Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
У в. Леснікі ўшанавалі памяць загінулых мірных жыхароў

У в. Леснікі ўшанавалі памяць загінулых мірных жыхароў

26 сакавіка 2024, 18:30 Грамадства 33
У в. Леснікі ўшанавалі памяць загінулых мірных жыхароў

Колькі б ні мінула гадоў з часоў Вялікай Айчыннай вайны, водгаласы яе па-ранейшаму будуць незагойнымі ранамі ў сэрцах тысяч людзей. Вось і сёння, у дзень памяці хатынскай трагедыі, мы ўспаміналі “малодшую сястру Хатыні” – лідскую вёску Леснікі.

Даведкава. У 1942 годзе фашысты спалілі в. Леснікі і жывымі больш васьмідзесяці мясцовых жыхароў. У памяць пра загінулыя ў цэнтры вёскі ўсталявана скульптурная кампазіцыя: жанчына з паніклай у жалобе галавой і хлопчык. У яе падножжа штогод праходзяць жалобныя мітынгі. Не стаў выключэннем і цяперашні год – 80-ты год вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

 Сярод тых, хто сабраўся на мітынг у гэтым сімвалічным месцы былі намеснік старшыні Лідскага райвыканкама Генадзь Владыка, пракурор Лідскага раёна Андрэй Клышэвіч, прадстаўнікі Лідскага памежнага атрада, Ходараўскага сельвыканкама, навучэнцы Ходараўскай, Тарноўскай і Мажэйкаўскай школ, супрацоўнікі раённага цэнтра культуры і народнай творчасці і яго Ходараўскага філіяла.

Наша шматпакутная беларуская зямля бачыла шмат гора і слёз у гады Вялікай Айчыннай вайны. Тысячы вёсак былі спалены разам з іх жыхарамі, сцёртыя з твару зямлі назаўжды. Трагедыя Хатыні, як і трагедыя в. Леснікі, – толькі дзве жудасныя старонкі фашысцкай акупацыі. Менавіта таму на лідскай зямлі так свята паважаюць традыцыю і збіраюцца каля помніка загінулым мясцовым жыхарам. Да прысутных на мітынгу звярнуўся намеснік старшыні Лідскага райвыканкама Генадзь Владыка:

– Сёння мы тут, каб аддаць даніну памяці людзям – мірнаму насельніцтву, якое загінула ад рук тых, хто прыйшоў на нашу зямлю забіваць. Самае страшнае, што фашысты планавалі знішчэнне нашага народа, нацыі. Але сілай духу, мужнасцю нашых дзядоў, прадзедаў была за-ваявана перамога, мы абаранілі нашу незалежнасць. Звяртаюся да ўсіх прысутных, асабліва, да маладога пакалення: у вашых сэрцах заўсёды павінна жыць святая памяць! Пакуль мы будзем памятаць, наведваць гэтыя месцы, ускладаць кветкі, мы будзем моцныя.

 12 200 вёсак на тэрыторыі Беларусі, у тым ліку 14 у Лідскім раёне – такія лічбы спаленых цалкам або часткова населеных пунктаў устаноўлены падчас расследавання Генеральнай пракуратурай крымінальнай справы пра генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Іх агучыў пракурор Лідскага раёна Андрэй Клышэвіч:

– Адна з гэтых вёсак – Леснікі. Разам з ёй жывымі быў знішчаны 81 чалавек, 12 з якіх дзеці. Хатынь і Леснікі – гэта вёскі-знакі. Наша задача – захаваць памяць пра іх. Дзеці, дзе б вы ні знаходзіліся, у якой бы вёсцы ці каля якога помніка, – падыдзіце, пакланіцеся і аддайце даніну памяці загінулым людзям. І тады гэтай трагедыі больш не адбудзецца, – адрасаваў словы школьнікам пракурор.

Перад прысутнымі выступілі і іншыя ўдзельнікі мітынгу. А затым да манумента ўсклалі кветкі, ля падножжа запалілі знічы.

Вольга Яхантава, lidanews.by.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
З новым годам!
Грамадства

З новым годам!

1 студзеня 2020, 08:0521
Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка
Грамадства

Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка

7 сакавіка 2023, 15:0021
15 верасня — падарожжа на Мёршчыну, у край журавоў і журавін
Грамадства

15 верасня — падарожжа на Мёршчыну, у край журавоў і журавін

6 верасня 2019, 09:4020
Прайшлі лекцыі "Гістарычнай школы" з Алегам Трусавым
Навіны

Прайшлі лекцыі "Гістарычнай школы" з Алегам Трусавым

20 верасня 2018, 09:0920
Далучайцеся да нас