Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Памёр дэпутат Незалежнасці Мікалай Аксаміт

Памёр дэпутат Незалежнасці Мікалай Аксаміт

3 лютага 2024, 17:38 ТБМ 63
Памёр дэпутат Незалежнасці Мікалай Аксаміт

Мікалай Аксаміт памёр у Ваўкавыску, яму было 69 гадоў. Была планавая аперацыя, але потым – пагаршэнне, у рэанімацыю даставілі тады, калі ўжо было позна.

Мікалай Аксаміт скончыў менскі тэатральна-мастацкі інстытут, быў мастаком – афарміцелем. У 1990 годзе ён быў абраны дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР 12-га склікання ад Ваўкавыскай гарадской выбарчай акругі № 248.

У 1990 годзе ўдзельнічаў у распрацоўцы Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце, галасаваў за абвяшчэнне незалежнасці Беларусі 25 жніўня 1991 г. Быў членам Камісіі Вярхоўнага Савета па адукацыі, культуры і захаванні гістарычнай спадчыны.

Актыўна працаваў у Ваўкавыскай арганізацыі ТБМ імя Ф. Скарыны, пэўны час узначальваў Ваўкавыскую раённую арганізацыю ТБМ.

11-12 красавіка 1995 года ўдзельнічаў у галадоўцы дэпутатаў Апазіцыі БНФ супраць рэферэндуму аб скасаванні беларускай мовы як адзінай дзяржаўнай і іншых пунктаў рэферэндуму.

Працаваў у праваабарончым цэнтры “Аслона”.

У 2018 годзе быў узнагароджаны медалём да 100-годдзя абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі.

Вечная Памяць.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"
Навука

Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"

29 чэрвеня 2021, 22:4726
Як аформіць падпіску на «Нашу гісторыю» — інструкцыя
Выданні

Як аформіць падпіску на «Нашу гісторыю» — інструкцыя

18 снежня 2018, 10:5718
Пасля размовы - за справу
Грамадства

Пасля размовы - за справу

13 кастрычніка 2020, 14:3516
З днём нараджэння Данута Янаўна
літаратура

З днём нараджэння Данута Янаўна

13 снежня 2022, 21:3616
Далучайцеся да нас