Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Кніга – лепшы падарунак

Кніга – лепшы падарунак

22 лютага 2024, 07:22 літаратура 72
Кніга – лепшы падарунак

Міжнародны дзень дарэння кніг – свята, закліканае прывіваць любоў да чытання і кніг. Гэтае свята аб’ядноўвае ўсіх, хто неабыякавы да літаратуры, хто шануе чароўны свет кніг, хто ўмее дарыць і дзяліцца сваім цяплом і натхненнем. Сёння ў гэты дзень прынята дарыць кнігі, у першую чаргу, дзецям, а таксама тым, чые магчымасці да доступу да чытання кніг па тых ці іншых прычынах абмежаваны. Аднак не толькі дзеці любяць чытаць. На шчасце, яшчэ вельмі шмат дарослых людзей разумеюць і шануюць кнігу як прадмет не толькі матэрыяльнай, а ў першую чаргу, духоўнай каштоўнасці, шануюць тыя пачуцці і эмоцыі, якія дорыць чытачу аўтар. Дзеці, у сваю чаргу, вучацца дабру, сяброўству, узаемадапамозе, любові да бліжняга, пачуцця суперажывання і многаму таму, што дапамагае дзіцяці стаць чалавекам.

На сённяшні дзень ідэйныя натхняльнікі прасоўвання і папулярызацыі кнігі і свята дабіліся сваёй мэты: кніга па-ранейшаму любімая, а свята носіць міжнародны характар.

Да Міжнароднага дня дарэння кніг бібліятэкары Лідскай раённай бібліятэкі імя Янкі Купалы арганізавалі акцыю “Кніга – лепшы падарунак”.

У госці прыехалі вучні 7 “Б” класа ДУА “Сярэдняя школа №1 г. Ліды”. Яны перадалі кнігі ў бібліятэку, а бібліятэкары расказалі, адкуль узялося свята і чаму яно стала міжнародным.

Затым прысутныя азнаёміліся са з’яўленнем кнігі, у якіх краінах устаноўлены помнікі кнізе, чаму кніга з’яўляецца найлепшым падарункам. А на заканчэнне мерапрыемства бібліятэкар падарыла школе кнігу “Ад лідскіх муроў”.

Гэты дзень паказаў, што папяровая кніга застаецца актуальным падарункам і не страчвае сваёй каштоўнасці нават у стагоддзе тэхналогій. Таму ў нашых бібліятэках у гэты дзень праходзяць акцыі па дарэнні кніг, а таксама ўшаноўваюць чытачоў, якія дзеляцца сваімі любімымі творамі, перадаючы іх у фонды бібліятэк.

Не застаўся гэты святочны дзень без увагі і іншых бібліятэк Лідчыны. Філіял “Лідская гарадская дзіцячая бібліятэка” для чытачоў і гасцей бібліятэкі запусціў акцыю “Бібліятэцы – з любоўю”, філіял “Лідская гарадская бібліятэка № 2” – акцыю “Дарыце кнігі з любоўю”, а філіял “Лідская гарадская бібліятэка № 3” – акцыю “Дзень кнігадарэння”. Кожны ахвотны ад шчырага сэрца можа падарыць кнігі бібліятэкам горада і раёна не толькі ў Міжнародны дзень кнігадарэння, але і ў любы іншы. Бо галоўнае – жаданне даць кнізе другое жыццё, зрабіць яе запатрабаванай, значнай, чытанай. І кнігі абавязкова знойдуць свайго чытача!

Бібліятэкар аддзела бібліятэчнага маркетынгу

ДУК “Лідская раённая бібліятэка імя Я. Купалы”              К.С. Сандакова.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
ПЕЧКАМ-ЛАВАЧКАМ – 20
Культура

ПЕЧКАМ-ЛАВАЧКАМ – 20

6 снежня 2024, 07:3619
ДРЭВА ЖЫЦЦЯ
Культура

ДРЭВА ЖЫЦЦЯ

29 сакавіка 2025, 08:0718
Падлетак з Салігорску запосціў «Укантакце» уласны верш пра бчб-сцяг. Настаўніца загадала яго выдаліць і збірае камісію
Грамадства

Падлетак з Салігорску запосціў «Укантакце» уласны верш пра бчб-сцяг. Настаўніца загадала яго выдаліць і збірае камісію

28 сакавіка 2019, 17:0618
Я краінай сваёй ганаруся
Культура

Я краінай сваёй ганаруся

4 лютага 2025, 16:3117
Далучайцеся да нас