Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Навіны Германіі. Джэні Эрпенбек стала лаўрэатам Міжнароднай Букераўскай прэміі

Навіны Германіі. Джэні Эрпенбек стала лаўрэатам Міжнароднай Букераўскай прэміі

29 мая 2024, 21:42 літаратура, У свеце 35
Навіны Германіі. Джэні Эрпенбек стала лаўрэатам Міжнароднай Букераўскай прэміі

Гэта першая пісьменніца з Германіі, якая атрымала дадзеную літаратурную прэмію; перакладчык Хофман таксама ганараваны ўзнагародай

Міхаэль Хофман і Джэні Эрпенбек з Букераўскай прэміяй© pictureAlliance/dpa

Пісьменніца і оперны рэжысёр Джэні Эрпенбек стала першай немкай, якая атрымала Міжнародную Букераўскую прэмію за ангельскі пераклад свайго рамана “Кайрас”, якую яна падзяліла з перакладчыкам Міхаэлем Хофманам. Памер прэміі складае 50 тысяч фунтаў стэрлінгаў (прыкладна 58 500 еўра). Хофман стаў першым перакладчыкам-мужчынам, ганараваным гэтай прэміяй, якая прысуджаецца з 2016 года. 

У цэнтры рамана – гісторыя любоўных адносін паміж маладой студэнткай і пажылым жанатым пісьменнікам, якая разгортваецца ў апошнія гады існавання ГДР ва Усходнім Берліне. Аднак іх сувязь, якая падсілкоўваецца ўзаемнай любоўю да музыкі і мастацтва, бурыцца, роўна як і дзяржава вакол іх, што знаходзіцца ў стане распаду. Гэтая кніга ўнікальная тым, што яна “адначасова выдатная і непрыемная, асабістая і палітычная”, гаворыцца ў абгрунтаванні журы. Міжнародная Букераўская прэмія, якая ўручаецца за кнігі, перакладзеныя на ангельскую мову, з’яўляецца адной з самых прэстыжных літаратурных прэмій.

Лондан (dpa).

 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Новы год і віншаванка ў Таўлая, што ля замка
Культура

Новы год і віншаванка ў Таўлая, што ля замка

2 студзеня 2019, 17:5717
Як па-беларуску „боярышник“? ВІДЭА
Мова

Як па-беларуску „боярышник“? ВІДЭА

13 верасня 2019, 16:2615
Навіны Германіі. У Германіі стала больш адзіночных хатніх гаспадарак
У свеце

Навіны Германіі. У Германіі стала больш адзіночных хатніх гаспадарак

8 лютага 2023, 20:1115
Крэва на скрыжалях часу
Гісторыя і краязнаўства

Крэва на скрыжалях часу

16 ліпеня 2026, 12:2614
Далучайцеся да нас