Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Свята пірага “Пірог у печы чакае сустрэчы”

Свята пірага “Пірог у печы чакае сустрэчы”

23 мая 2024, 08:01 Культура 39
Свята пірага “Пірог у печы чакае сустрэчы”

Свята пірага “Пірог у печы чакае сустрэчы” прайшло на Сёмуху, 19 траўня ў аграмястэчку Крупава: пышная і духмяная выпечка, шмат музыкі і маса эмоцый чакалі ўсіх, хто яго наведаў.

Брэндавае мерапрыемства Крупаўскага Дома культуры сабрала гаспадынь з усёй Лідчыны. Тыя не толькі прадставілі духмяныя пірагі гасцям, але і запрашалі іх паспрабаваць, а таксама дзяліліся ўнікальнымі рэцэптамі іх падрыхтоўкі.

Гульнявыя праграмы для дзяцей і дарослых, пляцоўка з дэгустацыяй гарбатаў, шмат музыкі і станоўчых эмоцый чакала гасцей свята. На мерапрыемстве выступіў узорны ансамбль танцу “Забавушка” Лідскай дзіцячай школы мастацтваў.

Музычным падарункам для ўсіх, хто прыйшоў на свята, стаў канцэрт народнай вакальнай студыі “Талісман” Палаца культуры горада Ліды.

ТК “Культура Лідчыны”.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
100 гадоў з дня нараджэння мастака Леаніда Шчамялёва
Культура

100 гадоў з дня нараджэння мастака Леаніда Шчамялёва

17 лютага 2023, 15:4918
2 красавіка – Вербніца
Грамадства

2 красавіка – Вербніца

29 сакавіка 2023, 07:3217
ХХІV Нацыянальны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне
Культура

ХХІV Нацыянальны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне

19 чэрвеня 2025, 23:4517
ХХІ Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі
Культура

ХХІ Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі

28 чэрвеня 2022, 20:0815
Далучайцеся да нас