Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Радзіма мая Беларусь у асобах. Славутыя імёны ў навуцы і адукацыі

Радзіма мая Беларусь у асобах. Славутыя імёны ў навуцы і адукацыі

3 лютага 2024, 18:09 Навука 150
Радзіма мая Беларусь у асобах. Славутыя імёны ў навуцы і адукацыі

25 студзеня 2024 у сярэдняй школе № 5 г. Ліды ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта ШАГ прайшла сустрэча навучэнцаў VIII – XI класаў з навуковым супрацоўнікам Лідскага гістарычна-мастацкага музея Аляксандрам Часлававічам Хітруном на тэму “Радзіма мая Беларусь у асобах. Славутыя імёны ў навуцы і адукацыі”.

Госць расказаў навучэнцам, адкуль родам, – шчыра і аддана згадаў пра сваю малую радзіму Крупава, што на Лідчыне. Расказаў, дзе атрымаў сваю першую адукацыю, сярэдне-спецыяльную і дзве вышэйшыя. Асноўны акцэнт быў зроблены ім на працу ў Лідскім гістарычна-мастацкім музеі (а менавіта, у яго аб’екце Доме Валянціна Таўлая), які стаў частку яго біяграфіі, у гэтай установе ён знайшоў сябе. Падзяліўся ён і сваімі даследаваннямі, што праводзіць у музеі, накірунак якіх – знайсці цікавыя факты і падзеі ў жыцці і творчасці вядомых беларускіх пісьменнікаў, якія пакінулі свой след на Лідчыне. Асноўны пакуль герой у даследчай дзейнасці – беларускі паэт Валянцін Таўлай, якому ўжо не за гарамі будзем адзначаць 110 год з дня нараджэння. Госць запрасіў навучэнцаў наведаць Дом паэта, дзе яны даведаюцца больш падрабязна як пра сёлетняга юбіляра, так і пра іншых творцаў, а таксама пра праекты, якія арганізаваны ў гэтым будынку.

А. Хітруном былі зачытаны вершы, гумарыстычныя замалёўкі. На завяршэнні адказаў на пытанні навучэнцаў.

Хочацца спадзявацца, што цікавасць да гісторыі рэгіянальнай беларускай літаратуры праявіцца ў навучэнцаў і яшчэ лепш, калі яны далучацца да кагорты літаратараў Лідчыны і пакінуць у сваёй біяграфіі таксама значны след на карысць Беларусі.

ТК “Культура Лідчыны”.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5919
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0019
Тэксты для ХV Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Анатоль Іверс.  ЁН АДКРЫЎ МНЕ БЕЛАРУСЬ
Мова

Тэксты для ХV Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Анатоль Іверс. ЁН АДКРЫЎ МНЕ БЕЛАРУСЬ

9 лютага 2022, 22:2216
Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка
Грамадства

Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка

7 сакавіка 2023, 15:0016
Далучайцеся да нас