Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
“І сёння нам творы гавораць…”

“І сёння нам творы гавораць…”

9 мая 2024, 22:16 літаратура 25
“І сёння нам творы гавораць…”

Неўзабаве мы будзем адзначаць 79-я ўгодкі Перамогі і 80 год з дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Да гэтай даты рыхтуюцца і работнікі культуры. Праводзяцца мерапрыемствы, адкрываюцца выстаўкі. У Доме Валянціна Таўлая арганізаваны ўрок памяці “І сёння нам творы гавораць…”.

Яго наведваюць вучні школ горада Ліды. На гэты раз чарговымі сталі вучні з СШ №1 і СШ №14.

Ім было расказана пра падпольны друк у складаныя ваенныя гады, пра выхад лідскай газеты “Уперад”, пра дзейнасць падпольшчыкаў на Лідчыне. Былі згаданы класікі беларускай літаратуры, жыццё якіх было скалечана вайной і якія ў сваіх творах пакінулі нам гістарычную памяць. Даведаліся прысутныя і пра дзейнасць Валянціна Таўлая ў ваенны час. Разам з тым, праз відэаматэрыялы стала вядома пра выхад агітплаката “Раздавім фашысцкую гадзіну”, у якім друкаваў В. Таўлай свае вершы пад псеўданімамі.

І творы нам сёння гавораць

Пра час той жахлівы, трывожны.

Аб ім мы павінны ўсе помніць

І ведаць павінен з нас кожны…

ТК “Культура Лідчыны”.

 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Вольны час па хэштэгу  #КАНІКУЛЫЎБІБЛІЯТЭЦЫ
Культура

Вольны час па хэштэгу #КАНІКУЛЫЎБІБЛІЯТЭЦЫ

23 лістапада 2021, 21:0618
Біскуп Аляксандр Кашкевіч:  Няма такіх песняў жальбы,  пасля якіх не спявалася б алілуя
Грамадства

Біскуп Аляксандр Кашкевіч: Няма такіх песняў жальбы, пасля якіх не спявалася б алілуя

21 красавіка 2020, 08:2716
ХХІV Нацыянальны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне
Культура

ХХІV Нацыянальны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне

19 чэрвеня 2025, 23:4516
Дзятлаўчане і іх прозвішчы
Навука

Дзятлаўчане і іх прозвішчы

2 чэрвеня 2021, 00:1116
Далучайцеся да нас