Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
ЁСЦЬ НАВІНЫ ДА ДНЯ РОДНАЙ МОВЫ

ЁСЦЬ НАВІНЫ ДА ДНЯ РОДНАЙ МОВЫ

28 лютага 2024, 21:59 Мова 49
ЁСЦЬ НАВІНЫ ДА ДНЯ РОДНАЙ МОВЫ

21 лютага адзначылі Дзень роднай мовы. Вельмі важна і неабходна, каб наша нацыянальная беларуская мова развівалася і пашыралася яе выкарыстанне. Зараз у гарадах нячаста можна пабачыць беларускамоўныя плакаты, банеры, муралы, і сітуацыю трэба змяняць, каб роднай мовы вакол нас станавілася больш. На гэты конт дасылала звароты ў гарадскія і раённыя выканкамы Беларусі, прапаноўвала ўсталяваць банеры з цытатамі і выслоўямі нашых знакамітых паэтаў, пісьменнікаў, каб не толькі ў Дзень роднай мовы, але і ў іншыя дні жыхары маглі бачыць і прачытаць родныя словы. Прыемна адзначыць, што супрацоўнікі выканкамаў актыўна адгукаліся на маю прапанову, і ў 2024 годзе банеры, якія славяць нашу мову і нашых пісьменнікаў, усталююць больш за два дзесяткі выканкамаў.

Віцебская вобласць:

  1. Міёры
  2. Расоны
  3. Сянно
  4. Ушачы
  5. Шаркаўшчына
  6. Шуміліна
  7. Чашнікі

Гомельская вобласць:

  1. Калінкавічы
  2. Лельчыцы
  3. Чачэрск
  4. Гомельскі раённы вы-канкам

Гарадзенская вобласць:

  1. Масты
  2. Ашмяны
  3. Воранава
  4. Карэлічы
  5. Наваградак

Менская вобласць:

  1. Крупкі
  2. Пухавічы
  3. Беразіно
  4. Вілейка
  5. Узда

Магілёўская вобласць:

  1. Дрыбін

Берасцейская вобласць:

  1. Івацэвічы
  2. Берасцейскі гарвыканкам. “Брэстгартранс” зро-біць тэматычнае афарм-ленне тралейбуса і аўтобуса з размяшчэннем банераў з цытатамі беларускіх паэтаў і пісьменнікаў.

 Дарэчы, у Карэлічах акурат да Дня роднай мовы размясцілі банер з імёнамі ўраджэнцаў гэтых цудоўных мясцін, якія ўнеслі значны уклад у культурнае развіццё нашай Беларусі.

Зоя Доля.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
ХХІV Нацыянальны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне
Культура

ХХІV Нацыянальны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне

19 чэрвеня 2025, 23:4516
100 гадоў з дня нараджэння мастака Леаніда Шчамялёва
Культура

100 гадоў з дня нараджэння мастака Леаніда Шчамялёва

17 лютага 2023, 15:4916
Кніга Вінцэся Мудрова
Выданні

Кніга Вінцэся Мудрова

26 студзеня 2021, 13:2015
2 красавіка – Вербніца
Грамадства

2 красавіка – Вербніца

29 сакавіка 2023, 07:3215
Далучайцеся да нас