Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Экалагічны набат

Экалагічны набат

4 мая 2024, 20:02 Грамадства 33
Экалагічны набат

25 красавіка ў Лідскай раённай бібліятэцы імя Я. Купалы бібліятэкары ладзілі мерапрыемства памяці  Чарнобыльскай катастрофы. Яно прайшло ў форме экалагічнага набату. Вядоўцы пазнаёмілі дзяцей з узнікненнем новай галіны гаспадаркі – з ядзернай энергетыкай, расказалі аб будаўніцтве Чарнобыльскай АЭС, аб прычынах страшнай аварыі 26 красавіка 1986 года і чаму неабходна ведаць пра яе. Школьнікі ўбачылі фотаздымкі з месца падзей, пачулі аб рабоце па ліквідацыі радыяцыйных заражэнняў на месцы аварыі, аб подзвігу ліквідатараў. Прысутныя даведаліся пра эканамічную шкоду, нанесеную Чарнобыльскай катастрофай, пра наступствы аварыі для здароўя людзей. Аповяд суправаджаўся мультымедыйнай прэзентацыяй з фрагментамі дакументальнага фільма аб аварыі на атамнай станцыі.

Наведвальнікі пазнаёміліся з кніжнай выставай “Гарачы красавік 1986-га”, праслухалі вершы пра Чарнобыль, гімн ліквідатарам.

ТК “Культура Лідчыны”.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
З літаратурнай спадчыны. Першы пераклад "Слуцкіх ткачых" на польскую мову
літаратура

З літаратурнай спадчыны. Першы пераклад "Слуцкіх ткачых" на польскую мову

11 студзеня 2025, 05:0616
Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"
Навука

Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"

29 чэрвеня 2021, 22:4715
20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча
Грамадства

20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча

1 кастрычніка 2018, 14:4914
Кніга легенд-апавяданняў пра “каменных” продкаў
Выданні

Кніга легенд-апавяданняў пра “каменных” продкаў

7 лютага 2019, 15:4714
Далучайцеся да нас