Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
110-я ўгодкі з дня нараджэння Валянціна Таўлая. Юбілей

110-я ўгодкі з дня нараджэння Валянціна Таўлая. Юбілей

16 лютага 2024, 07:29 літаратура 88
110-я ўгодкі з дня нараджэння Валянціна Таўлая. Юбілей

8 лютага 2024 года ў Доме Валянціна Таўлая Лідскага гісторыка-мастацкага музея ўрачыста адзначылі 110 год з дня нараджэння беларускага паэта Валянціна Таўлая.

Ліду ў юбілейны дзень наведалі:

 з Установы “Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва” загадчык аддзела навуковага апісання дакументаў асабістага паходжання Шаталава Вольга Фёдараўна, вядучы архівіст аддзела інфармацыі, публікацыі і выкарыстання дакументаў Мізон Наталля Аляксандраўна;

 з Установы “Дзяржаўны музей гісторыі бела-рускай літаратуры” намеснік дырэктара па навуковай рабоце Кузняцова Алеся Аляксандраўна; загадчык навукова-асветніцкага аддзела Кароткіна Валянціна Сяргееўна; навуковы супрацоўнік навукова-асветніцкага аддзела Доўнар Аляксандра Уладзіміраўна;

 з Установы “Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы” дырэктар Глінская Ганна Васільеўна;

з Установы “Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў” намеснік загадчыка аддзела выкарыстання інфармацыі Гарэлік Міхаіл Уладзіміравіч;

 з Дзяржаўнай установы “Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі” загадчык аддзела кнігазнаўства Цэнтра даследаванняў старадрукаў і рукапісаў Стэфановіч Аляксандр Віктаравіч.

Госці і прыхільнікі творчасці паэта пазнаёміліся з экспазіцыямі і выстаўкамі ў Лідскім гісторыка-мастацкім музеі, наведалі галоўную пярліну горада Лідскі замак. Затым быў арганізаваны аўтобусны маршрут па мясцінах Валянціна Таўлая “сТАЎЛенне”. Удзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з вуліцамі горада (і з асноўнай па маршруце – вуліцай Таўлая), па якіх хадзіў Валянцін Таўлай, даведаліся дзе размяшчаліся тыя гістарычныя будынкі (рэдакцыя газеты “Уперад”, кінатэатры “Эра”, “Эдысон”, гарадская бібліятэка імя Янкі Купалы і інш. ), звязаныя з лёсам паэта-юбіляра. Кропкай прыпынку стаў сучасны будынак рэдакцыі “Лідскай газеты”, на якім змешчана памятная дошка ў гонар калегі-газетчыка Таўлая.

Цікавым і эмацыйна-напружаным аб’ектам стала мэблевая фабрыка ААТ “Івацэвічдрэў” (некалькі год назад тут размяшчалася менавіта Лідская мэблевая фабрыка). Падчас вайны на яе тэрыторыі была фашысцкая турма, у якую 23 верасня 1943 года была кінута сям’я Таўлаяў. Да гэтага часу пад адным з будынкаў захаваліся падвалы з кратамі, турэмныя камеры з аўтэнтычнымі дзвярамі і інш.

Асноўным месцам правядзення мерапрыемства па ўшанаванні памяці паэта стаў дом, у якім пражываў В. Таўлай.

Тут ад імя гарадскіх уладаў гасцей прывітала старшыня Лідскага райсавета Інэса Генадзеўна Белуш.

Для гасцей быў арганізаваны інсцэніраваны аповед “У Таўлая пабываем – жыцця дарогі мы згадаем”.

Пасля інсцэніроўкі ўдзельнікі ўрачыстасці пазнаёміліся з выстаўкай “У дом твой сцежка прывяла сама…”, на якой прадстаўлены матэрыялы музеяў, архіваў, бібліятэк Беларусі, у якіх захоўваецца эпісталярная спадчына Валянціна Таўлая. Капійныя частка гэтых матэрыялаў была даслана для арганізацыі сумеснай юбілейнай выстаўкі.

Разам з тым была прадстаўлена інтэрактыўная замалёўка “Абед у Таўлая” па матывах успамінаў бела-рускага літаратуразнаўца Уладзіміра Калесніка, дзе паспрабавалі смачны суп, падобны на той, якім частавала жонка паэта Лідзія Казлоўская Я. Брыля і У. Калесніка. А на другое і трэцяе, як і па ўспамінах адбылася прэзентацыя зборніка “Мелодыі памяці”, на старонках якога знайшлі месца ноты кампазітара Леаніда Шурмана на вершы Валянціна Таўлая, вершы паэта, напісаныя ў Лідзе, а таксама прысвячэнні яму ад мінулых і сучасных паэтаў, адзін з варыянтаў інсцэніраванага аповеду і інш.

Разам з тым быў арганізаваны прагляд дакументальнага фільма “Валянцін Таўлай” аўтара сцэнарыя Вячаслава Адамчыка і Музы Заслонавай з фондаў Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў, нечаканым момантам стаў відэазварот да прысутных і супрацоўнікаў музея ад сястры паэта Ніны Паўлаўны Таўлай-Радзюкевіч. Гучалі вершы ад лідскіх паэтаў, якія змясцілі ў зборніку свае прысвячэнні В. Таўлаю. І вядома, слова было дадзена калегам – супрацоўнікам вядучых літаратурных дзяржаўных музеяў і архіваў Беларусі (Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы, Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва, музея гісторыі беларускай літаратуры, цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафона-дакументаў).

Гасцямі імпрэзы былі сваячніцы з роду Дарашкевічаў (па лініі мачыхі В. Таўлая) Ірына Пятроўна Ганчарова, Ірына Мікалаеўна Клышко, якая з гэтай жа лініі і хрышчаная сястрой паэта – Нінай Таўлай, а таксама Алена Дзмітрыеўна і Анастасія Ланскія.

Выступалі лідскія літаратары Тарэза Чаславаўна Смольская, Людміла Іванаўна Русь.

Гасцям былі ўручаны сімвалічныя падарункі, сярод якіх і пернік з партрэтам паэта-юбіляра ад Лідскай хлебапякарні. Ад гасцей-калег супрацоўнікі Дома Валянціна Таўлая атрымалі таксама шэраг друкаванай прадукцыі.

Мерапрыемства прайшло на высокім узроўні з насычанай праграмай. Такім чынам, масты сяброўства з калегамі яшчэ больш умацаваліся, і наперадзе чакае яшчэ шмат цікавых праектаў, сустрэч.

2024 год для супрацоўнікаў Дома Валянціна Таўлая юбілейны. У наступным годзе паэту – 111 год з дня на-раджэння. Таксама прыгожая дата. І да яе таксама пастараюцца падрыхтавацца супрацоўнікі Дома-музея.

Наш кар.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
15 верасня — падарожжа на Мёршчыну, у край журавоў і журавін
Грамадства

15 верасня — падарожжа на Мёршчыну, у край журавоў і журавін

6 верасня 2019, 09:4022
З новым годам!
Грамадства

З новым годам!

1 студзеня 2020, 08:0521
Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка
Грамадства

Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка

7 сакавіка 2023, 15:0021
Прайшлі лекцыі "Гістарычнай школы" з Алегам Трусавым
Навіны

Прайшлі лекцыі "Гістарычнай школы" з Алегам Трусавым

20 верасня 2018, 09:0920
Далучайцеся да нас