Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
“Музейны трыпціх” у “Ноч музеяў-2024”

“Музейны трыпціх” у “Ноч музеяў-2024”

29 мая 2024, 22:24 Культура 55
“Музейны трыпціх” у “Ноч музеяў-2024”

26 траўня ў рамках праекта “Музейны трыпціх” Дом Валянціна Таўлая Лідскага гістарычна-мастацкага музея атрымаў эстафету правядзення міжнароднай акцыі “Ноч музеяў-2024” пад назвай праграмы “Таямніцы Дома над возерам”.

У пачатку каля замкавага возера прыхільнікаў сустрэў Вандроўнік, які гукамі з рога і вершаваным заклікам запрасіў у дом паэта напоўнены цікавосткамі і дзівосамі.

Так і атрымалася. У памяшканнях Дома-музея былі арганізаваны пляцоўкі з трыма таямніцамі.

На першай прыхільнікі беларускай міфалогіі патрапілі на прэзентацыю рэпрадукцый карцін мастака-графіка Валерыя Славука “Жылі-былі ў міфах так…”. Дзеянні адбыліся ў тэатралізаванай форме. Гаспадыня дома сустрэла гасцей і зацікаўлена акунула ўсіх у свет міфаістотаў. Сярод карцін з міфалагічнымі героямі і прадметаў наведвальнікі змаглі нават прыняць удзел у інтэрактыве разам з Бабай Ягой.

Другая таямніца – НезаВЕРШаная экскурсія “Здабытая забытая гісторыя з лёсу Валянціна Таўлая” пазнаёміла гасцей з новымі біяграфічным звесткамі пра Валянціна Таўлая ў самім мемарыяльным пакоі паэта.

На трэцяй таямніцы можна было патрапіць праз экскурс у падпольны друк вайны “Трывожны знак паганскага мінулага”.

Малодшых наведвальнікаў цікавіла калекцыя бонсцікаў з героямі беларускай міфалогіі, а таксама размалёўкі за партай Эрысмана. Разам з тым, любы з гасцей гэтай музейнай ночы змог пазнаёміцца з іншымі экспазіцыямі, якія працуюць у Доме Валянціна Таўлая.

Наш кар.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Новы год і віншаванка ў Таўлая, што ля замка
Культура

Новы год і віншаванка ў Таўлая, што ля замка

2 студзеня 2019, 17:5717
Як па-беларуску „боярышник“? ВІДЭА
Мова

Як па-беларуску „боярышник“? ВІДЭА

13 верасня 2019, 16:2616
Навіны Германіі. У Германіі стала больш адзіночных хатніх гаспадарак
У свеце

Навіны Германіі. У Германіі стала больш адзіночных хатніх гаспадарак

8 лютага 2023, 20:1115
Тыдзень беларускай мовы на Лідскай зямлі
Мова

Тыдзень беларускай мовы на Лідскай зямлі

6 сакавіка 2024, 20:2514
Далучайцеся да нас