Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Выйшла паштоўка, прысвечаная Кузьме Чорнаму

Выйшла паштоўка, прысвечаная Кузьме Чорнаму

24 красавіка 2024, 13:20 Выданні 36
Выйшла паштоўка, прысвечаная Кузьме Чорнаму

З друку выйшла арыгінальная паштоўка, прысвечаная беларускаму празаіку, публіцысту і драматургу Кузьме Чорнаму (1900-1944). Яе падрыхтаваў і выдаў пісьменнік, гісторык і краязнавец Сяргей Чыгрын.

На паштоўцы адлюстраваны малады Кузьма Чорны. А таксама тэкст з адваротнага боку, дзе паведам-ляецца, што пісьменнік з’яўляецца пачынальнікам беларускай філасофскай і псіхалагічнай прозы, які заўсёды стаяў на баку маральнасці і чалавечнасці, закранаў праблемы выхавання, паводзінаў людзей у цяжкі час войнаў і рэпрэсій.

Дарэчы, гэта не першая паштоўка, прысвечаная беларускім літаратарам. Раней Сяргей Чыгрын выдаў паштоўкі з выявамі Янкі Купалы, Максіма Багдановіча, Васіля  Быкава, Уладзіміра Караткевіча, Аляксея Карпюка, Вацлава Ластоўскага, Масея  Сяднёва, Валянціна Таўлая і іншых асобаў.

Пётр Мікалаеў.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Паэту Васілю Жуковічу – 85
літаратура

Паэту Васілю Жуковічу – 85

27 верасня 2024, 20:2619
Біскуп Аляксандр Кашкевіч:  Няма такіх песняў жальбы,  пасля якіх не спявалася б алілуя
Грамадства

Біскуп Аляксандр Кашкевіч: Няма такіх песняў жальбы, пасля якіх не спявалася б алілуя

21 красавіка 2020, 08:2718
Вольны час па хэштэгу  #КАНІКУЛЫЎБІБЛІЯТЭЦЫ
Культура

Вольны час па хэштэгу #КАНІКУЛЫЎБІБЛІЯТЭЦЫ

23 лістапада 2021, 21:0617
ХХІV Нацыянальны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне
Культура

ХХІV Нацыянальны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне

19 чэрвеня 2025, 23:4517
Далучайцеся да нас