Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Беларусь шчыра шануе Святога Казіміра

Беларусь шчыра шануе Святога Казіміра

12 сакавіка 2024, 20:28 Грамадства 45
Беларусь шчыра шануе Святога Казіміра

Гародня

4 сакавіка, у свята апекуна Гарадзенскай дыяцэзіі святога Казіміра, у катэдральнай базыліцы святога Францішка Ксаверыя ў Гародні адбылася ўрачыстая Эўхарыстыя. Перад Імшой канонікі Гарадзенскага катэдральнага капітула, апекуном якога таксама з’яўляецца святы Казімір, сабраліся на супольнай малітве Літургіі гадзінаў у галоўнай святыні дыяцэзіі. Цэлебрацыю святой Імшы ўзначаліў біскуп Гарадзенскі Аляксандр Кашкевіч.

Лепель

У нядзелю 3 сакавіка, напярэдадні ўспаміну святога Казіміра, у Лепелі (Віцебская дыяцэзія) урачыста адзначылі парафіяльны адпуст і 420-годдзе з часу заснавання тутэйшай каталіцкай парафіі. Падзяліць радасць з парафіяльнай супольнасцю Лепеля прыбыў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, які ўзначаліў цэлебрацыю святой Імшы.

Маладзечна

У панядзелак 4 сакавіка вернікі парафіі святога Казіміра ў Маладзечне (Менска-Магілёўская архідыяцэзія), у якой нясуць служэнне меншыя браты капуцыны, адзначылі адпустовую ўрачыстасць.З гэтай нагоды парафіяльную супольнасць у сваім родным горадзе наведаў Генеральны вікарый Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі.

Магілёў

4 сакавіка ў парафіі святога Казіміра і святой Ядвігі ў Магілёве, дзе нясуць служэнне айцы дамінікане, адзначылі парафіяльную ўрачыстасць у гонар нябеснага апекуна супольнасці. З гэтай нагоды ў маленькай капліцы, дзе моляцца парафіяне, сабралася каля 50 чалавек. Цэлебрацыю адпустовай святой Імшы ўзначаліў Мітрапаліт Менска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі.

Catholic.by.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

9 кастрычніка 2025, 19:5430
Гісторыя Магілёўшчыны. Выдатны археолаг Васіль Тарасенка
Навука

Гісторыя Магілёўшчыны. Выдатны археолаг Васіль Тарасенка

1 снежня 2020, 20:0018
Паэту Васілю Жуковічу – 85
літаратура

Паэту Васілю Жуковічу – 85

27 верасня 2024, 20:2618
Смак роднае мовы
Мова

Смак роднае мовы

23 студзеня 2019, 15:1116
Далучайцеся да нас