Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Дыярама “Вызваленне г. Ліды 8 ліпеня 1944 года”

Дыярама “Вызваленне г. Ліды 8 ліпеня 1944 года”

29 мая 2024, 08:06 Культура 23
Дыярама “Вызваленне г. Ліды 8 ліпеня 1944 года”

З мэтай падрыхтоўкі да ўдзелу ў значным мерапрыемстве – абласным конкурсе дыярам у рамках святкавання 80-х угодкаў вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне высілкамі педагогаў і навучэнцаў Лідскага РЦТТ і Лідскага РЦТДіМ была спраектавана і створана дыярама “Вызваленне г. Ліды 8 ліпеня 1944 года”.

Дыярама сваім зместам пераносіць нас у памятны для лідзян дзень 8 ліпеня 1944 года, калі перадавыя часткі 3 гвардзейскага кавалерыйскага корпуса сіламі 6 гвардзей-скай кавалерыйскай дывізіі здзейснілі абыходны манеўр з заходняга боку горада Ліды, перарэзалі шашу і чыгунку Вільня-Ліда і ў выніку бою з часткамі нямецкага войска да зыходу дня вызвалілі горад і важны чыгуначны вузел.

Выхоўваючы патрыётаў з паважным стаўленнем да ваенна-гістарычнага мінулага беларускага народа, фармуючы пазітыўныя каштоўнасныя арыенціры сродкамі тэхнічнай творчасці, можна быць пэўнымі, што подзвігі герояў не будуць забыты.

Што праўда, гісторыкаў да ўдзелу ў стварэнні дыярамы не запрашалі.

ТК “Культура Лідчыны”.

 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5920
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0019
Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка
Грамадства

Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка

7 сакавіка 2023, 15:0017
Касцёл на Беларусі прысвечаны Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса
Грамадства

Касцёл на Беларусі прысвечаны Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса

9 ліпеня 2024, 19:3216
Далучайцеся да нас