Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
У Дзень роднай мовы сустрэча з паэтам

У Дзень роднай мовы сустрэча з паэтам

28 лютага 2024, 21:42 Мова 45
У Дзень роднай мовы сустрэча з паэтам

21 лютага ў філіяле № 1 бібліятэкі імя Я. Купалы г. Ліды праходзіла мерапрыемства, прысвечанае Дню роднай мовы. На мерапрыемства былі запрошаны дзеткі з дзіцячага садка нумар сем, старэйшая група. Супрацоўнікі бібліятэкі і яе загадчыца Ненартовіч С. К. знаёмілі дзетак з творчасцю знакамітых пісьменнікаў: Якуба Коласа і Янкі Купалы, менавіта з дзяцінствам паэтаў і як яны прыйшлі ў паэзію. Таксама на мерапрыемства быў запрошаны госць працаўнік Лідскага чыгуначнага дэпо паэт Лідчыны Кастусь Якубчык, ён чытаў дзеткам вершы і загадваў загадкі, якія сам напісаў, дзеткі былі задаволеныя. На прыканцы госць паведаміў дзеткам, як трэба паводзіць сябе ля чыгуначнага шляху, потым раздаў каляровыя буклецікі  з правіламі паводзінаў.

Наш кар.

 

Буслы вяртаюцца

 

Кліча вясна дадому буслоў

І чакае з надзеяй і гонарам.

Добра знаёмыя вольных вятроў,

Ляцяць яны клінам прымораным.

 

Далёка, далёка іх цягнецца шлях,

Мабыць, не вытрымаць гэты маршрут.

Імгненнем адным у самотных вачах

Застанецца там, хто не вытрымаў тут.

 

Сустракае зямля блакітных азёр

З усмешкай, як сонейка ззяючы.

Ведае кожны з іх месца сваё.

Тут чакаюць, іх бачыць жадаючы…

Кастусь Якубчык.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
100 гадоў з дня нараджэння мастака Леаніда Шчамялёва
Культура

100 гадоў з дня нараджэння мастака Леаніда Шчамялёва

17 лютага 2023, 15:4918
2 красавіка – Вербніца
Грамадства

2 красавіка – Вербніца

29 сакавіка 2023, 07:3217
ХХІV Нацыянальны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне
Культура

ХХІV Нацыянальны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне

19 чэрвеня 2025, 23:4517
ХХІ Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі
Культура

ХХІ Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі

28 чэрвеня 2022, 20:0815
Далучайцеся да нас