон Валынчык

2 жніўня 2026, 10:0715
Чым жыве гурт “Троіца” пасля выхаду альбома “Цар-Агонь”
Грамадства

Чым жыве гурт “Троіца” пасля выхаду альбома “Цар-Агонь”

28 сакавіка 2019, 11:3715
Далучайцеся да нас