Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Фінал раённага конкурсу школьных экалагічных бізнэс-ідэй “Эка-інавацыі” адбыўся ў Лідскім РЦЭТІК

Фінал раённага конкурсу школьных экалагічных бізнэс-ідэй “Эка-інавацыі” адбыўся ў Лідскім РЦЭТІК

3 красавіка 2024, 21:57 Навука 27
Фінал раённага конкурсу школьных экалагічных бізнэс-ідэй “Эка-інавацыі” адбыўся ў Лідскім РЦЭТІК

Юныя прадпрымальнікі ўстаноў адукацыі г.Ліды на суд кампетэнтнага журы @pavelzhulpa, @belinvestbank, @еcocentr_lida прадставілі “зялёныя” ініцыятывы рознай скіраванасці.

Удзельнікі конкурсу распавялі і паказалі, як у рэальнасці можна ўвасобіць ідэю па вырабе ўвайшоўшых у моду эка-шопераў і дызайнерскіх торбаў, выкананых  з  б/к матэрыялаў, падзяліліся наватарскай і крэатыўнай ідэяй па вырабе васковых сурвэтак і ёмістасцяў для захоўвання, прадставілі актуальны праект па вырошчванні цыбулі  і вырабе з яе сушанай заправы .

Па выніках бізнэс-змаганняў дыпломам  1-й ступені ўзнагароджаны навучэнцы СШ № 15 г. Ліды, 2-е месца падзялілі дзеці з Гімназіі № 1 г. Ліды і Лідскага раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі, 3-е месца заваявана камандамі навучэнцаў з Гімназіі № 1 г. Ліды і СШ № 8 г. Ліды імя В.Ф. Казакова.

 Віншуем пераможцаў і спадзяёмся, што дадзеныя ідэі будуць рэалізаваны ў поўным аб’ёме ў рамках навучальных бізнэс-кампаній!

ТК “Культура Лідчыны”.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
ХХІV Нацыянальны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне
Культура

ХХІV Нацыянальны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне

19 чэрвеня 2025, 23:4516
100 гадоў з дня нараджэння мастака Леаніда Шчамялёва
Культура

100 гадоў з дня нараджэння мастака Леаніда Шчамялёва

17 лютага 2023, 15:4916
Кніга Вінцэся Мудрова
Выданні

Кніга Вінцэся Мудрова

26 студзеня 2021, 13:2015
2 красавіка – Вербніца
Грамадства

2 красавіка – Вербніца

29 сакавіка 2023, 07:3215
Далучайцеся да нас