Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Дыктоўка ў Доме Валянціна Таўлая…

Дыктоўка ў Доме Валянціна Таўлая…

22 лютага 2024, 07:51 Мова 43
Дыктоўка ў Доме Валянціна Таўлая…

У Доме Валянціна Таўлая Лідскага гісторыка-мастацкага музея ўжо не першы год збіраюцца прыхільнікі і майстры паэтычнага слова, а таксама тыя, хто падтрымлівае і шануе роднае слова. Тут, у доме паэта закладзена традыцыя прымаць удзел у напісанні беларускай дыктоўкі ў рамках Міжнароднага дня роднай мовы. Менавіта, той мовы, якую адстойваў Валянцін Таўлай яшчэ ў юнацкія гады, якой прысвяціў усё сваё кароткае жыццё і пранёс у сабе запавет – быць беларусам на сваёй роднай зямлі.

На гэты раз напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы, 18 лютага ў доме паэта сабраліся супрацоўнікі з Лідскага замка і ўдзельнікі музейна-асветніцкага праекта Лідскага гісторыка-мастацкага музея “Гістарычная гасцёўня “Памяць за сабою пакліч””.

Для іх быў зачытаны тэкст “Выратавалі… мост” аўтара З. Стасюлевіча. Гэты твор пра замініраванне гітлераўцамі горада Ліда, але ж гэтым задумам не надалося ажыццявіцца. Дзякуючы паспяховым дзеянняў савецкіх салдатаў былі размініраваны вуліцы і ўратаваны чыгуначны мост цераз раку Нёман.

Тэкст чытаў навуковы супрацоўнік Лідскага гісторыка-мастацкага музея Алесь Хітрун. Трэба зазначыць, што ўдзельнікі ў напісанні дыктоўкі сябе праявілі актыўна, справіліся выдатна. І ў гэтым не павінна быць сумневу. Супрацоўнікі Лідскага гісторыка-мастацкага музея і прадстаўнікі з праекта пастаянна сябе праяўляюць з найлепшага, станоўчага боку.

У выніку першае месца было падзелена паміж Букоўскай Таццянай, Каладзяжнай Анастасіяй, Няфёдавай Надзеяй, Драздовай Святланай. Другое занялі Ліпніцкая Таццяна, Малахава Зінаіда, Казыра Тарэса. Трэцяе месца было падзелена паміж Гакоўскай Жаннай і Грачушным Яўгенам.

Наш кар.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Новы год і віншаванка ў Таўлая, што ля замка
Культура

Новы год і віншаванка ў Таўлая, што ля замка

2 студзеня 2019, 17:5717
Навіны Германіі. У Германіі стала больш адзіночных хатніх гаспадарак
У свеце

Навіны Германіі. У Германіі стала больш адзіночных хатніх гаспадарак

8 лютага 2023, 20:1115
Як па-беларуску „боярышник“? ВІДЭА
Мова

Як па-беларуску „боярышник“? ВІДЭА

13 верасня 2019, 16:2615
Калi песня збiрае сяброў - 1
Культура

Калi песня збiрае сяброў - 1

16 ліпеня 2026, 12:1014
Далучайцеся да нас